Краснасельскі

мястэчка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Краснасе́льскі[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6636 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад места Ваўкавыск, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Рось (лінія Ваўкавыск — Масты).

Краснасельскі
лац. Krasnasielski
Новая царква
Новая царква
Герб Краснасельскага Сьцяг Краснасельскага


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Краснасельскі
Насельніцтва: 6636 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231911
СААТА: 4208857906
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′43″ пн. ш. 24°25′25″ у. д. / 53.26194° пн. ш. 24.42361° у. д. / 53.26194; 24.42361Каардынаты: 53°15′43″ пн. ш. 24°25′25″ у. д. / 53.26194° пн. ш. 24.42361° у. д. / 53.26194; 24.42361
Краснасельскі на мапе Беларусі ±
Краснасельскі
Краснасельскі
Краснасельскі
Краснасельскі
Краснасельскі
Краснасельскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Краснае Сяло датуецца 1569 годам, калі яно было цэнтрам воласьці маёнтку Росі Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Хадкевічаў, Глябовічаў, Сапегаў, Браніцкіх, Патоцкіх. На 1761 год тут было 50 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Краснае Сяло апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Роскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1883 год у вёсцы было 68 двароў[3].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Красным Сяле было 48 двароў, працавала крама. У 1914 годзе тут увялі ў эксплюатацыю цэмэнтавы завод таварыства «Валынь». У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе Краснае Сяло занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснае Сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Росі Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Краснае Сяло ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Ваўкавыскага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 красавіка 1958 году Краснае Сяло атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку і сучасную назву. З 15 студзеня 1963 году пасёлак перадалі ў абласное (прамысловае) падпарадкаваньне, з 27 студзеня 1965 году — зноў раённае[5]. 24 чэрвеня 1968 году Краснасельскі атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 7,5 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,3 тыс. чал.[7]; 2008 год — 7,3 тыс. чал.; 2009 год — 6885 чал.[8]; 2016 год — 6744 чал.[9]; 2017 год — 6683 чал.[10]; 2018 год — 6636 чал.[1]

Інфраструктура рэдагаваць

У мястэчку працуюць сярэдняя і базавая школы, 4 дашкольныя ўстановы, лякарня, 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры.

Эканоміка рэдагаваць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

За 0,5 км на паўднёвы захад ад мястэчка разьмяшчаецца ўнікальны помнік археалёгіі — Краснасельскі археалягічны комплекс.

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 122.
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 629.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4. С. 464
  6. ^ Шаблюк В. Краснасельскі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 251.
  7. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць