Гало́снасьць (па-расейску: гласность) — палітыка максымальнай адкрытасьці ў дзейнасьці дзяржаўных установаў і свабоды інфармацыі. У сучасным словаўжываньні, асноўны кампанент палітыкі перабудовы, якая праводзілася М. С. Гарбачовым у другой палове 1980-х у СССР. Дзякуючы ёй адбыліся значныя паслабленьні цэнзуры і ліквідацыя існуючых у савецкім грамадзтве шматлікіх інфармацыйных бар’ераў.

Галоснасьць у СССР

рэдагаваць

Мітынг галоснасьці — мітынг, праведзены дысыдэнтамі і спачуваючымі 5 сьнежня 1965 году на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Ён стаў першай публічнай палітычнай дэманстрацыяй у пасьляваенным СССР.[1].

Тэрмін пачалі шырока ўжываць з 1987 году як значэньне аднаго з галоўных напрамкаў рэформ («галоснасьць — перабудова — паскарэньне»), якія праводзіліся ў 1987—1991 гадох М. С. Гарбачовым на пасадзе Генэральнага сакратара ЦК КПСС і Прэзыдэнта СССР, шырока вядомых пад агульнай назвай «Перабудова». Тады ж зьявіліся лёзунгі: «Больш галоснасьці! Больш дэмакратыі!».

  1. ^ 5 декабря 1985. М. Сост. Зубарев Д. И.2005