Міхась Гурын
Міха́сь Фё́даравіч Гу́рын (8 лістапада 1941, вёска Радунь Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
У 1971 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце. 3 1976 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Чалец Міжнароднага камітэту па вывучэньні старажытнай мэталюргіі.
Асноўныя працы Міхала Гурына прысьвечаныя гісторыі вытворчасьці жалеза і яго апрацоўкі на Беларусі. Дасьледаваў структуру крычнага жалеза, працэс крыцаўтварэньня, прасачыў разьвіцьцё кавальскай тэхналёгіі зь сярэдзіны 1-га тысячагодзьдзя да н. э. і да нашых дзён. Браў удзел у раскопках Менскага Замчышча. У 1962—1964 удзельнічаў у разьмінаваньні боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.