Павал Шорац

беларускі футбаліст

Па́вал Шорац (нарадзіўся 30 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Ліда».

Павал Шорац
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1998(1998-01-30)[1] (26 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліда
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Ліда 60 (6)
2019 Ліда 13 (0)
2019—2020 Энэргетык-БДУ 8 (0)
2020 Ліда 8 (1)
2021—4 Ліда 83 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец лідзкай ДЮСШ. З 2014 году пачаў прыцягвацца да складу «Ліды» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і быў адным з асноўных гульцоў каманды. У ліпені 2018 году пакінуў лідзкі клюб[2]. Пераехаў у Польшчу і пачаў выступаць за клюб пятага дывізіёну «Мажыцка», аднак у студзені 2019 году вярнуўся ў «Ліду»[3].

З ліпеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Энэргетыку-БДУ» і ў жніўні склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[4]. 16 жніўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Гомля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сэзоне 2019 году згуляў яшчэ ў шасьці матчах, а ў 2020 годзе пачаў выступаць пераважна за дубль.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], а на наступны год перайшоў у лідзкі клюб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе быў прызначаны капітанам каманды.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць