Асьцейка
Асьцейка (Асьцека, Астыка, Осьцік, Асьцік), Ясьцейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Асьцейка лац. Aściejka | |
Oustecha | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ast + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Асьцека, Астыка, Осьцік, Асьцік, Ясьцейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Асьцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьАсьцека або Остыка (Oustecha, Ostike[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[3][4].
У Прусіі бытавала імя Asteyko (1339 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Остеику земля пустая[6], шесть чоловековъ… Остеико[7] (1440—1492 гады); homines… Jastheyko (6 сакавіка 1498 году)[8]; шуринъ мой Петрашь Остейковичь (18 траўня 1514 году)[9]; Андреи Остеиковичъ[10], Ровбъ Остеиковичъ… Словута Остеиковичъ[11] (1528 год); люди нашы у повете Троцкомъ… Стирманта Остейковича, Нера Остейковича (сьнежань 1534 году)[12]; земяне господаръские повету Упитъского, Янъ, Павелъ, Миколай, Крыштофъ Юрьевичове Люткевичове Остековичи… на Адама Кгабрыяловича Станевича Остековича, а на Григорья Войткевича Станевича Остековича (8 кастрычніка 1586 году)[13]; Jerzy Ostyka (1667 год)[14]; Krzysztof Ascik (1765 год)[15]; Petronella Astykiewicz (1814 год)[16]; Jakub Aścik (1841 год)[17].
Носьбіты
рэдагаваць- Крысьцік Госьцік (Осьцік) (каля 1363—1442) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віленскі; меў сыноў Радзівіла, Станіслава (Станьку), Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку), пачынальнік роду Осьцікавічаў
- Асьцейка — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Андрэй Асьцейкавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Роўб і Славута Асьцейкавічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян, Павал, Мікалай і Крыштоф Юр’евічы Люткевічы Асьцекавічы, Адам Габрыялавіч Станевіч Асьцекавіч і Рыгор і Валянтын Войткевічы Станевічы Асьцекавічы — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[18]
На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Асьцікішкі[19].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 202.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 212, 989.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 14.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 30.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 526.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 150.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 162—163.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 453.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 415.
- ^ Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Święciany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 171.
- ^ Gmina wiejska Święciany, Radzima.net