Аляксей Ігнацьевіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Менская вобласьць27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Аляксей Коршак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 лютага 1920
в. Вуглы, Капыльскі раён, Менская вобласьць
Памёр 27 лютага 1945 (25 гадоў)
Усходняя Прусія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1937—1945
Мова беларуская

Біяграфія

рэдагаваць

Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938—1941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе нямецка-савецкай вайны жыў у Капылі. У 1944 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Быў разьведчыкам.

Загінуў 27 лютага 1945 году на фронце ва Ўсходняй Прусіі пад паселішчам Лясьлейндорф.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газэта «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы зьмешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Імем паэта названая адна з вуліц гораду Капылю[1].

  1. ^ Святский Святослав. Алексей Коршак

Літаратура

рэдагаваць
  • Аляксей Коршак // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 496—497. — 511 с. ISBN 985-03-0216-X
  • Коршак Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць