Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар канонікаў лятэранскіх (Крамяніца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар канонікаў лятэранскіх
| |
Касьцёл Сьвятога Юрыя
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крамяніца |
Каардынаты | 53°12′55.8″ пн. ш. 24°40′52.02″ у. д. / 53.2155° пн. ш. 24.6811167° у. д.Каардынаты: 53°12′55.8″ пн. ш. 24°40′52.02″ у. д. / 53.2155° пн. ш. 24.6811167° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар канонікаў лятэранскіх на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар канонікаў лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Крамяніцы. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы колішняга мястэчка. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпусу (не захаваўся), школы, званіцы, гаспадарчых пабудоваў і бутавай агароджы з брамай-званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Крамяніцы збудавалі ў 1617—1620 гадох з фундацыі кашталяна віцебскага Мікалая Вольскага і яго жонкі Барбары з Глябовічаў пры кляштары рэгулярных лятэранскіх канонікаў, заснаваным 20 чэрвеня 1617 году. Сын Мікалая, Казімер Вольскі працягнуў будаваньне кляштару (скончыў жылы корпус) і павялічыў фундуш (ахвяраваў манахам вёску Кватары). 8 ліпеня 1657 году касьцёл асьвяціў віленскі біскуп Ян Даўгяла Завіша. Пры кляштары дзеялі шпіталь і бібліятэка.
У канцы XVIII ст. да касьцёла прыбудавалі нізкі прытвор у стылі клясыцызму.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1829 годзе пры кляштары адкрылася школа-студыя, дзе выкладалася маральная тэалёгія (навучалася 3 вучні).
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, а яго будынкі перадалі вайскоўцам. Касьцёл пачаў дзеяць як парафіяльны. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ненадоўга зачынілі і касьцёл.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1929 годзе касьцёл адрэстаўравалі. У міжваенны час у кляштарным будынку разьмяшчаўся ўрад гміны. У 1940-я гады гэты будынак зьнішчылі.
4 ліпеня 2004 году гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч асьвяціў вулічны алтар, збудаваны перад уваходам у касьцёл, разам з гротам Найсьвяцейшай Панны Марыі і фантанчыкам з альпінарыямі.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта 1-нэфавая бязьвежавая базыліка з паўкруглай апсыдай пад агульным 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца прыступкавым франтонам, тымпан якога падзяляецца роўнымі пілястрамі і аздабляецца аркатурнымі нішамі. Сьцены ўмацоўваюцца магутнымі пілёнамі-контрфорсамі, паміж якімі на бакавых фасадах высока ўздымаюцца аркавыя аконныя праёмы.
Унутраная прастора перакрываецца гатычным нэрвюрным скляпеньнем, глыбокія адхілы вокнаў аздабляе арнамэнтальная размалёўка. У інтэр’еры вылучаюцца 2-ярусныя цэнтральны і 2 бакавыя алтары: 2 калёны карынцкага ордэра нясуць падзелены антаблемэнт і шчыт з бакавымі валютамі. На хорах месьціцца арган. Захаваліся амбон першай паловы XVII ст. і мармуровае скульптурнае надмагільле фундатараў касьцёла: у аркавай нішы разьмяшчацца гарэльефныя выявы ўкленчаных Мікалая ў рыцарскіх дасьпехах і Барбары ў манаскім адзеньні, прастакутны партал аздабляецца калёнамі, валютамі, бакавымі нішамі, картушам з гербам. У інтэр’еры абраз-фэратрон «Кацярына і Язэп зь дзіцем» і «Маці Божая з данатарамі» (сярэдзіна XVIII ст.) і абраз «Марыя Магдалена» (пачатак XIX ст.)[1].
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус стаяў перад касьцёлам. Гэта быў прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад высокім 4-схільным дахам з кутнімі 6-граннымі алькежамі. Ніжні паверх меў складаны плян і перакрываўся крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі, плян другога паверху быў калідорным.
Званіца
рэдагавацьЗа касьцельнай агароджай знаходзіцца званіца з барокавым дахам.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1907 г.
-
1907 г.
-
1907 г.
-
да 1945 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Званіца
-
Надмагільле Вольскіх
-
Кляштарная школа
-
Гаспадарчая пабудова
-
Бутавая агароджа
-
Помнік пры касьцёле
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 184.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000273 |