Сяргей Кавалюк
Сярге́й Кавалю́к (нар. 7 студзеня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Ягоны сын Кірыл таксама стаў футбалістам.
Сяргей Кавалюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1980[1] (44 гады) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Порт СК-Жабінка[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2004 | Дынама Берасьце | 125 (8) |
2005 | Мікашэвічы | 9 (0) |
2005 | Баранавічы | 13 (0) |
2006—2007 | Нёман Горадня | 48 (6) |
2008—2010 | Дынама Берасьце | 64 (2) |
2010 | Тарпэда-БелАЗ | 15 (0) |
2011 | Мікашэвічы | 13 (0) |
2012 | Дняпро Магілёў | 26 (2) |
2013 | Віцебск | 13 (3) |
2013—2014 | Ліда | 28 (2) |
2014 | Смаргонь | 6 (0) |
2015 | Ліда | 10 (4) |
2015—2016 | Нёман Горадня | 25 (0) |
2016 | Мікашэвічы | 13 (3) |
2017 | Смалявічы | 21 (8) |
2018 | Ліда | 12 (0) |
2018—2019 | Рух Берасьце | 9 (3) |
2020—2021 | Маларыта[d] | 22 (2) |
2023— | Порт СК-Жабінка[d] |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. Выступаў за рэзэрвовыя каманды берасьцейскага «Дынама», а з 2002 году трывала замацаваўся ў асноўным складзе. У 2005 годзе гуляў у Першай лізе за «Граніт» і «Баранавічы», а з 2006 году зноў гуляў у элітным дывізіёне за гарадзенскі «Нёман», берасьцейскае «Дынама» і жодзінскае «Тарпэда». Пасьля 2010 году гуляў пераважна ў Першай лізе, пераможцам якой стаў у сэзоне 2012 году разам з магілёўскім «Дняпром». У другой палове 2011 году выступаў за клюб «Крэсовія» (Семятычы) з пятай польскай лігі.
Узімку 2015 году спрабаваў вярнуцца ў элітны дывізіён, але прагляд у берасьцейскім «Дынама» скончыўся безвынікова[2]. У хуткім часе апынуўся ў складзе «Ліды» і ў лютым 2015 году падпісаў з гэтым клюбам кантракт[3]. У складзе лідзкага клюбу быў адным зь лідэраў, шмат у чым дзякуючы Кавалюку лідзкі клюб апынуўся ў верхніх радках табліцы Першай лігі.
У чэрвені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў гарадзенскім «Нёмане», у выніку 10 ліпеня падпісаў кантракт з клюбам[4]. У складзе «Нёмана» замацаваўся на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі на найбліжэйшы сэзон[5], аднак у ліпені скасаваў кантракт і перайшоў у «Граніт»[6]. Быў капітанам мікашэвіцкага клюбу, у 13 матчах забіў 3 галы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2017 году стала вядома, што Сяргей стаў гульцом «Смалявічаў-СТІ»[7]. Дапамог смалявіцкаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2017 году выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2018 году вярнуўся ў «Ліду»[8]. У ліпені 2018 году завяршыў прафэсійную кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў акадэмію берасьцейскага «Дынама»[9]. У жніўні 2018 году быў таксама заяўлены за каманду «Рух» у Другой лізе[10] і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры. У сэзоне 2019 году трапіў у заяўку «Руху» ў Першай лізе, аднак на полі не зьяўляўся.
У пачатку 2020 году далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі, які на наступны год быў перайменаваны ў «Маларыту». Гуляў у камандзе да канца сэзона 2021 году.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Ліда | 2015 | Першая ліга | 10 | 4 |
Нёман | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 | |
2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 | |
Граніт | 13 | 3 | ||
Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 21 | 8 |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 12 | 0 |
Рух | 2018 | Другая ліга | 9 | 3 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Kovalyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Футбол. Сергей Ковалюк и Андрей Щербаков не подошли брестскому "Динамо"
- ^ Сергей Ковалюк, Алексей Лозко и Эдуард Чудновский заключили контракты с "Лидой"
- ^ "Неман" подписал полузащитника "Лиды"
- ^ Сергей Ковалюк продлил контракт с "Неманом"
- ^ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом"
- ^ Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со "Смолевичами-СТИ"
- ^ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой"
- ^ Сергей Ковалюк завершил карьеру и начнет работать в академии брестского "Динамо"
- ^ СИБИЛЕВ И КОВАЛЮК СТАЛИ ИГРОКАМИ ФК "РУХ"(недаступная спасылка)