Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Грамадзя́нскі працэсуа́льны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь — звод заканадаўства Беларусі аб судаводзтве па грамадзянскіх справах, які набыў моц у ліпені 1999 году.
Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 238-З |
Прыняцьце | Палатай прадстаўнікоў 18 сьнежня 1998 (25 гадоў таму) |
Ухваленьне | Саветам Рэспублікі 10 сьнежня 1998 (26 гадоў таму) |
Падпісаньне | прэзыдэнтам Беларусі 11 студзеня 1999 (25 гадоў таму) |
Уступ у сілу | 1 ліпеня 1999 (25 гадоў таму) |
Першая публікацыя | 17 сакавіка 1999 (25 гадоў таму) Ведамасьці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, № 10-12[1] |
Паводле 3-га артыкула, «рэгулюе парадак разгляду і вырашэньня судамі грамадзянскіх, сямейных, працоўных і іншых позвавых справаў, справаў, якія вынікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін, справаў асаблівага і загаднага вядзеньня», а таксама парадак вядзеньня, зьвязанага з выкананьнем судовых пастановаў. На 2021 год налічваў 566 артыкулаў у складзе 12 разьдзелаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Суды»; 3) «Удзельнікі грамадзянскага судаводзтва»; 4) «Арганізацыя і забесьпячэньне вядзеньня па грамадзянскай справе»; 5) «Доказы і даказваньне»; 6) «Позвавае вядзеньне ў судзе першай інстанцыі»; 7) «Вядзеньне па справах, якія вынікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін. Асаблівае вядзеньне. Загаднае вядзеньне ў судзе першай інстанцыі»; 8) «Вядзеньне справаў у апэляцыйным парадку і ў парадку нагляду. Вядзеньне па пераглядзе судовых пастановаў праз новавыяўленыя абставіны»; 9) «Вядзеньне, зьвязанае з выкананьнем судовых пастановаў, іншых рашэньняў і актаў»; 10) «Міжнародны грамадзянскі працэс», 11) «Заключныя палажэньні». Сярод іншага, Кодэкс улучаў 2 Дадаткі: 1) «Аднаўленьне страчанага судовага або выканаўчага вядзеньня»; 2) «Выкананьне ў Рэспубліцы Беларусь судамі рашэньняў замежных судоў і трацейскіх судоў, калі бокам па справе ёсьць грамадзянін». Замяніў сабой Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Беларускай ССР ад 11 чэрвеня 1964 году. На 2021 год Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Беларусі дзейнічаў зь 59-ю амаль штогадовымі зьмяненьнямі і дапаўненьнямі, за выняткам 2001, 2004 і 2015 гадоў[2]. 10 жніўня 2021 году Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі НАНБ абнародаваў беларускі пераклад яго рэдакцыі са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі паводле Закону ад 17 ліпеня 2019 г. № 233-З[3]. 8 кастрычніка 2021 году Экспэртная рада ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла Пратаколам № 5 пераклад яго рэдакцыі паводле Закону ад 27 траўня 2021 году № 113-З[4].
Агульныя палажэньні
рэдагавацьПершы разьдзел Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Беларусі зьмяшчаў 24 артыкулы ў складзе 2-х главаў: 1) «Асноўныя палажэньні», 2) «Прынцыпы грамадзянскага судаводзтва». Большай зь іх была 2-я глава з 16 артыкулаў пра: ажыцьцяўленьне правасудзьдзя толькі судом, аднаасобны і калегіяльны разгляд грамадзянскіх справаў, незалежнасьць судзьдзяў і іх падпарадкаваньне толькі закону; роўнасьць грамадзянаў перад законам і судом, павагу да годнасьці асобы, права карыстаньня прававой дапамогай, растлумачэньне судом абавязкаў і правоў удзельнікам грамадзянскага судаводзтва; мову судаводзтва, галоснасьць судовага разбору, распарадчасьць, спаборнасьць і роўнасьць бакоў; высьвятленьне судом сапраўдных абставін справы і вырашэньне справаў на падставе заканадаўства; нагляд вышэйстаячых судоў за судовай дзейнасьцю, пракурорскі нагляд у грамадзянскім судаводзтве і абавязковасьць судовых пастановаў. Паводле 6-га артыкула, «зацікаўленая асоба мае права ва ўсталяваным парадку зьвяртацца ў суд за абаронай парушанага права або права, якое аспрэчваецца, або зацікаўленасьці, якая ахоўваецца законам». Пагатоў, «пры ўзаемнай згодзе зацікаўленых асобаў іх спрэчка аб абароне парушанага права або права, якое аспрэчваецца, ва ўсталяваных законам выпадках можа быць перададзена імі на разгляд трацейскага суда». Таксама «судовыя справы ў абарону правоў або зацікаўленасьцяў грамадзянаў і юрыдычных асобаў, кія ахоўваюцца законам, у прадугледжаных законам выпадках могуць быць узбуджаныя таксама паводле заяваў пракурора, дзяржаўных органаў, юрыдычных асобаў і асобных грамадзянаў». Сярод іншага, «не дапускаецца адмова ў судовай абароне паводле матываў адсутнасьці, непаўнаты, супярэчлівасьці і няяснасьці нарматыўнага акту». Згодна зь 7-м артыкулам «суд ажыцьцяўляе абарону правоў і зацікаўленасьцяў, якія ахоўваюцца законам, шляхам: 1) прызнаньня права; 2) прысуджэньня да выкананьня абавязку, аднаўленьня парушанага права ці забароны або стрыманьня дзеяньняў, якія вядуць да парушэньня права; 3) забесьпячэньня ўзьнікненьня, зьмяненьня або спыненьня праваадносін»; 4) выяўленьня факта, які мае прававое значэньне. У 8-м артыкуле прадугледжвалася 4 віды вядзеньня па грамадзянскіх справах: 1) позвавае, 2) адміністрацыйнае, 3) асаблівае, 4) загаднае[2].
Паводле 10-га артыкула, «грамадзянскія справы па першай інстанцыі разглядаюць судзьдзі ўсіх судоў аднаасобна». Ты часам, «суды апэляцыйнай і нагляднай інстанцыяў па скаргах і пратэстах на рашэньні суду разглядаюць грамадзянскія справы калегіяльна». Пры гэтым, «у судзе апэляцыйнай інстанцыі грамадзянскія справы паводле прыватных скаргаў і прыватных пратэстаў на не ўступіўшыя ў законную сілу прысуду суду першай інстанцыі, якімі справа ня вырашаная па сутнасьці, разглядае судзьдзя суду апэляцыйнай інстанцыі аднаасобна». Згодна з 12-м артыкулам «грамадзяне Рэспублікі Беларусь роўныя перад законам і судом незалежна ад паходжаньня, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасьці, плоці, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, палітычных і іншых перакананьняў, роду і характару заняткаў, месца жыхарства, часу пражываньня ў дадзенай мясцовасьці». У 13-м артыкуле згадвалася, што «любы ўдзельнік грамадзянскага судаводзтва лічыцца добрасумленным, пакуль не даказана адваротнае». Паводле 14-га артыкула, у судаводзтве па грамадзянскіх справах грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права на прававую дапамогу адвакатаў. Згодна зь 15-м артыкулам «суд растлумачвае ўдзельнікам грамадзянскага судаводзтва іх працэсуальныя правы і абавязкі, а таксама папярэджвае аб наступствах неналежнага ажыцьцяўленьня праваў, адмовы ад іх ажыцьцяўленьня або невыкананьня ці неналежнага выкананьня працэсуальных абавязкаў». У 16-м артыкуле прадугледжвалася, што «судаводзтва ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай і расейскай мовах». Пры гэтым, «зацікаўленым у зыходзе справы асобам, калі яны не валодаюць мовай судаводзтва, забясьпечваецца права азнаёміцца з матэрыяламі справы і ўдзельнічаць у судовых дзеяньнях празь перакладніка, а таксама права выступаць у судзе на мове, якой яны звычайна карыстаюцца». Судовыя дакумэнты ўручаюцца зацікаўленым асобам на мове судаводзтва[2].
Згодна зь 17-м артыкулам «разгляд грамадзянскіх справаў ва ўсіх судах адкрыты». Аднак дзеля «абароны зьвестак, якія ёсьць дзяржаўнымі сакрэтамі або іншай таямніцай, якая ахоўваецца законам, што ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы, праводзіцца закрытае судовае паседжаньне». Таксама паседжаньне можа быць закрытым «для прадухіленьня выдаваньня інфармацыі, якая закранае інтымныя бакі жыцьця грамадзянаў або няславіць іх гонар, годнасьць ці дзелавую рэпутацыю, а таксама ў выпадку, калі гэта неабходна для аховы зацікаўленасьцяў непаўналетняга». Урэшце «на просьбу бакоў або аднаго зь іх пры адсутнасьці пярэчаньняў праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў суд можа разгледзець на закрытым судовым паседжаньні любую справу». Пры гэтым «рэзалютыўная частка рашэньня суду ў любым выпадку чытаецца ўголас публічна». Паводле 18-га артыкула, «грамадзянскія справы ўзбуджаюцца судом толькі паводле заяваў праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў і разглядаюцца толькі ў дачыненьні да заяўленых патрабаваньняў». У 20-м артыкуле прадугледжвалася, што «абавязак прадставіць неабходныя для ўстанаўленьня ісьціны па справе доказы ляжыць на баках, трэціх асобах» і іншых праўна зацікаўленых асобах. Пры гэтым, «суд садзейнічае згаданым асобам паводле іх хадайніцтва ў выпатрабаваньні доказаў, калі прадстаўленьне такіх доказаў для іх немагчымае». Паводле 21-га артыкула, «у выпадку адсутнасьці нормы права, якая рэгулюе спрэчныя адносіны, суд прымяняе норму права, якая рэгулюе падобныя адносіны, а пры адсутнасьці такой нормы права суд вырашае спрэчку, зыходзячы з агульных пачаткаў і сэнсу заканадаўства». Згодна з 23-м артыкулам «нагляд за законнасьцю і абгрунтаванасьцю судовых пастановаў па грамадзянскіх справах, а таксама за прытрымліваньнем заканадаўства пры іх выкананьні ажыцьцяўляецца генэральным пракурорам і падначаленымі яму пракурорамі. Пракурор абавязаны на ўсіх ступенях грамадзянскага судаводзтва своечасова прымаць прадугледжаныя законам захады для ліквідацыі любых парушэньняў закону, ад каго б гэтыя парушэньні ні зыходзілі. Свае паўнамоцтвы ў грамадзянскім судаводзтве пракурор ажыцьцяўляе незалежна ад якіх бы там ні было органаў і службовых асобаў, пры гэтым кіруецца толькі заканадаўчымі актамі і падпарадкоўваецца ўказаньням генэральнага пракурора»[2].
Суды
рэдагавацьДругі разьдзел Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу налічваў 29 артыкулаў (25—53) у складзе 3-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні», 2) «Падведамнасьць грамадзянскіх справаў судам», 3) «Падсуднасьць». Найбольшай была 1-я глава з 12 артыкулаў, якія вызначалі: задачы судоў, разгляд грамадзянскіх справаў па 1-й інстанцыі, склады судовых калегіяў абласных, Менскага гарадзкога і Вярхоўнага суду для разгляду грамадзянскіх справаў у апэляцыйным парадку; склады судоў для разгляду грамадзянскіх справаў у парадку нагляду, паўнамоцтвы суду і сакратара судовага паседжаньня; парадак вырашэньня пытаньняў судом, падставы для адводу судзьдзі і сакратара, недапушчальнасьць паўторнага ўдзелу судзьдзі ў разглядзе справы; заяву аб адводзе судзьдзі і наступствы яе задавальненьня, парадак вырашэньня заяўленага адводу. Паводле 25-га артыкула, суд ладзіць разгляд грамадзянскай справы з найменшымі патрэбнымі выдаткамі сілаў, сродкаў і часу. Згодна з 26-м артыкулам «грамадзянскія справы па спрэчках у галіне аўтарскага права і сумежных правоў разглядаюцца ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь па першай інстанцыі судзьдзямі аднаасобна». Грамадзянскія спрэчкі ў сувязі са стварэньнем, прававой аховай і выкарыстаньнем аб'ектаў прамысловай уласнасьці разглядаюцца калегіяй у складзе 3-х судзьдзяў. У 27-м артыкуле прадугледжвалася, што судовыя калегіі па грамадзянскіх справах абласных, Менскага гарадзкога і Вярхоўнага судоў «правяраюць у апэляцыйным парадку законнасьць і абгрунтаванасьць рашэньняў і прысудаў судоў першай інстанцыі, якія не ўступілі ў законную сілу. У гэтых выпадках названыя суды засядаюць у складзе 3-х судзьдзяў, адзін зь якіх старшынюе пры разглядзе справы». Паводле 28-га артыкула, «разгляд грамадзянскай справы ў парадку нагляду ажыцьцяўляецца прэзыдыюмамі абласных і Менскага гарадскога судоў пры ўдзеле большасьці сябраў прэзыдыюму суда; судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь — у складзе 3-х судзьдзяў, адзін зь якіх старшынюе пры разглядзе справы; Прэзыдыюмам Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь — пры ўдзеле большасьці сябраў Прэзыдыюму; Пленумам Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь — пры ўдзеле прынамсі 2/3 сябраў Пленуму». У 29-м артыкуле вызначалася, што «да паўнамоцтваў суду адносяцца:
- разгляд грамадзянскай справы і вынясеньне судовай пастановы;
- разгляд справы ў апэляцыйным парадку і ў парадку нагляду;
- перагляд пастановаў суду праз абставіны, якія адкрыліся наноў;
- разгляд заявы аб адмене рашэньня трацейскага суду;
- разгляд заявы аб адмене рашэньня працоўнага арбітражу;
- разгляд пытаньняў, якія ўзьнікаюць пры выкананьні рашэньняў»[2].
Паводле 30-га артыкула, «сакратар судовага паседжаньня на даручэньне судзьдзі зьдзяйсьняе дзеяньні, патрэбныя для падрыхтоўкі справы да папярэдняга судовага паседжаньня або разгляду на судовым паседжаньні; паведамляе ўдзельнікам грамадзянскага судаводзтва аб часе і месцы судовага разбору і правярае іх яўку ў суд; высьвятляе прычыны няяўкі і дакладвае аб гэтым судзьдзі; вядзе пратакол паседжаньняў суду». Сярод іншага, «у выпадку рознагалосьсяў з судзьдзёй наконт зьместу пратакола сакратар судовага паседжаньня мае права прыкласьці да пратаколу свае заўвагі. У выпадку нязгоды з гэтымі заўвагамі судзьдзя абавязаны вынесьці матываваны прысуд, які разам з заўвагамі дадаецца да справы». Згодна з 31-м артыкулам, «калі справа разглядаецца калегіяльна, усе пытаньні, якія ўзьнікаюць у ходзе судовага разбору і ў дарадчым пакоі, вырашаюць судзьдзі большасцю галасоў. Галасаваньне праводзіцца адкрыта пры рашэньні кожнага пытаньня, ніхто з судзьдзяў ня мае права ўстрымацца ад галасаваньня. Старшыня галасуе апошнім. Судзьдзя, ня згодны з рашэньнем большасьці, можа выкласьці ў пісьмовым выглядзе сваю асобную думку. Асобная думка дадаецца да справы, але ў зале судовага паседжаньня не чытаецца ўголас». У 32-м артыкуле прадугледжвалася, што «судзьдзя ня можа ўдзельнічаць у разглядзе справы, калі:
- яго зьвязваюць з адным з бакоў па разгляданай справе адносіны шлюбу, сваяцтва, усынаўленьня, апекі або папячыцельства;
- ён быў або застаецца прадстаўніком аднаго з бакоў па справе;
- ён пры папярэднім разглядзе дадзенай справы ў судах 1-й і 2-й інстанцыяў або ў парадку нагляду ўдзельнічаў у якасьці сьведкі, экспэрта, перакладніка, пракурора, сакратара судовага пасяджэньня;
- ён асабіста прама або ўскосна зацікаўлены ў зыходзе справы або ёсьць іншыя абставіны, якія выклікаюць сумненьні ў яго аб'ектыўнасці і бесстароннасьці»[2].
Згодна з 33-м артыкулам «судзьдзя, які прымаў удзел у разглядзе грамадзянскай справы ў судзе 1-й інстанцыі, ня можа ўдзельнічаць у разглядзе гэтай справы ў судах апэляцыйнай або нагляднай інстанцыі, а таксама ў новым разглядзе гэтай справы ў судзе 1-й інстанцыі ў выпадку адмены вынесенага ім рашэньня». У 34-м артыкуле згадвалася, што «пры наяўнасьці падставаў, пазначаных у артыкулах 32 і 33 гэтага Кодэксу, судзьдзя абавязаны заявіць самаадвод і адмовіцца ад удзелу ў разглядзе справы. На тых жа падставах матываваны адвод судзьдзі можа заявіць асоба, праўна зацікаўленая ў зыходзе справы. Адвод заяўляецца пісьмова або вусна да пачатку разгляду справы па сутнасьці і ўносіцца ў пратакол судовага паседжаньня». Паводле 35-га артыкула, «Адвод, заяўлены судзьдзі, які разглядае справу аднаасобна, вырашаецца самім судзьдзёй. Пры разглядзе справы ў калегіяльным складзе пытаньне аб адводзе судзьдзі вырашаецца астатнімі судзьдзямі ў адсутнасьць асобы, якой заяўлены адвод. Пры роўнай колькасьці галасоў, пададзеных за адвод і супраць яго, судзьдзя лічыцца адведзеным. Адвод, заяўлены некалькім судзьдзям або ўсяму складу суда, вырашае гэты ж суд у поўным складзе простай большасьцю галасоў». Сярод іншага, «адвод, заяўлены сакратару судовага паседжаньня, вырашае судзьдзя або старшыня, які разглядае справу. Пытаньне аб адводзе вырашаецца ў дарадчым пакоі з вынясеньнем прысуду». Згодна з 36-м артыкулам «у выпадку задавальненьня адводу, заяўленага судзьдзі або судзьдзям, справа разглядаецца ў тым жа судзе, але іншым складам судзьдзяў. Калі ўтварыць новы склад суду для разгляду справы ў дадзеным судзе немагчыма, яна накіроўваецца ў вышэйстаячы суд для перадачы на разгляд іншага суда»[2].
Удзельнікі грамадзянскага судаводзтва
рэдагавацьТрэці разьдзел Кодэксу ўлучаў 54 артыкулы (54—107) у складзе 8 главаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Бакі»; 3) «Трэція асобы»; 4) «Прадстаўнікі»; 5) «Пракурор»; 6) «Дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія абараняюць правы іншых асобаў»; 7) «Удзельнікі грамадзянскага судаводзтва, якія ня маюць юрыдычнай зацікаўленасьці ў зыходзе справы»; 8) «Адводы ўдзельнікаў грамадзянскага судаводзтва». Найбольшай зь іх была 7-я глава з 14 артыкулаў (91—104), у якіх акрэсьліваліся: сьведкі і асобы, якія ня могуць імі быць; абавязкі сьведкі, яго права адмовіцца ад дачы паказаньняў і іншыя правы; абавязкі і правы экспэрта, спэцыяліста, перакладніка і прысутніка (панятога). Паводле 92-га артыкула, «сьведкамі не могуць быць: 1) асобы, якія з прычыны фізычных або псыхічных недахопаў ня здольныя правільна ўспрымаць факты і даваць аб іх правільныя паказаньні; 2) прадстаўнікі па грамадзянскай і эканамічнай справе, мэдыятары і прымірыцелі, а таксама абаронцы па крымінальнай справе — адносна абставін, якія ім сталі вядомыя ў сувязі з выкананьнем абавязкаў прадстаўніка, мэдыятара, прымірыцеля або абаронцы; 3) сьвятары — аб абставінах, зьвесткі аб якіх яны атрымалі падчас споведзі; 4) судзьдзі — аб пытаньнях, якія ўзьнікалі ў дарадчым пакоі ў сувязі з абмеркаваньнем абставін пры вынясеньні судовай пастановы па грамадзянскай або крымінальнай справе». Згодна зь 93-м артыкулам «сьведка абавязаны: 1) прыбыць у суд у прызначаны час; 2) праўдзіва і поўна расказаць суду аб усім, што яму вядома па справе, адказаць на пастаўленыя пытаньні». У 94-м артыкуле прадугледжвалася, што «сьведка мае права адмовіцца ад даваньня паказаньняў супраць самога сябе, чальцоў сваёй сям’і і блізкіх сваякоў». Паводле 95-га артыкула, «сьведка мае права:
- даваць паказаньні на роднай мове, карыстацца паслугамі перакладніка і заяўляць адвод перакладніку;
- уласнаручна выказваць пісьмова свае паказаньні для далучэньня да пратаколу;
- карыстацца дакумэнтамі і пісьмовымі нататкамі, калі яго паказаньні зьвязаныя зь якімі-небудзь лічбавымі або іншымі зьвесткамі, якія цяжка ўтрымаць у памяці. Гэтыя нататкі прад’яўляюцца суду на яго патрабаваньне і могуць быць дададзеныя да справы;
- атрымаць пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных зь яўкай у суд для даваньня паказаньняў»[2].
Паводле 96-га артыкула, «у якасьці экспэрта можа быць прызначана любая асоба, якая валодае спэцыяльнымі ведамі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і іншых галінах дзейнасьці». Згодна зь 97-м артыкулам «экспэрт мае права: 1) прымаць удзел у дасьледаваньні доказаў пры судовым разборы справы; 2) заяўляць хадайніцтвы аб даваньні яму дадатковых матэрыялаў, патрэбных для даваньня заключэньня; 3) знаёміцца з матэрыяламі справы і ўдзельнічаць у судовым разборы, а таксама прысутнічаць пры правядзеньні асобных працэсуальных дзеяньняў; 4) атрымліваць узнагароджаньне за правядзеньне экспэртызы і пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных зь ёй». У 98-м артыкуле згадваўся абавязак прызначанага экспэрта «прыбыць на выклік суду і даць пісьмовае заключэньне аб пастаўленых пытаньнях. Калі прадстаўленыя экспэрту матэрыялы недастатковыя або пастаўленае пытаньне выходзіць за межы спэцыяльных ведаў экспэрта, ён паведамляе суду аб немагчымасьці даць заключэньне». Паводле 99-га артыкула, «спэцыялістам ёсьць асоба, якая валодае ведамі экспэрта. Суд мае права выклікаць не зацікаўленага ў зыходзе справы спэцыяліста, калі выкарыстаньне яго ведаў патрэбна для забесьпячэньня эфэктыўнасьці агляду або іншага працэсуальнага дзеяньня, а таксама высьвятленьня пытаньняў прымяненьня нормаў замежнага права». Пры гэтым, «выклік судом спэцыяліста накладае на кіраўніка юрыдычнай асобы, дзе спэцыяліст працуе, абавязак забясьпечыць яму магчымасьць прыбыць у суд для выкананьня свайго абавязку». Згодна з 100-м артыкулам «спэцыяліст мае права: 1) ведаць мэту выкліку; 2) задаваць пытаньні ўдзельнікам працэсуальнага дзеяньня або судовага разбору і іншымі спосабамі атрымліваць патрэбную інфармацыю; 3) атрымліваць узнагароджаньне за даваньне заключэньня і пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных зь яўкай у суд». У 101-м артыкуле на спэцыяліста ўскладаліся абавязкі:
- «прыбыць на выклік суду;
- удзельнічаць у правядзеньні асобных працэсуальных дзеяньняў або судовым разборы;
- даваць тлумачэньні адносна сэнсу разгляданых фактаў і ўласных дзеяньняў у галіне тых спэцыяльных ведаў, якія ён мае, а на патрабаваньне суду — і пісьмовыя тлумачэньні;
- адмовіцца ад удзелу ў правядзеньні асобнага працэсуальнага дзеяньня або судовым разборы, калі ён не валодае патрэбнымі ведамі»[2].
Згодна са 102-м артыкулам «перакладнікам ёсьць асоба, прызначаная судом для перакладу з мовы судаводзтва на мову праўна зацікаўленай у зыходзе справы асобы або сьведкі, а таксама з мовы, якой валодае адпаведная асоба, на мову судаводзтва. Перакладнікам можа быць толькі той, хто вольна валодае дзьвюма мовамі. Да перакладніка прыраўноўваецца асоба, якая разумее знакі глухога або нямога і якая пацьвердзіла гэта». У судзе «перакладнік мае права: 1) задаваць пытаньні ўдзельнікам грамадзянскага судаводзтва дзеля ўдакладненьня сэнсу перакладаных словаў і выразаў; 2) атрымліваць узнагароджаньне за пераклад і пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных зь яўкай у суд. Паводле 103-га артыкула, «перакладнік абавязаны: 1) прыбыць на выклік суду; 2) дакладна і поўна выканаць даручаны яму пераклад; 3) засьведчыць правільнасць перакладу сваім подпісам у пратаколе асобнага працэсуальнага дзеяньня або судовага паседжаньня, праведзенага зь яго ўдзелам, а таксама ў працэсуальных дакумэнтах, якія ўручаюцца ўдзельнікам працэсу ў перакладзе на мову, якой яны карысталіся ў дадзеным працэсе; 4) адмовіцца ад удзелу ў вядзеньні па справе, калі ён не валодае ведамі, патрэбнымі для перакладу». Згодна са 104-м артыкулам «у якасьці прысутнікаў (панятых) запрашаюцца не зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы (у колькасці ня менш за 2-х) для пасьведчаньня ходу і вынікаў працэсуальнага дзеяньня». Пры гэтым «прысутнік (паняты) мае права: 1) рабіць наконт працэсуальнага дзеяньня, у якім ён удзельнічаў, заявы і заўвагі, якія падлягаюць занясеньню ў пратакол; 2) знаёміцца з пратаколам працэсуальнага дзеяньня і патрабаваць унясеньня ў яго выпраўленьняў і дапаўненьняў. Таксама «прысутнік (паняты) абавязаны: 1) прымаць удзел у працэсуальным дзеяньні; 2) сьведчыць сваім подпісам у пратаколе працэсуальнага дзеяньня факт правядзеньня гэтага дзеяньня, яго ход і вынікі». Прысутнік можа быць дапытаны ў якасьці сведкі пра абставіны, зьвязаныя з правядзеньнем працэсуальнага дзеяньня, удзельнікам якога ён быў. «Прысутнікамі (панятымі) ня могуць быць:
- асобы, якія не дасягнулі паўналецьця;
- асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку нядзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
- асобы, якія з прычыны фізычных або псыхічных недахопаў ня здольныя правільна ўспрымаць факт правядзеньня працэсуальнага дзеяньня, яго ход і вынікі»[2].
Ладжаньне і забесьпячэньне судаводзтва
рэдагавацьЧацьверты разьдзел Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу зьмяшчаў 68 артыкулаў (108—176) у складзе 7 главаў: 1) «Працэсуальныя факты, працэсуальныя і судовыя дакумэнты»; 2) «Судовыя выдаткі»; 3) «Судовая карэспандэнцыя»; 4) «Працэсуальныя тэрміны»; 5) «Адкладаньне, прыпыненьне і спыненьне вядзеньня па справе. Пакіданьне заявы без разгляду»; 6) «Грамадзянская працэсуальная адказнасьць»; 7) «Пратаколы». Найбольшай была другая глава з 29 артыкулаў (114—142) наконт: выдаткаў на разгляд справы, абскарджаньне судовых пастановаў датычна судовых выдаткаў, цаны позвы і пакрыцьця выдаткаў на аплату дапамогі прадстаўніка; падлеглых выплаце сумаў для сьведкаў і экспэртаў, спэцыялістаў і перакладнікаў; спагнаньня з бакоў падлеглых выплаце сумаў для сьведкаў, экспэртаў і спэцыялістаў; выплаты сумаў, належных сьведкам і экспэртам, спэцыялістам і перакладнікам; вызваленьня ад выплаты выдаткаў на разгляд справы, у тым ліку ў даход дзяржавы; заявы аб вызваленьні ад іх выплаты, скасаваньня прысуду пра вызваленьне ад судовых выдаткаў і абавязку вызваленага ад іх боку па іх пакрыцьці; адтэрміноўкі і растэрміноўкі іх выплаты і зьмяншэньня іх памераў, іх разьмеркаваньня між бакамі і працэсуальнымі саўдзельнікамі, у тым ліку пры адмове ад позвы і міравым пагадненьні; спагнаньня кампэнсацыі за страту працоўнага часу і спагнаньня судовых выдаткаў зь нядобрасумленнага боку і трэціх асобаў. Згодна са 114-м артыкулам «судовыя выдаткі складаюцца зь дзяржаўнага мыта і выдаткаў, зьвязаных з разглядам справы». Паводле 115-га артыкула, «да выдаткаў, зьвязаных з разглядам справы, адносяцца: 1) сумы, якія падлягаюць выплаце сьведкам, экспэртам, спэцыялістам і перакладнікам; 2) выдаткі, зьвязаныя з правядзеньнем агляду на месцы; 3) выдаткі па вышуку адказчыка»; 4) выдаткі на выкананьне рашэньня суду і паштовыя выдаткі; 5) «выдаткі бакоў і трэціх асобаў на праезд і наём жылых памяшканьняў, панесеныя імі ў сувязі зь яўкай у суд; 6) выдаткі на аплату дапамогі прадстаўнікоў; 7) кампэнсацыя бакам за страту працоўнага часу». У 120-м артыкуле прадугледжвалася, што «цану позвы прызначае пазоўнік». Але «ў выпадку яўнай неадпаведнасці пазначанай цаны сапраўднаму кошту маёмасьці цану позвы вызначае судзьдзя пры прыняцьці позвавай заявы». Пры гэтым, «цана позвы вызначаецца:
- у позвах аб спагнаньні грошай — сумай, якая спаганяецца;
- у позвах аб выпатрабаваньні маёмасці — коштам маёмасці, якая выпатрабуецца;
- у позвах аб спагнаньні алімэнтаў — сукупнасьцю ўсіх выплатаў, але ня больш чым за 1 год;
- у позвах аб тэрміновых выплатах і выдачах — сукупнасьцю ўсіх выплатаў або выдачаў, але ня больш чым за 3 гады;
- у позвах аб бестэрміновых або пажыцьцёвых выплатах і выдачах — сукупнасьцю выплатаў або выдачаў за 3 гады;
- у позвах аб зьмяншэньні або павелічэньні выплатаў або выдачаў — сумай, на якую зьмяншаюцца або павялічваюцца выплаты або выдачы, але ня больш чым за 1 год;
- у позвах аб спыненьні выплатаў або выдачаў — сукупнасьцю выплатаў або выдачаў, якія засталіся, але ня больш чым за 1 год;
- у позвах аб датэрміновым скасаваньні дамовы арэнды (маёмаснага найму) — сукупнасьцю выплатаў за карыстаньне маёмасьцю на працягу тэрміну дзеяньня дамовы, які застаўся, але ня больш чым за 3 гады, а ў позвах аб прызнаньні дамоваў несапраўднымі — зыходзячы з кошту маёмасьці;
- у позвах аб праве ўласнасьці на капітальныя будыніны (будынкі і збудаваньні), незавершаныя закансэрваваныя капітальныя будыніны і ізаляваныя памяшканьні, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасьці, — коштам будынін; для будынін, якія належаць юрыдычным асобам, — коштам будынін, але не ніжэйшым за рэштавы кошт будынін; для зямельных дзялянак — коштам зямельных дзялянак;
- у позвах, якія складаюцца зь некалькіх самастойных патрабаваньняў, — агульнай сумай усіх патрабаваньняў»[2].
У 124-м артыкуле вызначалася, што «боку, на карысьць якога вынесена рашэньне, суд прысуджае пакрыцьцё панесеных ім выдаткаў на аплату дапамогі прадстаўніка за кошт іншага боку зыходзячы са складанасьці справы і часу, выдаткаванага на яе разгляд». Згодна са 125-м артыкулам «за асобай, выкліканай у якасьці сьведкі, экспэрта, спэцыяліста або перакладніка, захоўваецца сярэдні заробак па месцы яе працы за ўвесь час, выдаткаваны ім у сувязі з выклікам у суд. Асобам, якія ня маюць асноўнага месца працы, выплачваецца ўзнагароджаньне зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы ў дадзенай мясцовасьці». Паводле 126-га артыкула, «сумы, якія падлягаюць выплаце сьведкам, экспэртам і спэцыялістам або патрэбныя для аплаты выдаткаў на правядзеньне агляду на месцы, уносяцца папярэдне бокам, які заявіў адпаведную просьбу. Калі згаданая просьба заяўленая абодвума бакамі або выклік сьведак, экспэртаў і агляд на месцы праводзяцца на ініцыятыву суда, то патрэбныя сумы ўносяцца бакамі пароўну на дэпазытны рахунак суду». У 127-м артыкуле «сумы, належныя сьведкам, экспэртам і спэцыялістам, выплачваюцца судом пасьля выкананьня імі сваіх абавязкаў. Гэтыя сумы выплачваюцца незалежна ад спагнаньня іх з бакоў. Выплата сумаў, належных перакладнікам, праводзіцца за кошт бюджэту». Згодна са 129-м артыкулам «ад выплаты выдаткаў, зьвязаных з разглядам справы, вызваляюцца пракурор, дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія зьвярнуліся з заявай у суд у абарону правоў і зацікаўленасьцяў, якія ахоўваюцца законам». Паводле 135-га артыкула, «боку, на карысьць якога вынесена рашэньне, суд прысуджае за кошт іншага боку пакрыцьцё ўсіх панесеных ім судовых выдаткаў па справе, хоць бы гэты бок і быў вызвалены ад выплаты іх у даход дзяржавы. Калі позва задаволеная часткова, то пазначаныя «сумы прысуджаюцца пазоўніку прапарцыйна памеру задаволеных судом позвавых патрабаваньняў, а адказчыку — прапарцыйна той частцы позвавых патрабаваньняў, у якой пазоўніку адмоўлена»[2].
У 136-м артыкуле прадугледжвалася, што «працэсуальныя саўдзельнікі нясуць судовыя выдаткі на справу ў роўных долях». Пры гэтым, «калі салідарная адказнасьць вынікае з прыроды спрэчных матэрыяльных праваадносін, суд салідарна спаганяе з суадказчыкаў і выдаткі на справу». Таксама «выдаткі, панесеныя ў сувязі з працэсуальнымі дзеяньнямі, якія былі праведзеныя на патрабаваньне працэсуальнага саўдзельніка толькі ў яго зацікаўленасьцях, іншымі працэсуальнымі саўдзельнікамі не кампэнсуюцца». Згодна са 137-м артыкулам «пры адмове пазоўніка ад позвы панесеныя ім судовыя выдаткі адказчык не кампэнсуе. Аднак адмова ад позвы ў сувязі з добраахвотным задавальненьнем позвавых патрабаваньняў адказчыкам пасьля падачы позвы не перашкаджае спагнаньню на патрабаваньне пазоўніка панесеных ім судовых выдаткаў. У выпадку заключэньня міравога пагадненьня судовыя выдаткі па справе ўзаемна пагашаюцца». Паводле 139-га артыкула, «у выпадку ўхіленьня адказчыка ад яўкі ў суд, нясвоечасовага накіраваньня ў суд пярэчаньняў супраць позвы або сустрэчнай позвы судовыя выдаткі на першапачатковы і паўторны разгляд справы ўскладаюцца на адказчыка, нават калі яго скарга была поўнасьцю задаволеная. Ён вызваляецца ад судовых выдаткаў, калі дакажа, што не вінаваты ў няяўцы або што своечасова выслаў суду пярэчаньні супраць позвы або сустрэчную позву, якія не былі дададзеныя да справы». У 140-м артыкуле згадвалася, што «суд можа спагнаць са сьведкі, экспэрта, перакладніка, спэцыяліста або прадстаўніка на карысьць боку або ў даход дзяржавы выдаткі, зьвязаныя з разглядам справы, якія ўзьніклі па іх віне». Згодна са 141-м артыкулам «пры адмове поўнасьцю або часткова ў позьве пракурору, дзяржаўным органам і іншым асобам, вызваленым у адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ад выплаты дзяржаўнага мыта пры ўзбуджэньні справы ў абарону праваў і зацікаўленасьцяў, якія ахоўваюцца законам, іншых асобаў, адказчыку кампэнсуюцца са сродкаў бюджэту панесеныя ім судовыя выдаткі поўнасьцю або прапарцыйна той частцы іскавых патрабаваньняў, у якой пазоўніку адмоўлена». Таксама «ў выпадку задавальненьня позвы аб вызваленьні маёмасьці ад арышту пазоўніку кампэнсуюцца са сродкаў бюджэту панесеныя ім судовыя выдаткі»[2].
Доказы і даказваньне
рэдагавацьПяты разьдзел Кодэксу налічваў 65 артыкулаў (177—241) у складзе 3-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Сродкі даказваньня»; 3) «Зьбіраньне, праверка і ацэнка доказаў». Найбольшай была другая глава з 48 артыкулаў (183—231) датычна: тлумачэньня бакоў і іншых праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў, паказаньняў сьведак і пісьмовых доказаў; рэчавых доказаў і аглядаў, агляданьня, апазнаньня і судовага экпэрымэнту; правядзеньня экспэртызы і іншых сродкаў даказваньня. У 203-м артыкуле «рэчавыя доказы захоўваюцца ў справе або асобна ад яе ў памяшканьні суду. Прадметы, якія ў сілу іх грувасткасьці або зь іншых прычынаў ня могуць быць дастаўленыя ў суд, пакідаюцца па месцы іх знаходжаньня і перадаюцца на захоўваньне ўладальнікам або іншым асобам». Пры гэтым, «рэчавы доказ мае быць падрабязна апісаны ў пратаколе агляду з пазначэньнем месца яго знаходжаньня і пры магчымасьці сфатаграфаваны». Пагатоў, «рэчавыя доказы захоўваюцца да ўступленьня ў законную сілу судовай пастановы». Паводле 204-га артыкула, пасьля набыцьця моцы судовай пастановай «рэчавыя доказы вяртаюцца асобам, ад якіх яны былі атрыманыя, або перадаюцца асобам, за якімі суд прызнаў права на гэтыя прадметы». Аднак «рэчавыя доказы, якія хутка псуюцца, неадкладна аглядаюцца і дасьледуюцца судом па месцы іх знаходжаньня, пасля чаго вяртаюцца асобе, якая прадставіла іх для агляду». Пры гэтым, «аб месцы і часе агляду і дасьледаваньня такіх рэчавых доказаў апавяшчаюцца юрыдычна зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы, калі яны могуць прыбыць у месца знаходжаньня рэчавых доказаў да моманту іх агляду. Няяўка юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў не перашкаджае агляду і дасьледаваньню рэчавых доказаў. Зьвесткі агляду і дасьледаваньня рэчавых доказаў, якія хутка псуюцца, заносяцца ў пратакол». Сярод іншага, «дакумэнты, якія ёсьць рэчавымі доказамі, застаюцца ў справе на працягу ўсяго тэрміну захоўваньня апошняй». У 205-м артыкуле «рэчавыя доказы аглядаюцца на судовым паседжаньні судом, падаюцца для агляду» праўна зацікаўленым у зыходзе справы асобам, а ў выпадку патрюы — таксама экспэртам, адмыслоўцам і сьведкам. «Асобы, якім пададзеныя рэчавыя доказы, могуць выказваць свае заўвагі аб тых або іншых асаблівасьцях і ўласцівасьцях згаданых доказаў і даваць патрэбныя тлумачэньні. Гэтыя заўвагі і тлумачэньні заносяцца ў пратакол судовага паседжаньня»[2].
Згодна зь 206-м артыкулам суд на хадайніцтва праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў або на ўласную ініцыятыву «можа правесьці агляд мясцовасьці, памяшканьня, транспартнага сродку, а таксама прадмета, калі апошні ня можа быць дастаўлены ў суд». Паводле 207-га артыкула, «для ўдзелу ў аглядзе прыцягваюцца прысутнікі (панятыя), сьведкі, перакладнікі, спэцыялісты і экспэрты. Спэцыялісты пры аглядзе могуць рабіць вымярэньні, фатаграфаваньне, кіназдымку і відэазапіс, складаць пляны і схемы, а таксама зьдзяйсняць іншыя патрэбныя дзеяньні. Падчас агляду дапускаюцца таксама падаваньне прадметаў або асобаў для апазнаньня і правядзеньне судовага экспэрыменту». Пры патрэбе «прадметы забіраюцца, пакуюцца і апячатваюцца». У 208-артыкуле прадугледжвалася, што пры патрэбе «агляду жылога, службовага, вытворчага або іншага памяшканьня суд выносіць аб гэтым прысуд, які падаецца грамадзяніну або кіраўніку ці прадстаўніку юрыдычнай асобы. Агляд месцаў, дзе захоўваюцца матэрыяльныя каштоўнасьці, праводзіцца ў прысутнасьці матэрыяльна адказных асобаў». Паводле 209-га артыкула, «суд мае права зрабіць агляданьне боку або трэцяй асобы для выяўленьня на іх целе сьлядоў правапарушэньня і наяўнасьці асаблівых прыкметаў». Пры гэтым, «агляданьне сьведкі магчымае толькі для праверкі праўдзівасьці яго паказаньняў». Прысуд суду аб правядзеньні агляданьня ёсьць абавязковым для асобы, у дачыненьні да якой ён вынесены. Агляданьне праводзіцца пры наяўнасьці прысутнікаў (панятых), а таксама пры патрэбе і з удзелам лекара. Калі агляданьне суправаджаецца агаленьнем агляданай асобы, яно праводзіцца пры ўдзеле прысутнікаў той жа плоці. «Судзьдзя ня можа прысутнічаць пры агляданьні асобаў іншай плоці, калі для яго патрабуецца агаленьне». У гэтым выпадку агляданьне робіць лекар пры ўдзеле прысутнікаў. «Пры агляданьні не дапускаюцца дзеяньні, якія зьневажаюць годнасць або небясьпечныя для здароўя агляданай асобы». Згодна зь 210-м артыкулам «у пратаколе апісваюцца ўмовы агляду або агляданьня, усе працэсуальныя дзеяньні суду, а таксама ўсё выяўленае пры аглядзе і агляданьні ў той паслядоўнасьці, у якой праводзілася адпаведнае працэсуальнае дзеяньне, і ў тым выглядзе, у якім выяўленае назіралася ў момант агляду або агляданьня. У пратаколе пералічваецца і апісваецца таксама ўсё забранае пры аглядзе або агляданьні». Пры гэтым, «пасьля абвяшчэньня пратакол падпісваюць ўсе асобы, якія ўдзельнічалі ў аглядзе або агляданьні. Да пратаколу дадаюцца складзеныя, зробленыя або зьвераныя пры зьдзяйсненьні адпаведнага працэсуальнага дзеяньня пляны, рысункі і фотаздымкі»[2].
У 211-м артыкуле прадугледжвалася, што «суд можа падаць для апазнаньня сьведку або боку асобу, прадмет або жывёлу. Асобы, якія апазнаюць, спачатку апытваюцца пры абставіны, пры якіх яны назіралі адпаведныя асобу, прадмет або жывёлу, а таксама аб прыкметах і асаблівасьцях, па якіх яны могуць зрабіць апазнаньне». Паводле 212-га артыкула, апазнавальніку «прапануецца паказаць на асобу, прадмет або жывёлу, аб якіх ён даў паказаньні. Навадныя пытаньні не дапускаюцца». Згодна зь 213-м артыкулам «аб падачы для апазнаньня складаецца пратакол, у якім пазначаюцца зьвесткі пра асобу, якая апазнае, пра асобаў, прадметы або жывёлаў, пададзеных для апазнаньня, аб прысутніках (панятых), якія прынялі ўдзел у працэсуальным дзеяньні, і па магчымасьці даслоўна выкладаюцца паказаньні». Паводле 214-га артыкула, судовы досьлед праводзіцца судом дзеля праверкі і ўдакладненьня значных для справы фактаў. Ён праводзіцца на патрабаваньне праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў або на прапанову самога суду «шляхам узнаўленьня абстаноўкі, у якой адбывалася пэўная падзея, і дзеяньняў, зь якіх гэта падзея складалася». У 215-м артыкуле прадугледжвалася, што «да ўзнаўленьня дзеяньняў мае быць адноўленая абстаноўка, у якой паводле кожнай з правяраных вэрсіяў адбывалася падзея. Кожнаму ўдзельніку судовага экспэрыменту судзьдзя прапануе самастойна ўзнавіць абстаноўку падзеі і зьдзейсьніць дзеяньні, удзельнікам або сьведкам якіх ён быў»[2].
Суд першай інстанцыі
рэдагавацьШосты разьдзел Кодэксу ўлучаў 93 артыкулы (242—334) з 6 главаў: 1) «Узбуджэньне вядзеньня па справе», 2) «Забесьпячэньне позвы», 3) «Падрыхтоўка справы да судовага разбору», 4) «Судовы разбор», 5) «Судовыя пастановы судоў першай інстанцыі», 6) «Завочнае вядзеньне». Найбольшай была пятая глава з 41-го артыкула (294—334) пра: парадак вынясеньня і зьмест рашэньня і прысуду суду 1-й інстанцыі, безадкладнае выкананьне і законную сілу рашэньня, індэксацыю прысуджаных сумаў; дадатковае рашэньне, растлумачэньне і выпраўленьне рашэньня суду, перагляд судом першай інстанцыі судовых пастановаў. У 298-м артыкуле вызначалася, што «пры вынясеньні рашэньня суд ня мае права на сваю ініцыятыву бяз згоды пазоўніка зьмяніць прадмет і падставы позвы». Паводле 299-га артыкула, «падчас прыняцьця рашэньня ў дарадчым пакоі можа знаходзіцца толькі судзьдзя, які разглядае справу». Пры гэтым, «выдаваньне разважаньняў, якія мелі месца ў дарадчым пакоі, не дапускаецца». Згодна з 300-м артыкулам, «пры вынясеньні рашэньня суд мае разгледзець наступныя пытаньні: 1) якія факты ўваходзяць у прадмет даказьваньня кожнага з бакоў і трэцяй асобы, якая заяўляе самастойныя патрабаваньні на прадмет спрэчкі; 2) якія з гэтых фактаў выяўленыя з дапамогай дакладных доказаў і якія ня выяўленыя; 3) чаму адхіляюцца тыя або іншыя доказы; 4) чые патрабаваньні або пярэчаньні ў выніку апынуліся абгрунтаванымі цалкам або часткова; 5) якія акты заканадаўства маюць быць прымененыя ў гэтай справе; 6) як мае быць вырашаная справа». У 302-м артыкуле згадвалася, што «рашэньне аб справе складаецца з уводнай, апісальнай, матывавальнай (абгрунтаваньне) і рэзалютыўнай частак». Паводле 303-га артыкула, «ва ўводнай частцы рашэньня пазначаюцца час і месца вынясення рашэньня, найменьне суду, які вынес рашэньне, прозьвішча, уласнае імя, імя па бацьку судзьдзі і сакратара судовага паседжаньня, бакі і іх прадстаўнікі, пракурор», іншыя праўна зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы і прадмет спрэчкі. Паводле 304-га артыкула, «апісальная частка рашэньня мае ўтрымліваць у сабе ўказаньні на тое, што патрабуюць або супраць чаго пярэчаць бакі і іншыя юрыдычна зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы і на якіх падставах. Тут адлюстроўваюцца таксама зьмяненьні пазоўнікам прадмета, памеру або падставы позвы, калі яны мелі месца, прызнаньне або непрызнаньне позвы адказчыкам»[2].
Згодна з 305-м артыкулам абгрунтаваньне рашэньня складаецца: 1) на патрабаваньне праўна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў. Такое патрабаваньне можа быць заяўлена да выдаленьня суду ў дарадчы пакой для вынясеньня рашэньня і на працягу 10 дзён пасьля яго абвяшчэньня; 2) у сувязі з абскарджаньнем або апратэставаньнем рашэньня ў апэляцыйным парадку; 3) калі рашэньне не падлягае апэляцыйнаму абскарджаньню або апратэставаньню. Абгрунтаваньне мае ўтрымліваць адказы з першыя 5 з 6 пытаньняў, якія разглядаліся судом пры вынясеньні рашэньня. У выпадку складаньня не ў дарадчым пакоі абгрунтаваньне «мае быць выкладзена ў выглядзе асобнага дакумэнту і ўтрымліваць указаньне на рашэньне, у дачыненьні да якога яно складзенае». Паводле 306-га артыкула, «рэзалютыўная частка рашэньня мае ўтрымліваць у сабе выснову суду аб задавальненьні позвы або аб адмове ў позьве цалкам або ў частцы, указаньне на разьмеркаваньне судовых выдаткаў, а таксама на тэрмін і парадак абскарджаньня рашэньня». Таксама, «калі рашэньне вынесена на карысьць або супраць некалькіх асобаў, суд пазначае, у якой частцы рашэньне тычыцца кожнай зь іх і ці ёсьць адказнасьць або права спагнаньня салідарнымі. У 308-м артыкуле вызначалася, што «пры прысуджэньні маёмасьці ў натуры суд пазначае ў рэзалютыўнай частцы рашэньня кошт гэтай маёмасьці, які мае быць спагнаны з адказчыка, калі пры выкананьні рашэньня прысуджанай маёмасьці ў наяўнасці не апынецца, а таксама зь якога банкаўскага рахунку адказчыка мае быць спісаная ў гэтым выпадку грашовая сума за невяртаньне пазоўніку прысуджанай маёмасьці». Паводле 309-га артыкула, калі абавязкі «могуць быць зьдзейсьненыя толькі адказчыкам, суд усталёўвае ў рашэньні тэрмін, на працягу якога рашэньне мае быць выканана». Згодна з 310-м артыкулам «выпраўленьні ў тэксце рашэньня маюць быць агавораныя, а агаворкі падпісаныя судзьдзёй да выхаду з дарадчага пакою для абвяшчэньня рашэньня». У 311-м артыкуле згадвалася, што «адразу пасьля падпісаньня рашэння суд вяртаецца ў залю судовага паседжаньня і чытае яго ўголас». Па грамадзянскіх справах, у матэрыялах якіх утрымліваюцца дзяржаўныя таямніцы, суд чытае ўголас толькі ўводную і рэзалютыўную часткі рашэньня. «Адсутнасьць каго-небудзь з удзельнікаў грамадзянскага судаводзтва ў зале судовага паседжаньня не перашкаджае абвяшчэньню рашэньня». Таксама пры адсутнасьці ў рашэньні абгрунтаваньня «суд чытае ўголас яго рэзалютыўную частку і выкладае вуснае абгрунтаваньне рашэньня». Паведамленьне абгрунтаваньня рашэньня «не абавязковае, калі справа разглядалася на закрытым судовым паседжаньні». Затым суд высьвятляе, ці зразумелы зьмест рашэньня, «дае патрэбныя растлумачэньні пра парадак абскарджаньня і апратэставаньня, азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня і абвяшчае судовае паседжаньне па дадзенай справе закрытым». Праўна «зацікаўленым у зыходзе справы асобам, у адсутнасьць якіх разгледжаная справа, суд у 3-дзённы тэрмін з моманту абвяшчэньня рашэньня высылае яго копію». Згодна з 312-м артыкулам абгрунтаваньне «рашэньня складаецца ў 7-дзённы тэрмін з дня падачы заявы аб гэтым і паступленьня апэляцыйнай скаргі або апэляцыйнага пратэсту на рашэньне»[2].
Адміністрацыйнае, асаблівае і загаднае вядзеньне
рэдагавацьСёмы разьдзел Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу налічваў 64 артыкулы (335—398) у складзе 3-х главаў: 1) «Вядзеньне па справах, якія вынікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін»; 2) «Асаблівае вядзеньне»; 3) «Загаднае вядзеньне». Найбольшай была другая глава з 34-х артыкулаў (360—393) наконт разгляду справаў пра: выяўленьне фактаў прававой значнасьці, прызнаньне грамадзяніна адсутным бязь вестак або абвяшчэньне памерлым; прызнаньне дзеяздольным, абмежавана дзеяздольным або нядзеяздольным і скасаваньне абмежаваньня дзеяздольнасьці; удзел у азартных гульнях і абмежаваньне грамадзяніна ў наведваньні гульнявых установаў, у тым ліку віртуальных, абвяшчэньне непаўналетняга цалкам дзеяздольным; прызнаньне рухомай рэчы безгаспадарчай і прызнаньне права камунальнай уласнасьці на нерухомую рэч, прызнаньне невыкарыстоўванага сродку перавозак бесгаспадарчым і яго перадачу ва ўласнасьць адпаведнай тэрытарыяльнай адзінкі; прызнаньне спадчыны вымарачнай, аднаўленьне правоў паводле дакумэнтаў на прад’яўніка, прымусовую шпіталізацыю і лячэньне ды падаўжэньне іх тэрмінаў; усынаўленьне дзіцяці, зьмяшчэньне непаўналетніх у адмысловыя вучэльні і лякарні, перавод з такой вучэльні ў адпаведную лякарню, спыненьне знаходжаньня ў іх да сканчэньня судовага тэрміну і падаўжэньне гэтага тэрміну, а таксама пра зьмяшчэньне непаўналетніх у прыёмнік-разьмеркавальнік, падаўжэньне тэрміну знаходжаньня ў ім і вызваленьне зь яго; накіраваньне ў лекавальна-працоўны прафілякторый, падаўжэньне і скарачэньне тэрміну знаходжаньня ў ім. Згодна з 383-м артыкулам «суд разглядае справы аб аднаўленьні правоў паводле дакумэнтаў на прад’яўніка, якія страцілі прыкметы плацёжнасьці, пры адмове асобы, якая выдала дакумэнт, праводзіць па ім апэрацыі». У 384-м артыкуле вызначалася, што «ў заяве маюць быць пазначаныя адметныя прыкметы дакумэнта, імя (найменьне) асобы, якая выдала дакумэнт, а таксама выкладзеныя абставіны, пры якіх адбылася страта дакумэнта або страта ім прыкметаў плацёжнасьці». Паводле 385-га артыкула, «пры ўзбуджэнні справы ў сувязі са стратай дакумэнта на прад’яўніка судзьдзя ў парадку падрыхтоўкі справы выносіць прысуд: аб публікацыі ў мясцовай газэце за кошт заяўніка аб’явы аб выкліку трымальніка дакумэнта ў суд; аб забароне асобе, якая выдала дакумэнт, праводзіць па ім выплаты і выдачы». Сярод іншага, публікацыя мае ўтрымліваць «прапанову трымальніку дакумэнта, аб страце якога заяўлена, у 3-месячны тэрмін з дня публікацыі падаць у суд заяву аб сваіх правах на гэты дакумэнт»[2].
У 386-м артыкуле згадвалася, што «трымальнік дакумэнта, аб страце якога заяўлена, абавязаны да сканчэньня 3-месячнага тэрміну з дня публікацыі падаць у суд, які вынес прысуд, заяву аб наяўнасьці ў яго дадзенага дакумэнта, аб падставе, на якой ён валодае дакумэнтам, і прадставіць дакумэнт у арыгінале». Паводле 387-га артыкула, «у выпадку паступленьня ў суд да сканчэньня 3-месячнага тэрміну ад трымальніка дакумэнта заявы аб яго правах на дакумэнт суд пакідае заяву асобы, якая страціла дакумэнт, без разгляду, растлумачвае заяўніку яго права падаць у месячны тэрмін да трымальніка дакумэнта пазву ў агульным парадку аб выпатрабаваньні гэтага дакумэнта». Пры гэтым, «калі ва ўсталяваны тэрмін заяўнік не падасьць позву да трымальніка дакумэнта, забарона рабіць выплаты і выдачы па ім губляе сілу, пра што паведамляецца асобе, якая выдала дакумэнт». Калі ж трымальнік дакумэнта да сканчэньня 3-месячнага тэрміну падае заяву аб непрад'яленьні права на яго, «суд выносіць прысуд аб вяртаньні дакумэнта заяўніку, аб адмене забароны рабіць па ім выплаты і выдачы і аб спыненьні вядзеньня па справе». У 388-м артыкуле згадвалася, што справа аб аднаўленьні правоў па страчаным дакумэнце на прад'яўніка прызначаецца да судовага разбору, калі ў 3-месячны тэрмін трымальнік дакумэнта ня зьвернецца ў суд з заявай. Згодна з 389 артыкулам «у выпадку задавальненьня просьбы заяўніка суд выносіць матываванае рашэньне, якім прызнае страчаны дакумэнт або дакумент, які страціў прыкметы плацёжнасьці, несапраўдным. Гэта рашэньне ёсьць падставай для выдачы заяўніку новага дакумэнта замест прызнанага несапраўдным». Паводле 390-га артыкула, «трымальнік дакумэнта, які не заявіў зь якіх-небудзь прычынаў своечасова аб сваіх правах на гэты дакумэнт, пасьля ўступленьня ў законную сілу рашэньня суду аб прызнаньні дакумэнта несапраўдным можа падаць да асобы, якая атрымала на падставе рашэньня суду маёмасьць або новы дакумэнт замест страчанага, позву аб беспадстаўным набыцьці або захаваньні маёмасьці»[2].
Перагляд судовых пастановаў
рэдагавацьВосьмы разьдзел Кодэксу зьмяшчаў 60 артыкулаў (399—458) у складзе 4-х главаў: 1) «Вядзеньне справаў у апэляцыйным парадку», 2) «Вядзеньне справаў у судзе нагляднай інстанцыі», 3) «Вядзеньне па пераглядзе судовых пастановаў праз новавыяўленыя абставіны». Найбольшай была першая глава з 36 артыкулаў (399—434), якія апісвалі: перагляд у апэляцыйным парадку пастановаў і прысудаў суду 1-й інстанцыі, узбуджэньне апэляцыйнага вядзеньня; падрыхтоўку і разгляд справы судом апэляцыйнай інстанцыі, прысуд суду апэляцыйнай інстанцыі аб апэляцыйнай скарзе і апэляцыйным пратэсьце на рашэньне суду 1-й інстанцыі. Паводле 415-га артыкула, судзьдзя суду апэляцыйнай інстанцыі «з улікам патрабаваньняў і хадайніцтваў, выкладзеных у апэляцыйнай скарзе і апеляцыйным пратэсьце, у пярэчаньнях на іх, у 15-дзённы тэрмін пасьля паступленьня справы ў суд апэляцыйнай інстанцыі рыхтуе справу да разгляду ў апэляцыйным парадку». У ходзе падрыхтоўкі справы судзьдзя: 1) «паводле хадайніцтва бакоў або ўласнай ініцыятывы вырашае пытаньні выкліку на судовае паседжаньне экспэртаў, а таксама апытаных у судзе першай інстанцыі асобаў для растлумачэньняў па сутнасьці дадзеных імі заключэньняў і паказаньняў, калі прызнае гэта патрэбным; 2) вырашае хадайніцтвы бакоў аб дасьледаваньні новых доказаў, калі бакі абгрунтавалі немагчымасьць прадстаўленьня гэтых доказаў у судзе 1-й інстанцыі паводле прычынаў, якія не залежаць ад іх. Асобы, якія прадстаўляюць суду новыя доказы, абавязаныя паведаміць, якім шляхам яны атрыманыя, у сувязі зь якімі абставінамі ўзьнікла патрэба ў іх прадстаўленьні, і абгрунтаваць уважлівасьць прычынаў, якія не залежаць ад гэтых асобаў, паводле якіх доказы не маглі быць прадстаўленыя імі на разгляд суду 1-й інстанцыі». Таксама суд прапануе «зацікаўленым у зыходзе справы асобам азнаёміцца да разгляду справы з дадатковымі доказамі». Згодна з 416-м артыкулам «справа ў судзе апэляцыйнай інстанцыі мае быць разгледжаная ў месячны тэрмін з дня яе паступленьня». У 418-м артыкуле згадвалася, што суд мае права праверыць рашэньне суду 1-й інстанцыі ў поўным аб'ёме, калі пры яго праверцы ў частцы абскарджаньня выяўлена, што той суд «парушыў або няправільна прымяніў нормы матэрыяльнага і працэсуальнага права»[2].
Паводле 419-га артыкула, «суд апэляцыйнай інстанцыі прымае рашэньне аб выкарыстаньні сыстэмаў відэа-канферэнц-сувязі з улікам меркаваньня юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў, калі яўка канкрэтнага ўдзельніка грамадзянскага судаводзтва на судовае паседжаньне немагчымая паводле аб'ектыўных прычынаў». Згодна з 420-м артыкулам «у выпадку патрэбы допыту выкліканых на судовае паседжаньне суду апэляцыйнай інстанцыі сьведак, экспэртаў і спэцыялістаў, удзелу перакладніка па справе вядзецца пратакол судовага паседжаньня». У 421-м артыкуле прадугледжвалася, што «няяўка бакоў або іншых юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асобаў, калі яны своечасова і належным чынам апавешчаныя аб часе і месцы судовага паседжаньня, не перашкаджае разгляду справы судом». Паводле 422-га артыкула, у апэляцыйным судзе «першай выступае асоба, якая падала апэляцыйную скаргу, або яе прадстаўнік ці пракурор, які прынёс апэляцыйны пратэст. У выпадку абскарджаньня рашэньня суду абодвума бакамі першым выступае пазоўнік. Пракурор, дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія ад уласнага імя абараняюць правы і зацікаўленасьці іншых асобаў, выступаюць пасьля асобаў, якія маюць непасрэдную зацікаўнасьць у зыходзе справы, іх прадстаўнікоў». Пасьля заканчэньня высвятленьня абставін справы і дасьледаваньня доказаў суд апэляцыйнай інстанцыі дае праўна зацікаўленым у зыходзе справы асобам, іх прадстаўнікам магчымасьць выступіць у судовых спрэчках у той жа паслядоўнасьці, у якой яны давалі тлумачэньні. Згодна з 423-м артыкулам «суд апэляцыйнай інстанцыі, разгледзеўшы апэляцыйную скаргу і апэляцыйны пратэст, мае права:
- пакінуць рашэньне безь зьмяненьня, а апэляцыйную скаргу і апэляцыйны пратэст — без задавальненьня;
- зьмяніць рашэньне;
- адмяніць рашэньне цалкам або ў частцы і прыняць новае рашэньне па сутнасці заяўленых патрабаваньняў;
- адмяніць рашэньне цалкам або ў частцы і спыніць вядзеньне па справе або пакінуць заяву без разгляду;
- адмяніць рашэньне цалкам або ў частцы і накіраваць справу на новы разгляд у суд 1-й інстанцыі, калі пры разглядзе справы судом апэляцыйнай інстанцыі выяўлена істотнае парушэньне нормаў працэсуальнага права, якое ня можа быць ліквідавана ў парадку апэляцыйнага вядзеньня або перашкаджае суду апэляцыйнай інстанцыі ў дасьледаваньні новых доказаў ці ў выяўленьні фактаў, якія не зьяўляліся прадметам дасьледаваньня суду 1-й інстанцыі»[2].
Згодна з 424-м артыкулам «рашэньне суду 1-й інстанцыі можа быць адменена або зьменена ў апэляцыйным парадку, калі: 1) судом ня ўлічаныя ўсе факты, якія ўваходзяць у прадмет даказваньня па справе; 2) факты, пакладзеныя судом у аснову рашэньня, не пацьверджаныя дастатковымі і дакладнымі доказамі; 3) выкладзеныя ў рашэньні высновы суду не адпавядаюць выяўленым фактам; 4) судом парушаныя або няправільна прымененыя нормы матэрыяльнага і працэсуальнага права». У 427-м артыкуле прадугледжвалася, што «справа, разгледжаная судом апэляцыйнай інстанцыі, падлягае звароту ў суд 1-й інстанцыі»[2].
Таксама існаваў разьдзел 8-1 «Вядзеньне па заяве аб адмене рашэньня трацейскага суду і працоўнага арбітражу» зь 9 артыкулаў[2].
Вядзеньне наконт выкананьня судовых пастановаў
рэдагавацьДзявяты разьдзел Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу ўлучаў 12 артыкулаў (459—470) у складзе 2-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні», 2) «Паварот выкананьня судовай пастановы». Большай зь іх была другая глава, якая тычылася: разгляду пытаньня аб павароце выкананьня судовай пастановы судом 1-й, апэляцыйнай і нагляднай інстанцыі, аднаўленьня прапушчанага тэрміну падачы выканаўчага дакумэнта да выкананьня; прыняцьця судом захадаў для забесьпячэньня выкананьня выканаўчага дакумэнта, вызваленьня маёмасьці ад арышту. Паводле 465-га артыкула, «у выпадку адмены судовай пастановы, прыведзенай у выкананьне, і вынясеньня пасьля новага разгляду справы рашэньня аб адмове ў позьве або прысуду аб спыненьні вядзеньня па справе або пакіданьні заявы без разгляду, а таксама задавальненьня позвы ў меншым памеры адказчыку мае быць вернута ўсё тое, што было зь яго спагнана на карысць пазоўніка паводле адмененай судовай пастановы». Згодна з 466-м артыкулам, калі суд, які разглядае справу нанава, ня вырашыў пытаньне аб павароце выкананьня судовай пастановы, адказчык мае права падаць у гэты суд заяву аб такім павароце. У 467-м артыкуле згадвалася, што «суд, які разглядае справу паводле апэляцыйнай скаргі або пратэсту ў парадку нагляду, калі ён сваім прысудам або пастановай канчаткова вырашае спрэчку, або спыняе вядзеньне па справе, або пакідае заяву без разгляду, абавязаны вырашыць пытаньне аб павароце выкананьня судовай пастановы, прыведзенай у выкананьне, або перадаць яго на вырашэнне суду 1-й інстанцыі». Паводле 468-га артыкула, «пры пропуску тэрміну падачы выканаўчага дакумэнта да выкананьня паводле прычынаў, прызнаных судом уважлівымі, прапушчаны тэрмін можа быць ім адноўлены на заяву спагнаньніка». Згодна з 469-м артыкулам «у выпадку, калі даўжнік не выконвае або ўхіляецца ад выкананьня патрабаваньняў, якія ўтрымліваюцца ў выканаўчым дакумэнце, або захадаў па забесьпячэньні выкананьня выканаўчага дакумэнта, прынятых судовым выканаўцам у выканаўчым вядзеньні, недастаткова для своечасовага і поўнага выкананьня выканаўчага дакумэнта, суд на заяву спагнаньніка або прадстаўленьне судовага выканаўцы можа прыняць у дачыненьні да даўжніка наступныя захады»:
- «часовае абмежаваньне права даўжніка, які ёсьць грамадзянінам або індывідуальным прадпрымальнікам (ІП), службовай асобы юрыдычнай асобы, якая ёсьць даўжніком, на выезд з Рэспублікі Беларусь;
- часовае абмежаваньне права даўжніка, які ёсьць грамадзянінам або ІП, на кіраваньне мэханічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі суднамі, магутнасьць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілаваты (5 конскіх сілаў) і права на паляваньне», — на тэрмін да выкананьня даўжніком патрабаваньняў, якія ўтрымліваюцца ў выканаўчым дакуменце, але не больш чым на 5 гадоў;
- часовае абмежаваньне даўжніка, які ёсьць грамадзянінам або ІП, у наведваньні гульнявых установаў, у тым ліку віртуальных, і ўдзеле ў азартных гульнях[2].
Паводле 470-га артыкула, «позвы аб вызваленьні маёмасці ад арышту або выключэньні маёмасці з акту вопісу маёмасьці могуць падаваць як уласьнікі арыштаванай маёмасьці, якая не належыць даўжніку, так і асобы, якім такая маёмасьць належыць на праве гаспадарчага вядзеньня або апэратыўнага кіраваньня»[2].
Міжнародны грамадзянскі працэс
рэдагавацьДзясяты разьдзел Кодэксу зьмяшчаў 21 артыкул (541—561), дзе згадвалі: грамадзянскія працэсуальныя правы замежных грамадзянаў, асобаў без грамадзянства і замежных юрыдычных асобаў; прымяненьне працэсуальнага закону пры разглядзе справаў з удзелам замежных грамадзянаў і юрыдычных асобаў, адпаведныя міжнародныя дамовы Беларусі і падсуднасьць судам Беларусі грамадзянскіх справаў па спрэчках з удзелам іншаземцаў; правілы падсуднасьці справаў судам Беларусі і падсуднасьць паводле пагадненьня бакоў; нязьменнасьць першапачатковай падсуднасьці, дзеяньні суду Беларусі ў выпадку ўзбуджэньня тоеснай справы ў замежным судзе, наступствы непадсуднасьці справы суду Беларусі; працэсуальную праваздольнасьць і дзеяздольнасьць асобаў, якія маюць наўпроставую зацікаўленасьць у зыходзе справы, і прадстаўніка у міжнароднародным грамадзянскім працэсе; консульскае прадстаўніцтва, позвы да замежных дзяржаваў і дыпляматычны імунітэт, выключэньне з падсуднасьці судоў Беларусі замежных дыпляматаў і супрацоўнікаў міжнародных арганізацыяў, а таксама для супрацоўнікаў замежных консульстваў; дзеяньні суду пасьля выхаду асобы з-пад падсуднасьці судоў Беларусі пасьля ўзбуджэньня справы, адмову ад дыпляматычнага імунітэту, захады ў адказ у выпадку парушэньня дыпляматычнага імунітэту Беларусі і яе прадстаўнікоў; выкананьне судовых даручэньняў замежных судоў і зварот судоў Беларусі з даручэньнямі да замежных судоў, выкананьне рашэньняў замежных судоў і трацейскіх судоў, разгляд просьбаў аб спагнаньні алімэнтаў на падставе Канвэнцыі аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрыманьня сям'і. Паводле 545-га артыкула, судам Беларусі падсудныя справы паводле позваў замежных грамадзянаў, асобаў без грамадзянства і замежных юрыдычных асобаў да адказчыкаў, якія маюць месца жыхарства і знаходжаньня ў Беларусі. Судам Беларусі падсудныя таксама справы паводле позваў да замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, калі яны маюць месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі, і да замежных юрыдычных асобаў, калі ў Беларусі знаходзіцца орган кіравання, прадстаўніцтва або аддзяленьне такой юрыдычнай асобы[2].
Згодна зь 546-м артыкулам «падсуднасць справы суду Рэспублікі Беларусь або замежнаму суду можа вызначацца пісьмовым пагадненьнем бакоў. Калі пры наяўнасьці пагаднення аб падсуднасьці справы замежнаму суду вядзеньне ў адпаведнасці з агульнымі правіламі падсуднасьці, прадугледжанымі гэтым Кодэксам, было ўзбуджана ў судзе Рэспублікі Беларусь, ён спыняе вядзеньне па справе ў выпадку заявы адказчыкам адпаведнага хадайніцтва да выкладаньня пярэчаньняў паводле сутнасьці позвы». У 547-м артыкуле згадвалася, што «справа, прынятая судом Рэспублікі Беларусь да свайго вядзення з прытрымліваньнем правілаў падсуднасьці, павінна быць вырашана ім паводле сутнасьці, нават калі ў далейшым яна стала падсуднай замежнаму суду». Паводле 548-га артыкула, «калі спрэчка паводле правілаў гэтага Кодэксу падсудная толькі суду Рэспублікі Беларусь, ён разглядае справу і выносіць рашэньне нават у выпадках, калі тоесная справа знаходзіцца ў вядзеньні замежнага суду або ўжо разгледжаная гэтым судом. Пры двайной падсуднасьці спрэчкі справа ў судзе Рэспублікі Беларусь падлягае спыненьню, калі тоесная справа ў судзе замежнай дзяржавы была ўзбуджаная раней». Згодна зь 549-м артыкулам «непадсуднасць справы суду Рэспублікі Беларусь ёсьць падставай да адмовы ў прыёме заявы аб узбуджэньні справы. Суд Рэспублікі Беларусь абавязаны спыніць вядзеньне па справе паводле ўласнай ініцыятывы на любой стадыі грамадзянскага судаводзтва, калі выявіць, што справа падсудная суду замежнай дзяржавы». У 550-м артыкуле прадугледжвалася, што «працэсуальная дзеяздольнасьць грамадзяніна вызначаецца заканадаўствам той дзяржавы, грамадзянінам якой ён ёсьць, асобы без грамадзянства — заканадаўствам дзяржавы, у якой ён мае пастаяннае месца жыхарства, а пры адсутнасьці гэтакай — заканадаўствам дзяржавы месца яго знаходжаньня. Працэсуальная праваздольнасьць юрыдычнай асобы вызначаецца паводле закону дзяржавы, на тэрыторыі якой яна заснаваная». Паводле 551-га артыкула, «пры вядзеньні справаў у судах Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права вольна і бесьперашкодна карыстацца паслугамі як замежных прадстаўнікоў, у тым ліку і адвакатаў, так і прадстаўнікоў, у тым ліку адвакатаў, Рэспублікі Беларусь. Замежныя прадстаўнікі, у тым ліку адвакаты, карыстаюцца ў грамадзянскім судаводзтве такімі ж правамі і нясуць такія ж абавязкі, як і прадстаўнікі, у тым ліку адвакаты, Рэспублікі Беларусь»[2].
Паводле 552-га артыкула, «консульскія ўстановы замежных дзяржаваў у Рэспубліцы Беларусь маюць права прадстаўляць і абараняць зацікаўленасьці сваіх дзяржаваў, а таксама грамадзянаў і юрыдычных асобаў гэтых дзяржаваў. Консульскія службовыя асобы маюць права прадстаўляць без даручэньня і даверанасьці зацікаўленасьці сваіх грамадзянаў у судах Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя грамадзяне ў сувязі з адсутнасьцю або паводле іншых уважлівых прычынаў ня маюць магчымасьці абараняць свае правы і зацікаўленасьці. Такое прадстаўніцтва можа працягвацца да таго часу, пакуль грамадзянін не даручыць вядзеньне справы іншаму прадстаўніку або ня возьме абарону сваіх правоў і зацікаўленасьцяў на сябе». Згодна зь 555-м артыкулам да замежных дыпляматаў і супрацоўнікаў міжурадавых арганізацыяў, а таксама чальцоў іх сем'яў могуць прад'яўляцца: 1) «рэчавыя позвы, якія тычацца разьмешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыватнай нерухомай маёмасьці, калі адпаведныя асобы валодаюць гэтай маёмасьцю не ад імя дзяржаваў або міжнародных міжурадавых арганізацыяў, якія прадстаўляюцца імі; 2) позвы, якія вынікаюць са спадчыннага права, калі адпаведныя асобы выступаюць як спадкаемцы, адмоваатрымальнікі, выканаўцы завяшчаньня або захавальнікі, апекуны над спадчыннай маёмасьцю; 3) позвы, якія вынікаюць з ажыцьцяўлення гэтымі асобамі любой прафэсійнай або гаспадарчай дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па-за афіцыйнымі дыпляматычнымі функцыямі». У 557-м артыкуле прадугледжвалася, што суд спыняе вядзеньне па справе на ўласную ініцыятыву, калі адказчык цалкам або ў дачыненьні да канкрэтнай справы выходзіць з-пад падсуднасьці судоў Беларусі ужо пасьля падачы позвы. Паводле 559-га артыкула, «калі Рэспубліцы Беларусь, яе маёмасьці або яе прадстаўнікам не забясьпечваецца ў замежнай дзяржаве такая ж судовая недатыкальнасьць, якая згодна з гэтым Кодэксам забясьпечваецца гэтай замежнай дзяржаве, яе маёмасьці і прадстаўнікам у Рэспубліцы Беларусь, Урад Рэспублікі Беларусь або іншы правамоцны орган Рэспублікі Беларусь можа прадпісаць у дачыненьні да гэтай дзяржавы, яе маёмасьці або прадстаўніка прымяненьне захадаў у адказ»[2].
У 560-м артыкуле прадугледжвалася, што «суды Рэспублікі Беларусь пры наяўнасьці міжнароднай дамовы Рэспублікі Беларусь выконваюць перададзеныя ім ва ўсталяваным парадку даручэньні замежных судоў аб зьдзяйсьненьні асобных працэсуальных дзеяньняў (уручэньне павестак і іншых працэсуальных дакумэнтаў, допыт бакоў і сьведак, правядзеньне экспэртызы, агляду на месцы), за выняткам выпадкаў, калі выкананьне даручэньня: 1) супярэчыла б сувэрэнітэту або пагражала б бясьпецы Рэспублікі Беларусь; 2) не ўваходзіць у кампэтэнцыю суду». У сваю чаргу «суды Рэспублікі Беларусь могуць зьвяртацца да замежных судоў з даручэньнямі аб зьдзяйсненьні асобных працэсуальных дзеяньняў пры наяўнасьці міжнароднай дамовы Рэспублікі Беларусь». Паводле 561-га артыкула, «рашэньне замежнага суду і трацейскага суду можа быць пададзена для прымусовага выкананьня на працягу 3-х гадоў з моманту ўступленьня рашэння ў законную сілу»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. № 238-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2021 г. Праверана 6 лістапада 2021 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб А. Лукашэнка. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. № 238-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 10 жніўня 2021 г. Праверана 6 лістапада 2021 г.
- ^ Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 10 жніўня 2021 г. Праверана 6 лістапада 2021 г.
- ^ А. Лукашэнка. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. № 238-З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 8 кастрычніка 2021 г. Праверана 19 лістапада 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |