Крамяніца
Крамя́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 158 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы).
Крамяніца лац. Kramianica | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зэльвенскі |
Сельсавет: | Крамяніцкі |
Насельніцтва: | 923 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1564 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′0″ пн. ш. 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д.Каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д. |
± Крамяніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крамяніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся кляштарны комплекс канонікаў лятэранскіх з касьцёлам Сьвятога Юрыя ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Крамяніца ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай у XVI—XVIII стагодзьдзях. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Крамяніца значыцца як мястэчка.
У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазьней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе у Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. На 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[2]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузьня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазьней усе населеныя пункты зьліліся ў адну вёску.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Крамяніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крамяніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Крамяніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Зэльвенскага раёну. На 1972 год тут было 84 двары, на 1997 год — 73, на 1998 год — 75.
-
Кляштарны комплекс, 1907 г.
-
Касьцёл, да 1944 г.
-
Кляштар, 1907 г.
-
Візыт біскупа, 1907 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 238 чал.
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 297 чал.; 1997 год — 158 чал.[4]; 1998 год — 158 чал.[5]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Крамяніцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касьцёл Божага Цела і Сьвятога Юр’я (1617—1620)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар канонікаў лятэранскіх (XVII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл. Званіца
-
Касьцёл. Агароджа
-
Касьцёл. Помнік
-
Касьцёл, фрагмэнт інтэр'еру
-
Кляштар. Гаспадарчая пабудова
-
Кляштар. Афіцына
-
Капліца могілкавая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 775.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Шаблюк В. Крамяніца // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 247.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 448.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.