Мікалай Дземянцей
Мікалай Іванавіч Дземянцей (25 траўня 1930, в. Хотліна, Чашніцкі раён — 10 ліпеня 2018, Ждановічы) — беларускі савецкі палітычны дзяяч, Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991). Падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, пасьля чаго быў вымушаны пайсьці ў адстаўку ў жніўні 1991 года[1][2].
Мікалай Іванавіч Дземянцей | |
![]() | |
---|---|
28 ліпеня 1989 — 15 траўня 1990 | |
Папярэднік: | Георгі Таразевіч |
Наступнік: | пасада скасаваная |
![]() | |
19 траўня 1990 — 25 жніўня 1991 | |
Папярэднік: | Іван Навуменка |
Наступнік: | Станіслаў Шушкевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 траўня 1930 |
Памёр: |
10 ліпеня 2018 (88 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 25 траўня 1930 году ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласьці. У 1956 г. пачаў працаваць аграномам машынна-трактарнай станцыі[3]. У 1957 годзе ўступіў у Камумністычную Партыю Савецкага Саюза. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Ад 1979 да 1989 году сакратар цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі па сельскай гаспадарцы[4].
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (28 ліпеня 1989 па 15 траўня 1990[5]).
Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (19 траўня 1990 па 25 жніўня 1991).
У 1990 пад старшынствам Дземянцея Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
У 1996 — 2000 гг чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па прэзыдэнцкай квоце[6].
Аўтар кнігі ўспамінаў «Уроки жизни».
Ён дзядзька старшыні партыі Справядлівы сьвет С. Калякіна[7].
Памёр 10 ліпеня 2018 году ў Ждановічах ў Рэспубліканскім клінічным мэдычным цэнтры[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ Дементей Николай // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- ^ Дземянцей Мікалай Іванавіч // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. — С. 104.
- ^ Высшие органы государственной власти Белорусской ССР (рас.) knowbysight.info Праверана 1 лютага 2025 г.
- ^ Умер бывший председатель Верховного совета Белорусской ССР Дементей. РИА Новости (10 ліпеня 2018).
- ^ Трефилов С. (11 ліпеня 2018) Умер последний глава Верховного Совета БССР Николай Дементей, при котором приняли Декларацию о независимости KP.RU
- ^ Памёр былы кіраўнік Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Дземянцей: той, хто не жадаў быць першым // Радыё Свабода
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |