Палеская літаратура
Пале́ская літарату́ра — галіна ў літаратуры, створаная на палескіх гаворках. У нейкіх выпадках можа зьяўляцца часткай беларускае ці ўкраінскае літаратураў.
Пісьмо
рэдагавацьБуквар
рэдагавацьКаб пачаць фармаваньне палескае адзінае мовы й самасьвядомасьці, пачынаюць выходзіць падручнікі, буквары палескае мовы. Таксама кнігі аб палескіх гаворках, слоўнікі. На той час у асноўным большасьць насельніцтва Палесься называла сябе «тутэйшымі», «палешукамі» альбо «беларусамі» ці «ўкраінцамі». Палескімі лічыліся гаворкі, таму менавіта сваю адзіную мову вырашылі назваць «русінскай», аб гэтым сьведчаць назвы слоўнікаў.
- «Elementarz w nareczu Poleszukow» у Пінску ў 1906 годзе
- «Rusinski lemantar» у Пінску ў 1907 годзе
- «Rusinsky łementar. Русінски лементар. Napysau Staryj Hospodar» у 1907 годзе
Пісьменнасьць
рэдагавацьУ асноўным карысталіся кірыліцай, але лацінскі правапіс ня быў забыты. Таму нейкія выдавецтвы працавалі адразу на абодвух варыянтах пісьменнасьці.
Кірылічны правапіс быў больш падобны да ўкраінскага.
Етий лементар писан двоякими знаками, то єст литерами; на етой сторони литери латински, а на тамтой російски. Латинскими литерами пишуть всі народи на світи: французи, англики, поляки, німци, американци і інши — російскими только росіяни, то єсть москалі, і булгари. Хто знає латински литери, тому легче і заграничніоі мови научитиса. Так ви брати Полешуки вибирайте сами яки литери вам ліпш сподобаютса і тими учитесь читати і писати. Помагай Боже![1] | ||
Гісторыя
рэдагавацьXVI й XVII стагодзьдзі
рэдагавацьПалеская літаратура бярэ свой пачатак зь XVI й XVII стагодзьдзяў. Першымі аўтарамі палескіх твораў зьяўляюцца Франц Савіч і Мікалай Янчук. Абодва пісалі вершы і паэмы. Вядома, што Францам Савічам былі напісаныя такія вершы, як «Памятнік»[2] і «Там блізка Пінска» (які захаваўся)[3]
XVIII — пачатак XX стагодзьдзя
рэдагавацьУ 1866 годзе публікуецца п’еса вядомага беларускага драматурга Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча «Пінская шляхта», якая ўпершыню была напісана на пінчуцкай гаворцы.[4] У 1901 годзе асобныя палескія словы і фразы выкарыстоўвае ў сваім аповедзе «Срэбны воўк» Аляксандар Купрын. У 1906 і 1907 гадах выдаліся першыя слоўнікі, падручнікі.
Другая палова XX стагодзьдзя
рэдагавацьУ ваенны пэрыяд палескія творы афіцыйна не друкуюцца. Але знойдзены вершы звычайнага народа. Напрыклад, былі знойдзены і апублікаваны ў сетку вершы Аляксандры Дзягель «Пахаронка» (1945) і «Разлука» (1951).
Новаяцьвяская літаратура
рэдагавацьУ 1980—1990 гадах пачынаецца рух палескай самасьвядомасьці, ці, інакш кажучы, «Адраджэньне яцьвягаў». Ствараецца заходнепалеская літаратурная мова. На ёй Мікола Шэляговіч са згуртаваньнем «Полісьсе» (Палесьсе), а потым «Етвызь» (Яцьвезь) піша вершы і выдае газэту «Збудінне».
Нашыя часы
рэдагавацьУ 2006 выходзіць слоўнік лабарскае гаворкі — слоўнік старых, амаль не выкарыстаючых палескіх словаў.[5]
У 2021 годзе Аляксей Дзікавіцкі выдае аўтарскі зборнік вершаў і апавядань на пінчуцкай гаворцы палескае мовы "Оньдэ". Кнігу прэзэнтавалі ў Вільні, Польшчы і ва Ўкраіне. Выдадзена каля 500 экзэмпляраў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rusinsky łementar = Русінски лементар / Napysau Staryj Hospodar. – Warszawa: Druk. i lit. Jana Cotty, 1907. — 43 с. — Шифр хранения БАН XXV / б 1017
- ^ Pamіаtnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. — T. 2. — Krakyw, 1876.
- ^ Tam blizko Pinska // Pawіоwicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. — 3 wyd. — Lwyw, 1895.
- ^ "Арыгінал «Пінскай шляхты» на «пінчуцкай гаворцы»
- ^ Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі