Заходнепалеская мова

усходнеславянская мікрамова

Заходнепале́ская мо́ва — усходнеславянская малая мова, базуецца на аднайменным дыялекце, які ў генэтычных адносінах сынтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу

Заходнепалеская мова
захыднёполіськая мова, своя мова
Ужываецца ў Беларусь
Украіна
Рэгіён Заходняе Палесьсе
Колькасьць карыстальнікаў каля 500 000
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Усходнеславянская
    Заходнепалеская мова

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
Сьцяг Заходняга Палесься

Распаўсюд

рэдагаваць

Заходнепалескія гаворкі ў Беларусі знаходзяцца ў Берасьцейска-Пінскім Палесьсі. Арэял іх пашырэньня на поўначы й усходзе абмяжоўваецца лініяю: на поўдзень ад Шарашова, Пружанаў, Бярозы, на поўнач ад Белаазёрску, на поўдзень ад Целяханаў, на паўночны ўсход ад Лагішына і Пагоста Загародзкага, на паўднёвы захад ад Лунінца, на ўсход ад Дубая, на паўночны ўсход ад Століна і Стругі. На тэрыторыі Ўкраіны яны ахопліваюць тэрыторыю практычна ўсёй Валынскае вобласьці і паўночна-заходніх раёнаў Ровенскай вобласьці.

Мапы распаўсюду

рэдагаваць

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытнасьць

рэдагаваць

На фармаваньне дыялектнага ляндшафту Заходняга Палесься аказалі ўплыў розныя фактары. На думку некаторых дасьледчыкаў, Захадняе Палесьсе зьяўлялася часткай славянскай прарадыґмы альбо адной з зонаў старажытнай міграцыі праславянаў. Старажытняе славянскае насельніцтва гэтае вобласьці было, відаць, цясьней зьвязанае з паўднёва-заходнімі славянскімі ґрупамі, чым з усходнімі, паколькі старадаўняя мяжа ў зоне расьсяленьня праславян праходзіла па рацэ Гарынь. Пазьней гэтая мяжа перамясьцілася на Заходні Буг. У 2-й палове I тысячагодзьдзя н. э. археялягічныя комплексы Берасьцейска-Пінскага й Валынскага Палесься не былі, ні тыпова дрыгавіцкімі, ні тыпова валынянскімі, ні тыпова драўлянскімі. Ня выключана, што тут знаходзілася асобнае ўсходнеславянскае племя. Відаць, на мяжы VII—VIII ст. асноўныя суполкі тутэйшага насельніцтва Заходняга Палесься ўвашлі ў валынянскі хаўрус. 3 канца X ст. ўзмацняецца дрыгавіцкі ўплыў, асабліва ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну. 3ь X ст. мелі месца перасяленцы асобных суполак яцьвягаў з паўночнага захаду. Відаць, быў прыліў насельніцтва з Валыні ў XIII—XV стагодзьдзях.

Сярэднявечча

рэдагаваць

Сучасныя дыялектныя тыпы заходнепалескіх гаворак, магчыма, адлюстроўваюць пэўныя моўныя асаблівасьці старых міґрацыйных рухаў. Наклалі адбітак на дыялектны ляндшафт Заходняга Палесься і пазьнейшыя дзяржаўныя й адміністрацыйныя межы. Так, відаць не выпадковая мяжа паміж заходне- і ўсходнезагародзкае дыялектнымі зонамі супадае зь мяжой паміж сярэднявечнымі Берасьцейскай і Пінскай землямі, мяжа радастаўскай мікразоны — з участкамі літоўска-польскай мяжы ў XIV—XVIII ст., мяжа сярэднепагарынскіх гаворак — зь мяжою Дубровіцкага княства ў XII—XV ст.

Новы й Навейшы час

рэдагаваць

Рэдкія прыклады нярэгулярнага пісьмовага прымяненьня мясцовых гаворак адзначаныя на Палесьсі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Францішак Савіч, пазьней Мікола Янчук. У 1901 годзе асобныя палескія словы й фразы ўжывае ў сваім расповедзе «Срэбны воўк» Аляксандар Купрын. У 1907 годзе зьявіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар).

