Азартная гульня (франц. jeu de hasard, літаральна «гульня выпадка») — гульня, у якой выйгрыш цалкам альбо ў значнай ступені залежыць не ад майстэрства гульцоў, а ад выпадка. Гульня, у якой выйгрыш у асноўным залежыць ад майстэрства гульцоў, азартнай не зьяўляецца нават пры наяўнасьці элемэнтаў выпадковасьці, як то прэфэранс альбо покер. Звычайна, у азартныя гульні гуляюць на грошы, гэта значыць што ўзнагародай за выйгрыш зьяўляецца матэрыяльны здабытак, тады як пройгрыш караецца матэрыяльнай стратай.

Картнікі-шулеры. Караваджа, 1594

Слова «азарт» гэта пераклад францускага слова hazard, што азначае «выпадак». Таму азартныя гульні ёсьць гульні, пабудаваныя на выпадку. Невыпадкова азартныя гульні называліся даўней фатальнымі альбо адважнымі гульнямі й супрацьпастаўляліся камэрцыйным альбо сталым гульням. У эўрапейскіх мовах азартныя гульні так і называюцца: гульні выпадку.

У сэнсе гульні на грошы азартнай можа быць любая гульня, у тым ліку цалкам лягічныя й невыпадковыя, як то шахматы альбо го. У такім разуменьні азарт азначае ўпартасьць, ўзбуджэньне. Гульня на грошы зьяўляюцца спосабам ўзбагачэньня для адных, а для іншых — толькі марывам хуткага ўзбагачэньня, якое вяртаецца цяжкімі стратамі. Часам гульня на грошы становіцца залежнасьцю, ад якой чалавеку вельмі цяжка вылечыцца.

Беларусь рэдагаваць

На 2013 г. у краіне працавала 477 гульнявых установаў (31 казіно, 275 залаў гульнявых аўтаматаў і 171 букмэкерская кантора). За 2012 г. іх лік вырас на 22%: дадалося 4 казіно, 46 залаў гульнявых аўтаматаў і 38 букмэкерскіх[1]. Паводле ўказу № 599 ад 19 лістапада 2010 г., сярэдні грашовы выйгрыш на кожным аўтамаце зь 1 красавіка 2011 г. меў складаць прынамсі 90%[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Азартная гульнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў