Даўгіла
Даўгіла, Дагіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Догіль (Догель).
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Дагіла або Дэгель (Dagila, Dahilo, Degel) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -даў(г)- (гоцкія імёны Damundus, Osdulg, Valduigius, германскія імёны Daumerus, Daubert, Dauwald[2], Dulchard) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне'[3].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгіла (Даўгела, Даўгяла) ёсьць вытворным ад старажытнага германскага імя Daugo і адпавядае германскаму імю Dagilo[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Degil[5].
У Прусіі бытавала імя Даўгіл (Догел): Dogel (1309 год)[6], Daugil (1344, 1354 і 1358 гады)[7], Dawgill (1397 год)[7], Stephanus Dawgil (1407 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека вакиницкого Троцъкого повета, а Гануса Довкгиловича (13 сакавіка 1499 году)[8]; Юреи Довкгилович[9], Богдановая Довкгиловича Дорота[10], Пашко Довкгиловичъ… Юри Довкгиловичъ[11], Янел Довкгиловичъ… Хрщон Довкгиловичъ[12], Довкгил Можутевичъ[13], Сташко Довкгилович[14] (1528 год); Szyenko, Sthaszyuk Dagulyewyczey (1552—1555 гады)[15]; вознымъ того жъ повету Остриньского Павломъ Матеевичомъ Докгилемъ… Докгилемъ… Докгилемъ… Докгила… Докгилемъ (18 студзеня 1566 году)[16]; Marcin Daugielowicz (1561 год)[17]; Piotr Dagiel (23 сакавіка 1645 году, 2 траўня 1654 году)[18]; pana Dogieła (9 сакавіка 1704 году)[19]; Pater Bonifacius Daugielewicz (каля 1700—1702 гадоў)[20]; Marthae Daugiłowiczowna (24 красавіка 1710 году)[21]; Dogil Kazimierz… Józef Dogil… Dominik Dogil (7 лістапад 1765 году)[22].
Носьбіты рэдагаваць
- Юры Даўгілавіч — беліцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пашка і Юры Даўгілавічы — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янел Даўгілавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Хршчон Даўгілавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Даўгіл Мажутавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Сташка Даўгілавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Тамаш Даўгілавіч Гасьцевіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581 годзе[23]
- Павал Мацеевіч Догіль (Догіл) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ, возны астрынскі
- Мацей Догель (1715—1760) — гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ
- Стэфан Доўгіл — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[24]
Даўгелевічы (Dowgielewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Новых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25].
Догелі (Dogiel) і Даўгелевічы (Dowgielewicz) гербу Нечуя — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[26].
Даўгілы, Даўгеловічы, Догілі[27] і Даўгілы-Ляўданскія[28] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 392.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 125.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102—103.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 499.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 190—191.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 56.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 479.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 264 (50) (1565—1566). — Vilnius, 2014. P. 64, 67—69.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 132.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 137, 213.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3, т. 2. — Киев, 1868. С. 623.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 69.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 61.
- ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 180.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства.Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259—260.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты