Васіль Сташэўскі
Васіль Пятровіч Сташэўскі (23 сакавіка 1895 в. Сьвінка каля Капыля — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі драматург і празаік. Псэўданімы: 1) В. С; 2) Ст. В.; 3) Сташэўскі Базыль[1].
Васіль Сташэўскі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 (23) сакавіка 1895 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 (42 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік, перакладнік, настаўнік, дзіцячы пісьменьнік |
Мова | беларуская мова |

Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сямьі. У 1914 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1919—1920 настаўнічаў — удзельнік антыпольскага руху на Случчыне[2]. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне. У 1920—1921 — ваенкам і загадчык аддзелу асьветы Магілянскага валаснога рэўкаму, сакратар Нясьвіскага павятовага ваенкамату, загадчык беларускага пададзелу Менскага павятовага аддзелу народнай асьветы. У 1923 — настаўнічаў. У 1924 скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў гісторыю й літаратуру на настаўніцкіх курсах і на рабфаку ў Воршы, узначальвау культадзьдзел Аршанскага акруговага Савета прафсаюзау. З 1926 жыў у Менску, з 1927 г. — адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», з 1929 г. — аб’яднаньня «Полымя». У 1928—1929 у газэце «Савецкая Беларусь».
Уваходзіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, арганізацыю «Маладая Беларусь», са студзеня 1920 сябар Беларускай камуністычнай арганізацыі, са жніўня чалец КП(б)Б. За пратэсты супраць арышту членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў выключаны ў маі 1921 з КП(б)Б. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1934 году.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 году. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 году да ВМП з канфіскацыяй маёмасьці. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Васіля Сташэўскага прадугледжвалася «спальваць»[3]. Рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 году. Асабовая справа № 10477-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].
Сташэўская Лідзія Пятроўна, жонка Васіля Сташэўскага, арыштавана 5 лістапада. Нарадзілася 2 кастрычніка 1908 году ў Менску ў сямʼі службоўца, гідратэхнік Менскага інстытуту харчовай прамысловасьці, жыла ў Менску, вуліца Правіянцкая, д. 33, кв. 1. 28 лістапада 1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сямʼі расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКУС Казаскай ССР. Вызвалена 6 лістапада 1945 году. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956. Асабовая справа № 6762-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[5].
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1923 г., першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 г. («Аршанскі маладняк»). Надрукаваў п’есы «Бацька і сын», «Кацярына», «Сашка-будаўнік», аднаактоўкі «Беспрытульныя», «У цемры» (усе ў 1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве ў 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Прысяга ў лесе» (1930), «Гарачы віхор» («Віхор», 1930), «На варце» (1932), «На платформу» (урывак у 1934), «Самсон і Людміла» (1936) і інш. Беларускі тэатар юнага гледача ў 1936 годзе паставіў яго пʼесу «Мікола Гоман».
Выйшлі кнігі прозы: «Па сонечным шляху» (эскізы, 1930), «Пад местачковым месяцам» (аповесьць, 1931), «Шуміць бярэзінка» (аповесць, 1933); нарысы «Гаворыць Асінстан імя Сталіна» і «Чырвоны сьцяг» (1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932), зборнік выбраных празаічных твораў «Шуміць ярэзінка» (1963). Васіль Сташэўскі сабраў матэрыял для роману «Сымфонія Прыпяці», над якім пачаў працаваць у 1932 годзе[6].
Лепшым творам пісьменьніка ўласьціва добрае веданьне жыцьця, уменьне бачыць і паказваць чалавека, арыгінальнае спалучэньне лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай накіраванасьцю. | ||
.
Кнігапіс
рэдагаваць
Паэзіярэдагаваць
Апавяданьнірэдагаваць
Аповесьцірэдагаваць
П’есырэдагаваць
|
Нарысырэдагаваць
Перакладырэдагаваць
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў (XVI—XX стст.). — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 32, 110, 114, 198. — 207 с. — 4000 ас.
- ^ Базыль Сташэўскі. 1920 год. Успаміны аб партызанскім руху на Беларусі. // Звязда : газэта. — 1928. — № 29. — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
- ^ Сташэўскі Васіль Пятровіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Леанід Маракоў. Ахвяры і карнікі. — Менск: 2007. — С. 74—75. — 440 с.
- ^ Хроніка. У іншых аб’яднаньнях. // Маладняк : часопіс. — 1931. — № 1. — С. 125.
Літаратура
рэдагаваць
|
|