Іва́н Дзяні́савіч Варвашэ́ня (31 сьнежня [ст. ст. 19 сьнежня] 1904, вёска Быстрыца Слуцкага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 сакавіка 1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падпольля і партызанскага руху на тэрыторыі Менскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны[1].

Іван Дзянісавіч Варвашэня
1-ы сакратар Менскага ГК КП(б) Беларусі
1950 — 1957
сакратар Менскага АК КП(б) Беларусі
1944 — 1950
сакратар Менскага падпольнага АК КП(б) Беларусі
21 ліпеня 1941 — травень 1943
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся31 сьнежня 1904
вёска Быстрыца, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр4 сакавіка 1957 (52 гады)
ПартыяКПСС (з 1927 году)
АдукацыяМаскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1934)
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга

Біяграфія

рэдагаваць

Чалец УКП(б) з 1927 году. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1934 годзе. У 1939—1941 загадчык аддзелу, сакратар па транспарце Менскага АК КП(б) Беларусі.

Пад час нямецка-савецкай вайны з 21 ліпеня 1941 да траўню 1943 сакратар Менскага падпольнага АК КП(б) Беларусі і адначасова са жніўня 1942 да красавіку 1943 сакратар Слуцкага падпольнага межрайкама КП(б) Беларусі, камісар партызанскага злучэньня Слуцкай зоны.

З 1944 сакратар Менскага абкама, з 1950 1-ы сакратар Менскага ГК КП(б) Беларусі. Кандыдат ў чальцы ЦК КП(б) Беларусі ў 1952—1956. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР з 1947 году.

Ягоным імем названа вуліца ў Менску (спачатку так называўся сучасны праспэкт Машэрава на частцы ад праспэкту Незалежнасьці да вуліцы Старажоўскай).

  1. ^ Варвашеня Иван Денисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.