Карчова

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Карчо́ва[1], Туганавічывёска ў Беларусі, каля ракі Сэрвачы. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 360 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на поўнач ад Баранавічаў і чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя[2].

Карчова
лац. Karčova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Гарадзішчанскі
Насельніцтва: 360 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225369
СААТА: 1204812035
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′47″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 53.36306° пн. ш. 26.11583° у. д. / 53.36306; 26.11583Каардынаты: 53°21′47″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 53.36306° пн. ш. 26.11583° у. д. / 53.36306; 26.11583
Карчова на мапе Беларусі ±
Карчова
Карчова
Карчова
Карчова
Карчова
Карчова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Туганавічы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся Камень філярэтаў, сядзібны парк і дубы-блізьняты. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца Верашчакаў, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Ад пачатку вёска мела назву Туганавічы[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Туганавічы як маёнтак, які належаў Туганоўскім, датуецца 1510 годам. У XVII ст. маёнткам супольна валодалі Дайнекі, Гарніцкія, Касьцянецкія і Туганоўскія.

У 1758 годзе Туганавічы перайшлі да Верашчакаў. У другой палове XVIII ст. уладальнікі стварылі тут пэйзажны парк, які займаў плошчу каля 5 га.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Туганавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету[4]. На 1798 год аднайменныя маёнтак і вёска налічвалі 40 дамоў. Частымі гасьцямі гаспадароў былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан і Ігнат Дамейка.

У 1831 годзе маёнтак Туганавічы зноў набылі Туганоўскія. Канстантын Туганоўскі ажаніўся з Соф’яй Верашчакай, падтрымліваў зьвязкі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў вызвольным змаганьні. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у маёнтку працавала зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстаньня — Мілавіды. На 1909 год у вёсцы было 74 двары.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карчова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карчова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва.

У 1939 годзе Карчова ўвайшло ў БССР, у Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1954 году вёска стала цэнтрам сельсавету. На 1971 год у Карчове было 123 двары, працавалі 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта і крама. На 1998 год — 175 двароў, адміністрацыя сельсавету і гаспадаркі, базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта, вэтэрынарны ўчастак, мэханічныя майстэрні, дом побыту, крама.

У 2000-я гады Карчова атрымала афіцыйны статус аграгарадку. На 2005 год тут было 175 двароў. 26 чэрвеня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Карчоўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гарадзішчанскага сельсавету[6].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 517 чал.; 1959 год — 342 чал.; 1970 год — 445 чал.; 1971 год — 413 чал.; 1998 год — 496 чал.[7]; 1999 год — 472 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 464 чал.; 2010 год — 360 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта і крама.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
 
Капліца. В. Дмахоўскі, 1861 г.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 65.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 111.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 50.
  4. ^ Jelski A. Tuhanowicze // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 608.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 51.

Літаратура

рэдагаваць