«Збудінне» (па-беларуску: Абуджэньне) — беларуская газэта, выданьне Ініцыятыўнай рады Руху (сујдінне) за Адраджэньне Яцьвязі. Выходзіла зь ліпеня 1989 году[2] да 1995 году спачатку ў мястэчку Антопаль, потым у Менску, Вільні. Наклад газэты дэкляраваўся 5000, 12 000 (ад №8(13)/1990), каля 3000 да 1993 году, 56 тысячаў у 1995 годзе. Гэтаму выданьню папярэднічала выданьне «Балесы Полісься» спачатку на старонках «Чырвонае зьмены», потым — у самавыдаце. Галоўнымі рэдактарамі былі Мікола Шэляговіч (да №8(13)/1990), Валер Каліноўскі (пачынаючы з №8(13)/1990), Наталка Бабіна[3]. Газэта друкавала матэрыялы на заходнепалескай літаратурнай, беларускай (як кірыліцай, так і лацінкай), расейскай і ўкраінскай мовах. У рэдакцыйную раду ўваходзілі Мікола Герасімык, Уладзімер Ківатыцкі, Аляксандар Лукашук, Васіль Брыль, Віктар Лазарук ды іншыя. Тады некалькіх мясцовых дзеячаў аб’ядналіся вакол газэты[4].

Збудінне
па-беларуску: Абуджэньне
Тып пэрыядычная літаратура[d]
Уладальнік грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісье»[1]
Выдавец Ініцыятыўная рада Руху за Адраджэньне Яцьвязі
Краіна
Галоўны рэдактар Мікола Шэляговіч (да №8(13)/1990)
Валер Каліноўскі (пачынаючы з №8(13)/1990)
Наталка Бабіна
Заснаваная ліпень 1989
Закрытая 1995
Мова палеская літаратурная, беларуская, расейская і ўкраінская
Штаб-кватэра Менск
Наклад 56 тысячаў (1995 год)

Да выданьня газэты

рэдагаваць

Да выданьня газэты на падставе Берасьцейскіх гаворак ў пачатку 20-га стагодзьдзя Карусь Каранец сумняваўся ў правільнасьці правапісу, які ня ўлічвае гаворак Берасьцейшчыны. Вось, што ён пісаў у газэту Наша Ніва:

  Посылаю я у поважаную Рэдакцыю Нашои нивы одну статцю, которую Окраина побоялася надруковаци, и одно позвольце мне положыць одзин варунок, а меновице: статци которые буду писаць друкуйце так як ены написаны не змениваючы правописма. Я, бачыце, хочу штобы вашу газэту уси белорусы могли чытаци и штобы мели з ее корысць, а не одна борысоўшчына и вилейшчына. Бо, хоч Вы гневайцеся — не гневайцеся, а мушу сказаць, што, так як цепер выйходзіць ена шыроко не розыйдзетца, бо большая часць белорусоў не може ее чытаци з прычыны правописма. Як, прымером, можэ ее чытаци могилевец которы бэзударное о говорыць як ы, або полешук, которы окае, а навэт и самому акаюшчэму складней будзе одличыць кота од ката, коня од каня, вода од вада. А також заўважце и тое, што акаюшчые белорусы бэзударное о и е говораць не як а и я, а як бы штось неясное нито я, нито о, нито ы и тожэ мягкие яеи, одно у водных местцох перэсиливае той зык у других — другы, у трэйцих трэйци, а у чэцьвёртых ниводзин з их не перэсиливае[5][6][a][b]  

Аднак ніякіх матэрыялаў Каруся Каганца не было надрукавана ў газэце «Наша Ніва» ні ў канцы 1907 году, ні ў 1908 годзе.

Артыкулы

рэдагаваць
  • Праграма ГКЗ «Полісьсе» // Збудінне. — 1990. — № 4.
  • Шэляговіч, М. С кем идет „Полісьсе“? // Збудінне. — 1990. — № 8.
  • Шэляговіч, М. Ятвяжская национальная партия // Збудінне. — 1990. — № 7.
  • Лукашук, А. Неоасадництво // Збудінне. — 1990. — № 2 (7). — С. 1.
  • Антонюк, Г. Западные полешуки // Збудінне. — 1993. — № 6.
  1. ^ 10 год без «Збудіння» // Радыё Свабода, 26 лістапада 2004 г.
  2. ^ «Збудінне» // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999.
  3. ^ Дынько, А. Найноўшая гісторыя яцвягаў // ARCHE-Скарына. — 2000. — № 6(11).
  4. ^ Мірановіч, Я. Расія можа рассыпацца… // Ніва. — 2000. — № 41 (2317). — С. 4.
  5. ^ Германовіч І. К. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ : Серыя IV. — 1974. — № 3. — С. 30—37.
  6. ^ Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці.—Мн.: выд-ва "Унівесітэцкае", 1985.—255с, чытай с. 73
  1. ^ Правапіс захаваны, як пісаў сам Карусь Каганец.
  2. ^ Пераказ прыводзіцца з чарнавога рукапісу, які знаходзіцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Дзяржаўнае бібілятэкі БССР імя У. І. Леніна.