Дзіця́чалавек, які не дасягнуў дарослага ўзросту. Узроставыя межы дзяцінства адрозьніваюцца ў розных культурах, тэорыях жыцьцёвага цыклю й юрыдычных сыстэмах. У агульным выпадку, дзіцем называюць чалавека ад нараджэньня да наступу плоцевай сталасьці. Дзяўчынка ёсьць дзіцяці жаночага полу, хлопчык — дзіцяці мужчынскага полу. Разьдзел мэдыцыны, прысьвечаны дзіцячаму здароўю называецца пэдыятрыяй.

Дзяўчына
Хлопчык

У беларускай мове існуе такая градацыя назваў дзіцяці ў залежнасьці ад яго веку: немаўля', малянё, хлопчык — дзяўчынка, падлетак, ’юнак/маладзён — дзеўчына/маладзіца.

Юрыдычны статусРэдагаваць

Статут «дзіцяці» роўна як і «дарослага» вар’іруецца ў розных культурах і юрыдычных сыстэмах. У цяперашні час Канвэнцыя пра правы дзіцяці вызначае дзіцяці як чалавечую істоту, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту. Пры гэтым нацыянальныя заканадаўствы маюць прыярытэт у дадзеным пытаньні.

Узрост паўналецьцяРэдагаваць

  • У большасьці краінаў паўналецьце надыходзіць з 18 гадоў.
  • Мінімальны ўзрост паўналецьця ўстаноўлены на Фарэрскіх выспах — 14 гадоў.
  • На Кубе паўналецьце надыходзіць з 16 гадоў

ПрацаРэдагаваць

Паводле справаздачы Міжнароднай арганізацыі працы, за 2000—2013 гады лік дзяцей у веку ад 5 да 14 гадоў, занятых наёмнай працай, скараціўся на траціну з 248 млн да 168 млн. Зь іх лік занятых небясьпечнай працай дзяцей упаў са 171 млн да 85 млн, якія склалі палову ад агульнага ліку занятых дзяцей. Пагатоў дзіцячая праца сярод хлопцаў зьнілілася на 25 %, сярод дзяўчынаў — на 40 %. Звыш паловы (59 %) занятых дзяцей працавала ў сельскай гаспадарцы — 98 млн. Яшчэ 54 млн (32 %) дзяцей працавала ў галіне паслугаў. На вытворчасьці задзейнічалі 12 млн (7 %) дзяцей[1].

БеларусьРэдагаваць

Паводле перапісу насельніцтва 2009 г., у краіне налічылі 1 758 911 дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў (18,5% насельніцтва Беларусі), у тым ліку 904 112 хлопцаў (51,4% дзяцей). У гарадах пражывалі 1 319 572 дзяцей (75% дзяцей), у тым ліку 677 742 хлопцаў (51,4% гарадзкіх дзяцей)[2]. 113 хлопцаў-падлеткаў 16—17-гадовага ўзросту былі жанатымі, зь іх 104 у 17-гадовым узросьце. 584 дзяўчыны 15—17-гадовага ўзросту былі за мужам, зь іх 439 у 17-гадовым узросьце[3]. На студзень 2012 г. у Беларусі налічвалася звыш 25 тыс. дзяцей, кінутых бацькамі без апекі[4] (1,4% дзяцей). За 2011 год да 40% правапарушэньняў у начны час (23:00-6:00) учынялі супраць дзяцей або самі дзеці[5].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сьвятлана Субоціна. Ёсьць такая праблема // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2013. — № 186 (27551). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Насельніцтва паводле ўзросту і плоці (Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году)(рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 6 жніўня 2010 г. Праверана 1 лютага 2016 г.
  3. ^ Мужчыны і жанчыны паводле стану ў шлюбе і ўзросту (Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году)(рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 4 жніўня 2010 г. Праверана 1 лютага 2016 г.
  4. ^ Сьвятлана Барысенка. Каб было, як у іншых дзяцей // Зьвязда. — 19 студзеня 2012. — № 11 (27126). — С. 4.
  5. ^ Вольга Мядзьведзева. Не хадзіце, дзеці, на вуліцу гуляць // Зьвязда. — 20 красавіка 2012. — № 78 (27193). — С. 2.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дзіцясховішча мультымэдыйных матэрыялаў