Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[a] (коратка ЛССР, або Летувіская ССР)[b] — саюзная рэспубліка на паўночным захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора. Плошча ЛССР 65,2 тыс. км².
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка лац. Letuviskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika па-летувіску: Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika | |||||
| |||||
Дэвіз | Visų šalių proletarai, vienykitės! | ||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн | Гімн Летувіскай ССР | ||||
3 жніўня 1940 — 11 сакавіка 1990 | |||||
Кароткая назва | Летувіская ССР · ЛССР | ||||
Сталіца | Вільня | ||||
Афіцыйная мова | летувіская мова і расейская мова | ||||
Форма ўраду | савецкая рэспубліка | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Валюта | савецкі рубель | ||||
Кіраўніцтва дзяржавы | |||||
Старшыня ВС ЛССР | Юстын Палецкі (1940—1967) Вітаўт Ландбэрг (1990) | ||||
|
Назва
рэдагавацьНазва ў савецкіх беларускамоўных крыніцах мела:
- Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
- Літва
Пазьней пасьля распаду СССР у 1990-я гады слова Літва[1] і Літоўскі пачалі аспрэчваць, бо тая назва не адносілася да назвы зямлі Жамойці. Для назвы краіны была запазычына назва Летува́, а для прыметніка запазычылі слова летуві́скі.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва паводле стану на 1985 год — 3 570 000 чал., зь іх мяшчан 66%. летувісаў у ЛССР было 2 712 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, палякі, беларусы і інш.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьЛетувіская ССР ня мела абласьцей, бо была невялікая памерам. Яна дзялілася на 44 раёнаў. ЛССР мела 92 местаў, 22 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
Сталіца Летувіскае ССР — Вільня.
Прырода
рэдагавацьЛетувіская ССР мела раўнінную паверхню, на захадзе і ўсходзе — халмы. Надвор’е прыморскае на захадзе і паступова на ўсход станавілася зямным[c]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −5 градусаў, ліпеня — 17 градусаў. Ападкаў да 630 мм у год.
Асноўная рака — Нёман, суднаходны. Мноства азёраў.
Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.
Лясы мяшаныя і займалі больш за 1/4 зямлі ЛССР. Запаведнікі: Летувіскі народны сад.
Гісторыя
рэдагавацьУтварэньне
рэдагавацьУ чэрвені 1940 году ўрад Летувіскай Рэспублікі быў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Летувіскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, а ў той жа дзень Эстонія стала Эстонскаю ССР. З 3 жніўня 1940 году ЛССР у складзе СССР.
Нямецкая ўлада (1941—1944)
рэдагавацьУ чэрвені 1941 году землі ЛССР былі захопленыя немцамі.
Савецкая ўлада (1944—1990)
рэдагавацьЗ чэрвеня 1944 па студзень 1945 гадоў савецкае войска выбіла немцаў з усіх земляў ЛССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.
Узнагароды
рэдагавацьЛетувіская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
- Леніна (1965)
- Кастрычніцкае рэвалюцыі (1980)
- Дружбы народаў (1972)
Кампартыя
рэдагавацьКамуністычная партыя Летувы (коратка КПЛ) пачынае сваю дзейнасьць у 1918 годзе.
На 1 студзеня 1986 году КПЛ мела 189 834 членаў і 7 440 кандыдатаў членаў партыі. 1 904 200 членаў рабочых саюзаў, 518 119 членаў камсамолу.
Гаспадарка
рэдагавацьПад уладаю бальшавікоў ЛССР пераўтварылася зь сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЛССР перавысіў 1940-ы год у 70 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:
- машынабудаўніцтва
- станкабудаваньне
- прыборабудаваньне
- суднабудаваньне
- хімічная
- нафтахімічная
- лёгкая
- электра-тэхнічная
- энэргетычная
- радыёэлектроніка
- вытворчасьць сродкаў сувязі
- перавозкі
- сельская гаспадарка
Меліся вытворчасьць нафтахімічная пераапрацоўка ў Мажэйках. Існавала машынабудаваньне (станкабудаваньне, прыборабудаваньне), электронная тэхніка, суднабудаваньне (Клайпэда, Коўна, Вільня і інш.). Была хімічная галіна прамысловасьці (серны квас, угнаеньні, хімічнае валакно, лекі і інш.). Існавала вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і лёгкая прамысловасьць (трыкатаж, баваўняна-папяровая і інш.), хімічнага валакна, лякавая і хіміка-лекавыя галіны, побытавая хімія. Была разьвітая папяровая, дзераваапрацоўчая, лёгкая прамысловасьць і вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Галоўная галіны харчовае прамысловасьці:
- мяса-малочная
- масларобная
- рыбная
Мастацкая самадзейнасьць ў ЛССР была прадстаўленая вырабамі з скуры, бурштыну, разьба па дзераву, вышываньне.
Вытворчасьць электраэнэргіі (на 1984 год) 16,9 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Летувіская ГРЭС, Ковенская ГЭС. Была Ігналінская АЭС.
Сельская гаспадарка
рэдагавацьВальная вытворчасьць Летувіскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка ЛССР мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю, мясную сьвінагадоўлю і птушкагадоўлю. ЛССР мела добрае жніво ільна, цукровых буракоў, бульбы, агародніцы. У 1984 годзе было 737 калгасаў і 311 саўгасаў. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны (лён, цукровы бурак).
Пагалоўе буйнога рагатага скату было па стане на 1 студзеня 1985 году 2 500, сьвіньняў 2 706 галоў. У ЛССР было пчалярства, авечкагадоўля, зьверагадоўля. Была добрая й вялікая рыбалоўная галіна прамысловасьці ў месьце Клайпэда.
Транспарт
рэдагавацьЛетувіская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 2,01 тыс. км, а для караблёў — 628 км (1984) унутраных рэкаў1.
Суднаходзтва мелася па Нёмане. Марская прыстань — Клайпеда, мела міжнароднае значэньне.
Навука, асьвета і культура
рэдагавацьУ 1984 годзе ЛССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 806 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 12 ВНУ было 65,3 тыс. послухаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 61,1 тыс. послухаў.
У ЛССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1941 годзе.
Было 11 тэатраў.
Мэдыцына
рэдагавацьНа 10 000 насельнікаў ЛССР было 42,4 лекараў.
Курортамі былі: Друскенікі, Паланга і інш.