Азам Раджабаў
Азам Раджабаў (нарадзіўся 21 студзеня 1993 году, Рогун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст таджыцкага паходжаньня, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Азам Раджабаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 студзеня 1993 (30 гадоў) Рогун, Таджыкістан | |
Рост | 177 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Хваля | |
Нумар | 7 | |
Моладзевыя клюбы | ||
2011 2012—2013 |
Віцебск Дынама Кіеў | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 2014—2017 2017 2018—2019 2020— |
Гомель Віцебск → Ворша (арэнда) Нафтан Хваля |
14 (0) 36 (4) 11 (2) 42 (7) 69 (2) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Выхаванец віцебскага футболу, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебску». У лютым 2011 году перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 году зьявілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.
У ліпені 2013 году Раджабаў разарваў кантракт «Дынама» і стаў гульцом «Гомелю»[2]. У складзе «Гомелю» стаў звычайна выходзіць на замену. Пры гэтым, калі ў другой палове 2013 году трывала зьяўляўся на полі, у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляўшы за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[3]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[4], які на той момант выступаў у першай лізе. У сваім родным клюбе Раджабаў здолеў хутка замацавацца ў аснове і дапамагчы камандзе вярнуцца ў вышэйшую лігу па выніках сэзону 2014 году. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша» да канца сэзону[5]. З 2018 году выступае за наваполацкі «Нафтан»[6].
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Ворша | 2017 | Першая ліга | 11 | 2 |
Нафтан | 2018 | Першая ліга | 26 | 5 |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ http://fcvolna-pinsk.by/player/azam-radzhabov/
- ^ Азам Раджабов будет играть за «Гомель». Football.by (рас.)
- ^ «Гомель» расторг контракт с Раджабовым. Tribuna.com(рас.)
- ^ «Витебск» подписал Раджабова. Football.by(рас.)
- ^ Азам Раджабов отдан в аренду в ФК «Орша»(рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго?(рас.)
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль на сайце «Гомелю»(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)