Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Клімавічы)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Міхайлаўская царква
Міхайлаўская царква
Краіна Беларусь
Места Клімавічы
Каардынаты 53°36′22.98″ пн. ш. 31°57′27.21″ у. д. / 53.6063833° пн. ш. 31.9575583° у. д. / 53.6063833; 31.9575583Каардынаты: 53°36′22.98″ пн. ш. 31°57′27.21″ у. д. / 53.6063833° пн. ш. 31.9575583° у. д. / 53.6063833; 31.9575583
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Магілёўская 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d] і клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клімавічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клімавічах збудавалі ў 1867 годзе[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з элемэнтамі клясыцызму. Складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсыды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі сьветлавы 8-гранны барабан з купалам. Бабінец завяршаецца 3-яруснай вежай-званіцай. Асноўны аб’ём і званіца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 26
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000464