Пранік

ручная прылада для праньня

Пра́нік — драўляны брусок для выбіваньня бялізны пад час праньня. Пранік мае ручку і рабочую паверхню, якая звычайна была рабрыстаю (зубчатаю), але магла быць і гладкаю. Часам пранікі рабілі ў выглядзе якой-небудзь фігуры, аздаблялі выкшталцонаю разьбою[1]. Выкарыстоўваўся і для абіваньня лёну ды проса.

Пранік з разною паверхняю. Нарвэгія

Выкарыстаньне

рэдагаваць
 
Уладыслаў Скачыляс. «Прачкі»

Прасочаную попелам або мыльнай рашчынай бялізну клалі на цьвёрдую паверхню, а пасьля выбівали і выкачвалі пранікам[2]. Пралі даўней часта на берагох рэк, на мастках («кладках»), пры гэтым бялізну маглі папярэдне паддаваць папяленьню — выпарваньню рашчынай лужнага попелу ў жлукце(uk).

На Беларусі пранік вядомы з XI—XII стагодзьдзя. Выкарыстоўваўся да тае пары, пакуль шырокага распаўсюду не набылі электрычныя пральныя машыны.

У культуры

рэдагаваць

Існуе легенда, што пад час аблогі Ніцы ў 1543 року, калі туркі ўварваліся на муры фартэцыі, маладая пралка Кацярына Сэгурана(fr) аглушыла пранікам варожага сьцяганосца, разарвала турэцкі сьцяг і вымусіла ворагаў адступіць[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Щелока не варить, и рубашки не мыть.
  2. ^ Як прали одяг у старі часи Праверана 13 верасьня 2016 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2016 г.
  3. ^ Notes d’Octave Justice pour sa conférence consacrée à Catherine Ségurane et donnée à l’Athénée, le 23 janvier 1901, reproduites dans Nice-Historique, 4e année, n°7, 1er avril 1901

Літаратура

рэдагаваць

Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Праніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў