Андрэй Худык

дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь


Андрэ́й Па́ўлавіч Худык (нар. 1959, с. Астраўчане, Хмяльніцкая вобласьць, цяпер Украіна) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Худык
6-ы міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
14 верасьня 2017 — 22 красавіка 2024
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Андрэй Каўхута
Наступнік Сяргей Масльяк
Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму
28 лютага 2013 — 18 красавіка 2014
Папярэднік Барыс Казялкоў
Старшыня выканкаму Лідзкага раёну
2004 — 4 лютага 2011
Старшыня выканкаму Зьдзецельскага раёну
2002 — 2004
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1959(1959)
сяло Астраўчане, Камянец-Падольскі раён, Хмяльніцкая вобласьць, Украінская ССР, СССР
АдукацыяЛенінградзкі сельскагаспадарчы інстытут (1987), Расейская акадэмія дзяржаўнай службы (2006)
Бацька Павал Худык

6-ы міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь (2017—2024).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

На пачатку 1980-х гадоў працаваў на Камянец-Падольскім цэмэнтным заводзе (Хмяльніцкая вобласьць, Украінская ССР). Затым служыў у Савецкім войску. Пазьней працаваў у калгасах Іўеўскага раёну (Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР). У 1987 годзе скончыў Ленінградзкі сельскагаспадарчы інстытут. У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат (Віцебская вобласьць, Беларусь). З 2002 году стаў 1-м намесьнікам старшыні выканкаму Ваўкавыскага раёну (Гарадзенская вобласьць). Пазьней стаў старшынём выканкаму Зьдзецельскага раёну. У 2004 годзе ўзначаліў выканкам Лідзкага раёну. У 2006 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы. 4 лютага 2011 году атрымаў прызначэньне намесьнікам старшыні выканкаму Гарадзенскай вобласьці. 28 лютага 2013 году заняў пасаду старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму[2]. 18 красавіка 2014 году яго прызначылі намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[3]. 14 верасьня 2017 году стаў 6-м міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь[4].

4 чэрвеня 2018 году міністар Андрэй Худык прапанаваў накіраваць выплаты ад экалягічнага падатку на будаўніцтва ачышчальных збудаваньняў для ачысткі прамысловых сьцёкаў, каб вывесьці з выкарыстаньня палі фільтрацыі «ў невялікіх гарадах, такіх як Зьдзецел, Ашмяны»[5].

Займаў гэтую пасаду да 22 красавіка 2024 году[6].