Кодэкс
Ко́дэкс (лац. codex — ствол) — звод заканадаўства ў пэўнай галіне грамадзкіх дачыненьняў.
Зьмяшчае прававыя нормы штодзённага карыстаньня. Выключае патрэбу ў далейшым удакладненьні ў іншых законах. Групуе прававыя прадпісаньні ў агульную і асаблівую часткі, якія распадаюцца на разьдзелы, падразьдзелы, главы, параграфы і артыкулы[1].
Беларусь
рэдагавацьНа 1992 год у Беларусі дзейнічалі такія кодэксы, як Крымінальна-працэсуальны, Крымінальны, аб працы, Цывільны і аб шлюбе і сям’і[1]. У 1998 годзе пачалася замена гэтых кодэксаў Беларускай ССР на сучасныя рэдакцыі новых кодэксаў Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе набылі моц Банкаўскі і Выбарчы кодэксы Рэспублікі Беларусь. 2 лютага 2017 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, які стаў першым выдадзеным толькі па-беларуску[2]. На ліпень 2020 году 14 з 25 кодэксаў Беларусі былі даступныя па-беларуску анлайн[3]. На 17 чэрвеня 2021 году Экспэртная рада ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла 9 перакладаў кодэксаў Беларусі: Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыльлёвы, Працоўны, Водны, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах і Кодэкс аб судовым ладзе і статусе судзьдзяў. На той час у Экспэртную раду ўваходзілі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных ВНУ, а таксама 7 дзяржаўных органаў Беларусі: Адміністрацыі прэзыдэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў і Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Кодэкс // Юрыдычны энцыкляпэдычны слоўнік / гал.рэд. Сяргей Кузьмін. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1992. — С. 286. — 636 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-087-4
- ^ А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2 жніўня 2016 г. Праверана 19 ліпеня 2020 г.
- ^ Удасканаленьне працы аўтаматызаваных сыстэм па тэкстах юрыдычнай тэматыкі (14 кодэксаў па-беларуску) // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 ліпеня 2020 г.
- ^ Ухвалены пераклад Воднага кодэксу на беларускую мову // Газэта «Зьвязда», 17 чэрвеня 2021 г. Праверана 17 чэрвеня 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |