Караліна Гарыкейнз
Караліна Гарыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі.
Караліна Гарыкейнз | |
![]() | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Ралі, Паўночная Караліна |
Заснаваны | 1972 |
Стадыён | PNC Arena |
Колеры |
Чырвоны, чорны і белы |
Гісторыя |
Нью-Інгланд Ўэйлерз 1972—1979 Гартфард Ўэйлерз 1979—1997 Караліна Гарыкейнз 1997 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Капітан | Джордан Стаал[d] |
Афіцыйны сайт | hurricanes.nhl.com(анг.) |
ГісторыяРэдагаваць
Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прадмесьця Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Гартфард, сталіцу штату Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Гартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.
22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан Ойлерз», «Квэбэк Нордыкс», «Вініпэг Джэтс» і «Гартфард», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—1986 «Гартфард» згуляў вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.
«Гартфард» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — вураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а так званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Гарыкейнз».
Сэзон 1997—1998 «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Гарыкейнз» чакала моцнае «Таронта». «Гарыкейнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсыса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.
СтатыстыкаРэдагаваць
Папярэднія пяць сэзонаў.
Сэзон | Г | В | П | ПОТ | Пт | ГЗ | ГП | Месца (дывізіён) | Кубак Стэнлі |
2008—2009 | 82 | 45 | 30 | 7 | 97 | 236 | 218 | 2-е, Паўднёва-ўсходні | Прайгралі ў паўфінале, 0:4 (Пінгвінз) |
2009—2010 | 82 | 35 | 37 | 10 | 80 | 230 | 256 | 3-е, Паўднёва-ўсходні | Ня трапілі ў плэй-оф |
2010—2011 | 82 | 40 | 31 | 11 | 91 | 236 | 239 | 3-е, Паўднёва-ўсходні | Ня трапілі ў плэй-оф |
2011—2012 | 82 | 33 | 33 | 16 | 82 | 213 | 243 | 5-е, Паўднёва-ўсходні | Ня трапілі ў плэй-оф |
2012—2013 | 48 | 19 | 25 | 4 | 42 | 128 | 160 | 3-е, Паўднёва-ўсходні | Ня трапілі ў плэй-оф |
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз