Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

парлямэнт Беларусі ў 1991—1996 роках
(Перанакіравана з «Вярхоўны Савет Беларусі»)

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы бесьперапынна дзейны прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Беларусі ў 1991—1996 гадох. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады, ажыцьцяўляў яе ад імя народу ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Запазычаная з расейскай мовы[1] назва перайшла з савецкіх часоў ад Вярхоўнага Савету БССР, традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства ЛітоўскагаСойм[2][3].

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ВС РБ
Папярэднік Вярхоўны Савет БССР
Наступнік Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 1991
Дата спыненьня існаваньня 1996
Тып парлямэнт
Юрыдычны статус прадстаўнічы й заканадаўчы орган дзяржаўнай улады
Штаб-кватэра вул. Савецкая, д. 11
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская
1-ы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч
2-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Грыб
3-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сямён Шарэцкі
Колькасьць супрацоўнікаў

360 дэпутатаў (1991 - 1995)

260 дэпутатаў (1995 - 1996)
Колішняя назва Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Структура, паўнамоцтвы

рэдагаваць

Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які зьяўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцьця ёю самастойнасьці, адбыліся ў 1938 годзе). Парадак дзейнасьці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994 году, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэглямэнтам Вярхоўнага Савету. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савету выбіраліся Старшыня, яго намесьнікі, ствараліся камісіі.

Штогод праводзіліся веснавая й асеньняя сэсіі, пры неабходнасьці — спэцыяльныя й нечарговыя пасяджэньні. Да кампэтэнцыі Вярхоўнага Савету належала прыняцьце Канстытуцыі й унясеньне ў яе зьмяненьняў і дапаўненьняў, прыняцьце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананьнем, назначэньне чарговых выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытаньні.

Друкаваны орган ВС — газэта «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».

Спыненьне дзейнасьці

рэдагаваць

Дзейнасьць Вярхоўнага Савету спынена 27 лістапада 1996 году ў выніку праведзенага рэфэрэндуму і прыняцьця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вярхоўнага Савету

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285.
  2. ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
  3. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць