Кіявічы

вёска ў Беларусі

Кіяві́чы[1] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавету.

Кіявічы
трансьліт. Kijavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Блеўчыцкі
Насельніцтва: 83 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′51.46″ пн. ш. 26°59′17.74″ у. д. / 52.9809611° пн. ш. 26.9882611° у. д. / 52.9809611; 26.9882611Каардынаты: 52°58′51.46″ пн. ш. 26°59′17.74″ у. д. / 52.9809611° пн. ш. 26.9882611° у. д. / 52.9809611; 26.9882611
Кіявічы на мапе Беларусі ±
Кіявічы
Кіявічы
Кіявічы
Кіявічы
Кіявічы
Кіявічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква ў першай палове XX ст.
 
Царква ў першай палове XX ст.

Да 1863 г. — уласнасьць Магільніцкіх, потым Клімавых. У 1908 годзе вёска ў 88 двароў з 496 жыхарамі. Царква Ўшэсьця Гасподняга пабудаваная ў 1882 годзе. Дагэтуль існавалі драўляныя храмы[2].

У 1868 г. — народнае вучылішча. У 1886 г. — 35 двароў, 180 жыхароў. Акрамя царквы, мелася дзьве капліцы. У 1917 г. — 111 двароў, 609 жыхароў. Пасьля 1917 г. — вучылішча ператворанае ў працоўную школу І ступені. У 1922 годзе ўлады рэквізавалі каштоўнасьці царквы, а ў 1929 г. арыштавалі сьвятара Георгія Невяроўскага.

У 1930-х гг. — калгас «Чырвоны пагранічнік», 2 ветракі, кузьня, 117 двароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1972 год — 341 жыхар, 120 двароў
  • 1997 год — 182 чалавекі, 105 двароў[2].
  • 2009 год — 83 чалавекі

Славутасьці

рэдагаваць

У вёсцы знаходзіцца Царква Ўшэсьця Гасподняга, пабудаваная ў 1882 годзе. Занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня[3].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ а б Вёска Кіявічы з фатаграфіямі
  3. ^ Кіявічы. Царква Ушэсця Гасподняга  (рас.)