Калінінская акруга
Калінінская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 да 9 чэрвеня 1927 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Клімавічы. Плянавалася перанесьці адміністрацыйны цэнтар у мястэчка Крычаў[1].
Калінінская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Клімавічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 9 чэрвеня 1927 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 374,9 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 92,4%; габрэі — 5,1%; расейцы — 1,7%. |
Плошча | 8,4 тыс км² |
Скасаваная | 9 чэрвеня 1927 |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Уключаў 10 раёнаў: Амсьціслаўскі, Бялынкавіцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Расьненскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі.
9 чэрвеня 1927 году скасаваная. Тэрыторыя разьмеркаваная паміж Аршанскай (Амсьціслаўскі і Расьненскі раёны) і Магілёўскай (усе астатнія раёны) акругамі.
Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 374,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 92,4%; габрэі — 5,1%; расейцы — 1,7%.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 44