Царква Раства Багародзіцы (Дакудава)
Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дакудава |
Каардынаты | 53°48′23.11″ пн. ш. 25°30′35.68″ у. д. / 53.8064194° пн. ш. 25.5099111° у. д.Каардынаты: 53°48′23.11″ пн. ш. 25°30′35.68″ у. д. / 53.8064194° пн. ш. 25.5099111° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дакудаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дакудаве збудавалі ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная заля, паўкруглая апсыда. Шатры 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцы і малітоўнай салі завяршаюцца купаламі-цыбулінамі. На фоне бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя аркатурныя пасы, роўныя ліштвы аркавых адзінарных і падвоеных аконных праёмаў, кутнія руставаныя лапаткі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы ўваход
-
Вежа
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беаазёрава
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.