Напрыканцы XX стагодзьдзя

рэдагаваць

Фармаваньне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980 гадох дзякуючы намаганьням філёляга й паэта Міколы Шэляговіча (па-палеску: Мыкола Шыляговыч) па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесься. Затым ў Беларусі было заснаванае таварыства «Полісьсе» і пачаў выдавацца адмысловы бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў пэрыяд з 1989 году да 1994 року друкавалася частка матэрыялаў у газэце «Збудінне».

Кадыфікацыя

рэдагаваць

Заходнепалеская літаратурная мікрамова або паводле нейкіх вэрсіяў Новаяцьвяская славянская мова — няўдалы праект Міколы Шэляговіча па кадыфікацыі пераходных украінска-беларускіх гаворак Заходняга Палесься. Былі таксама спробы ўвесьці лацініцу (у чэскім варыянце). На заходнепалескай мікрамове ў пэрыяд з 1989 да 1994 году друкавалася частка матэрыялаў у газэце «Збудінне». Сам аўтар ня быў прахількам да сучаснай назвы Палесься, таму ў колах актывістаў выказвалі думку пра зьмяненьне назвы з заходнепалескай на новаяцьвяскую, бо палешукі — патомкі старажытнага яцьвяскага народу.

Асноўнай мэтай праекту было як мага далей адысьці ад украінскае й беларускае моваў, самаідэнтыфікавацца ў лінгвістычнай прасторы. Таму шмат палешукоў такой літаратурнай мовы не разумелі.

Правапіс

рэдагаваць

Альфабэт быў прапанаваны на канфэрэнцыі ў 1990 годзе (да гэтага мова была бесьпісьмовай, асобныя тэксты запісываліся беларускай або ўкраінскай артаграфіяй, у залежнасьці ад меркаваньняў аўтароў). У якасьці асновы была ўзятая кірыліца як найболей звычная, на думку стваральнікаў, для носьбітаў, хаця першы палескі лемантар быў надрукаваны ў 1907 годзе на аснове лацініцы. Што жа тычыцца канкрэтнага варыянту кірыліцы, быў абраны, як мяркуюць стваральнікі, «кампрамісны варыянт: каб і звычна было, і каб палескі альфабэт меў сваю спэцыфіку, свой від». Таму літара «й» была замененая на «ј», якая выкарыстоўваецца й для мечаньня мяккасьці зычных перад «е». Літара «и» абазначае, па-першае, гук сярэді паміж «і» й «ы», сьмякчаючы папярэднія зычныя й тыя, што сустракаюцца, напрыклад, у суфіксе «-ськиј»; а, па-другое, рэфлексы гістарычнага «о», падоўжынага ў новых закрытых складох і маючага розныя рэфлексы ў палескіх гаворках. Таму літара мае некалькі варыянтаў чытаньня: нис [ныіс, нус, нуос, нэс, н’ис] «нос».[1]

«г» памячае звонкае h [ɦ], а «ґ» — [g], як і ўва ўкраінскай. «е» адпаведна «э».

На практыцы ў шмат якіх апублікаваных тэкстах ужывалася гэтаксама літара «э», літара «е» сьмякчала зычныя: «сэрцэ», «усыплее», а «ј» выкарыстоўвалася толькі для ётаваньня — «дбајімо».

Выкарыстоўваліся таксама тэрміны-нэаляґізмы: «твэрдь» — горад, «чолотвэрдь» — сталіца, «жывогледныј» — маляўнічы. Украінцы й беларусы былі пазначаныя словамі «русыні» й «лытвыны», а Украіна й Беларусь — «Русынь» і «Лытвынь».

Варыянт альфабэту

рэдагаваць
А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Ж ж З з И и
І і Ы ы Ј ј К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Шч шч

Клімчуковіца

рэдагаваць

Фанэтычны правапіс, які выкарыстоўваецца для напісаньня гутарковых тэкстаў, а таксама для напісаньня літаратурных твораў і перакладаў дыялектоляга Фёдара Клімчука. Мовай тэкстаў у асноўным зьяўляецца дыялект роднае вёскі аўтара (Сіманавічы, Дарагічынскі раён).[2] Правапіс створаны на аснове беларускага афіцыйнага правапісу, пазначаецца націск): Найвялікшы літаратурны твор — пераклад Новага Запавету.

Асаблівасьці

рэдагаваць
  • Оканьне (молоко, голова, здоровый),
  • На месцы этымалягічнага [е] в новазакрытых складох пад нагалосам таксама выступаюць звычайныя манафтонґі [у], [ÿ], [ы], а больш [і] (прын'ýс, прын'ÿс, прын’іс, ж’інка, піч, шіс’т’, с’ім і т.д.), хоць у надбузка-палескіх гаворках трапляецца шчэ дыфтонґ [іэ] (хміэл’ і г. д.);
  • Цьвёрдасьць губных і пярэднеязычных перад этымалягічнымі е, і (вэчор, бэрог, дэн', тэплый, нысэ, вызэ, мыска, быты, ходыты, зыма);
  • Цьвёрдасьць заднеязычных у спалучэньнёх гы, кы, хы паралельна з гі, кі, хі (ногы, кынуты, мурахы, ногі, кінуты, мурахі);
  • Наяўнасьць мяккіх этымалягічных шыпячых (нож’і. ш’апка, ж’аба) [р'] (р’ічка, гор’іх, пор’адок), [ц'] (жнэц', хлопэц', на кон’ц’і);
  • Губна-зубны або губна-губны [в] на месцы [ў] у літаратурнай мове, але чытаецца як ў (правда, сказав);
  • Адсутнасьць цеканьня (т’ін' , т’іло, т’агнуты), дзеканьня (д’ід, д’івчына, д’акуваты);
  • Канчатак -ый у назоўным склоне прыметнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (новый, страшный, молодый, крутыяў);
  • Указальныя займеньнікі гэтой, гэтыяў, гэта, гэтэ, гэты, гэто, займеньнікавыя формы мн’і, йёю;
  • пашырэньне лексэмаў: клуня (гумно), прач (пранік), пацыят (франтон), шіпка (павець), быяк (біч), шытык (папруга), судосыты (сустрэць), волочыты (баранаваць), лататы (лапіць), быцю-быцю (падзыўныя для кароў), пуць-пуць (падзыўныя для курэй);
  • У большай частцы говару перад націскны гук а пасьля мяккіх і шыпячых зычных пераходзіць ў е (взев, декуваты, цежко, душé);
  • У паўночнай частцы говаркі я пераходзіць у е (éма, éгода, éблуко);
  • Пашыранасьць канчаткаў -овы, -эвы ў давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (сы́новы, бра́товы, дýбовы, конэ́вы і г. д.);
  • Замена спалучэньняў «кт» на «хт»: «контахт», «аспэхт».

Прыклады тэксту

рэдагаваць
  • Верш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове», напісаны на новаяцьвяскай мове:

Батьку, мамо, свето в нас, свето!
Выйшла на нашијі мовы газэта!
Шэ ны газэта — шэ но бочына,
Алэ зрадніты сыба ны прычына?
 
Славмо-жэ ріднэньку пырыбудову,
Шо отчынее заганьбляну мову!

А я кажу вам, шо кажон, хто гнівайіцьця на свого брата напрасно, той мае йты пуд суд. А хто скажэ на брата свого «ныздара», того мае суды’ты высокый суд, а як хто скажэ «бызрозумный» — то мае попасты в огонь пыкэ’лный.

З аповесьці Гогаля «Страшная помста», пераклад Фёдара Клімчука:

Ды́вный Дніпр в ты́ху пого́ду, як спокы́йно й пома́лу нысэ́ чырыз лісы́ й го́ры по́вны во́ды свойі́. Ны зворухнэ́; ны захробосты́ть. Ды́высся й ны зна́йіш, йдэ чы ны йдэ ёго́ вэ́лычна шырыня́, і здае́цьця, бы вэсь вы́лытый він з шкла і бы сыня́ва люстрана́я доро́га, быз мі́ры в шырыню́, быз конця́ в довжыню́, лыты́ть і в’́е́цьця по зылё́ному сві́ты. Лю́бо тоды́ й гаря́чому со́нцёвы огля́нутысь з высочыні́ і опусты́ты лучі́ в хо́лод шклянэ́йі воды́, і ліса́м, шо коло бэ́рога, я́сно освыты́тысь в во́дах. В зылё́ных ку́чырах воны́ збы́лысь ра́зом с полёвы́мы квытка́мы коло во́дэй і, нахылы́вшысь, ды́влецьця на самы́х сыбэ́, шо в воді́, і ны нады́влецьця, і ны наті́шецьця самы́мы собо́ю, і всмі́хуюцьця тым, шо в воді́, і выта́ють йіх, маха́ючы голле́м. В сырэ́дыну Дніпра́ воны́ ны посмі́ють гля́нуты: ныхто́, кро́мы сонця й сыня́вого нэ́ба, ны ды́выцьця в ёго́. Ма́ло яка́я пту́шка долыты́ть до сырэ́дыны Дніпра́. Пы́шный! Ныма́ рыкы́ такэ́йі, як він, на всім сві́ты.

Песьня «Лыхыј» гурту «Omut»:

Ліс. Ныц’ ны выдно, шо воз’мы выколы гочы.
Дэ судосыв — там згубыв. Посэрэд’ ночы
Чорт водыт’ за ныс в гушчарі — діло Лыхого.
І далыј у ліс. Чуты плач хлопц’а малого.
 
Там сыдыт’ у лозі і воду мэсыт’ ногамы.
Він — чорныј оброслыј Лыхыј з хвостом і рогамы.
Там оповночы крутыт’ выхор, гукы л’акајут’.
Там хмары налыты дожджэм нэбо хавајут’.
 
Хто шэпчэ у вуха твојі? Хто тыбэ клычэ?
Хто знаје јек зваты тыбэ? Шо тобі зычэ?
Хто можэ схаваты тыбэ ј буты тобоју?
Хто дэржыт’ за руку тыбэ ј выдэ за собоју?
 
Котыц’ц’а камын’ з горы. | Там дэ ја
Світ гул’аје. | Буду
Куды јты | Бігчы знов од сэбэ.
Ны знаје. | Там
Сэбэ | Буду знов добрэ знаты,
Чује. | Шо
Міј світ — гэто ја! Міј жар — гэто ја! Міј страх — гэто ја!

Дыялекты

рэдагаваць

Дыялектныя тыпы

рэдагаваць

Выдзяляецца шэраг спэцыфічных рыс перыфэрыйных заходнепалескіх гаворак, якія адрозьніваюць гэтыя гаворкі ад асноўнага заходнепалескага дыялектнага масіву:

  • Сярэднезагародзкі
  • Паўднёвазагародзкі
  • Паўночназагародзкі
  • Тараканскі

Дыялектныя мікразоны

рэдагаваць
  • берасьцейска-кобрыньская,
  • камянецка-высокаўская, або паўночна-заходняя,
  • маларыцка-дамачоўская, або паўднёва-заходняя,
  • дарагічынска-янаўская, або цэнтральназагародзкая,
  • заходнястолінская, або паўднёва-ўсходняя,
  • лагішынская, або паўночна-ўсходняя,
  • лагішынска-заходнястолінская,
  • радастаўская,
  • заходнія ўскраіны Берасьцейшчыны,
  • паўднёвыя ўскраіны Загародзьдзя,
  • раён места Кобрынь,
  • раён места Пінск.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Горбачук В. Т. О некоторых проблемах формирования полешуцкого литературного языка // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
  • Дуличенко А. Д. Малые славянские литературные языки // Языки мира: Славянские языки / РАН. Институт языкознания; Ред. колл.: А. М. Молдован, С. С. Скорвид, А. А. Кибрик и др. ― М.: Academia, 2005.
  • Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся. — Мн., 1983.
  • Клімчук Ф. Д. Заходнепалескія гаворкі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Клімчук Ф. Д. Некаторыя асаблівасьці этнанацыянальнай самасьвядомасьці заходніх палешукоў // Форум, 1996, №2.
  • Клімчук Ф. Д. Некаторыя моўныя праблемы Палесся // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
  • Толстой Н. И. Новый славянский литературный микроязык? // Избранные труды. М., 1998, т. II. Славянская литературно-языковая ситуация.
  • Шыляговыч М. Прынцыпы зложиння јітвјежијі (поліськијі) лытырацькијі мовы // Јітвјежа (поліська) штудіјно-прахтыцька конфырэнция: Тэзы проказэј (13-14 априля 1990 р.). Пынськ, 1990.
  • Коряков Ю. Б. Языковая ситуация в Белоруссии и типология языковых ситуаций. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук. М.: МГУ, 2002.
  • Duličenko A. D. The West Polesian literary language // Language, minority, migration. Uppsala, 1995.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць