Мусьнікі
Мусьнікі (лет. Musninkai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мусе. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаў.
Мусьнікі лац. Muśniki | |||||
лет. Musninkai | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Шырвінцкі | ||||
Вышыня: | 107 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 415 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д.Каардынаты: 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д. | ||||
Мусьнікі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мусьнікі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
рэдагавацьТапонім Мусьнікі ўтварыўся ад ракі Мусы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Muschnyki (6 сьнежня 1522 году)[2]; Мусники (1553 год)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Мусьнікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Каля 1522 году ў Мусьніках збудавалі касьцёл. У 1558—1566 гадох тут утварылася мястэчка[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мусьнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мусьнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьПа польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мусьнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1885 год — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 415 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Званіца
- Капліца прыдарожная
- Касьцёл Сьвятой Тройцы (1861)
- Сядзіба
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Капліца прыдарожная
-
Званіца
-
Алея ў парку
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 205.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 150—151.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
- ^ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico‑Slavica. T. 7, 1970. S. 98.
- ^ Krzywicki J. Muśniki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 814.