Фёдар Клімчук
Фёдар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, Сіманавічы, цяпер Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 22 кастрычніка 2018, Менск, Беларусь[1]) — беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык.
Фёдар Клімчук | |
Дата нараджэньня | 27 лютага 1935 |
---|---|
Месца нараджэньня | Сіманавічы, Дарагічынскі павет, Палескага ваяводзтва Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 22 кастрычніка 2018 (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дыялектоляг, гісторык, навуковы супрацоўнік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, дыялекталёгія, гісторыя |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
Вядомы як | спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1973) |
Узнагароды |
Кандыдат філялягічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Аўтар звыш 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, глёнтагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі. Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 году ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук[2].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 27 лютага 1935 году ў вёсцы Сіманавічы Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва Польскае Рэспублікі (цяпер Дарагічынскі раён Берасьцейскае вобласьці Беларусі) у сялянскай сям’і. Зь першай па трэцяю клясу навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацьвертую клясу наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, зь пятай па дзясятую клясу навучаўся ў школах Дарагічыну. Скончыў школу ў 1952 годзе[3].
У тым жа годзе паступіў на гістарычнае аддзяленьне Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1954 годзе працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёну Берасьцейскае вобласьці. З 1955 году настаўнічаў у школах Дарагічынскага раёну[3].
З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: зьбіраў дыялектны, фальклёрны й этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся й пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[3].
У 1968 годзе паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, скончыў якую ў 1971 годзе, пачаў працаваць у сэктары дыялекталёгіі гэтага ж інстытуту. З 1981 году — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься»[3].
Памёр на 84-м годзе жыцьця пасьля хваробы[1].
Дзейнасьць
рэдагавацьПрацуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песьні родных мясьцінаў.
Фёдар Клімчук — аўтар больш як 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.
Пераклаў на гаворку роднай вёскі Сіманавічы Новы Запавет, творы Гамэра, Талстога і Гогаля.
Выбраная бібліяграфія[a]
рэдагавацьМанаграфіі
рэдагаваць- Клімчук Ф. Д. Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься: Фанэтыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманьне вучонай ступені канд. філ. навук. — Менск: Б.в., 1973. — 193 с.: табл.
- Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесься: Фанэтычны нарыс / АН Беларус. ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Менск : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.
Рэдактар
рэдагаваць- Босак А. А. Атлас гаворак Пружанскага раена Брэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над’ясельдзя): фанетыка і марфалогія / Алена Босак, Віктар Босак; адк. рэд. Клімчук Ф. Д.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : [б. в.], 2005. — 94 с : карты. — Бібліягр.: с. 93.
- Трухан Т. М. Лексіка апрацоўкі льну: тэмат. слоўн., лекс. атлас / Т. М. Трухан, Ф. Д. Клімчук; адказ. рэд. Трухан Т. М.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундам. исслед. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — 200, [1] с. : карты. — ISBN 985-442-358-1.
- Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся: атлас, слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад.: Г. Ф. Вештарт [і інш.]; рэд. Ф. Д. Клімчук, У. А. Кошчанка, І. І. Лапуцкая. Мінск, 2008.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) як адзін з суаўтараў «Лексычнага атлясу беларускіх народных гаворак».
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Больш падрабязны сьпіс глядзіце ў: Працы Ф. Клімчука, у якіх разглядаюцца ці закранаюцца праблемы этнагенезу і этна-нацыянальнай самасвядомасці // Гістарычная брама. № 1—2 (19—20), 2002.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Памёр Фёдар Клімчук Наша Ніва Праверана 2018-10-23 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 марта 2001 г. №133 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2000 года» (рас.). Право. Законодательство Республики Беларусь.. Праверана 1 сакавіка 2015 г. Архіўная копія ад 2 траўня 2012 г.
- ^ а б в г Председатель общества «Загородье» Климчук Фёдор Данилович. (рас.). Загародзьдзе. Праверана 1 сакавіка 2015 г. Архіўная копія ад 2 траўня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Антропов Н.П. К юбилею Ф.Д. Климчука. Фёдор Данилович Климчук - патриот и исследователь Полесья // Живая старина. — Государственный республиканский центр русского фольклора, 2005. — В. 3. — С. 47-48. — ISSN 0204-3432.
- Кунцэвіч Л. П. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Навука і тэхніка, 1996. — В. 45. — С. 74.
- Трухан Т. М. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Беларуская навука, 2005. — В. 55. — С. 111-113.