Бюджэт Рэспублікі Беларусь

намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы

Бюджэ́т Рэспу́блікі Белару́сь— намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы.

бюджэт Рэспублікі Беларусь
дзяржаўны бюджэт, закон
Падкляса адбюджэт, юрыдычны дакумэнт Рэдагаваць
Частка адзакон Рэдагаваць
Дата заснаваньня / стварэньня15 студзеня 1992 Рэдагаваць
КраінаБеларусь Рэдагаваць
Выканаўчы органМіністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
Належыць да юрысдыкцыіБеларусь Рэдагаваць
Прыняты заканадаўцамПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
Асноўны рэгулюючы тэкстБюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць

Даходы дзяржавы складаюцца з:

  1. падаткаў на прыбытак, лятарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасьць, продаж, адкіды й набыцьцё нерухомай уласнасьці;
  2. мытаў на тавары, патэнты й грашовыя пераводы, за праезд замежных самаходаў й выдачу пасьведчаньняў;
  3. пеняў за пратэрмінаваньне выплаты падаткаў;
  4. ліхвярскіх адсоткаў за адтэрмінаваньне падаткаў;
  5. страхавых складак;
  6. прыбытку ад укладаў ды ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў ды каштоўных папераў, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак ды карыстаньне радыёчастотамі, ручальніцтваў па пазыках, вызначэньня пробаў каштоўных мэталаў ды збораў за праезд па дарогах;
  7. спагнаньняў за шкоду ўрадавай уласнасьці, якасьці земляў ды лесу;
  8. бязвыплатных паступленьняў ад іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Выдаткоўваньне ажыцьцяўляецца на:

  1. дзейнасьць урадавых установаў;
  2. выплаты насельніцтву;
  3. падтрымку ўстановаў і фізычных асобаў;
  4. выплаты за мяжу;
  5. міжурадавыя пераводы;
  6. павелічэньне сродкаў і запасаў;
  7. пазыкі;
  8. выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычаньняў ды продажу ўласнасьці.

Складаньне ды ўхваленьне

рэдагаваць

Не пазьней як за 10 месяцаў да новага году ўрад ухваляе парадак складаньня бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасьля ўхваленьня складзенага бюджэту ўрадам прэзыдэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парлямэнта не пазьней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленьне бюджэту мае ажыцьцяўляцца не пазьней як 1 сьнежня.

Выкананьне й нагляд

рэдагаваць

Паводле Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, урад забясьпечвае выкананьне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыцьцяўленьня ды справаздачнасьці аб яго выкананьні. Паўнамоцтвамі ажыцьцяўляць нагляд за выкананьнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў ды Дзяржаўны мытны камітэт[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

На кастрычнік 2013 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных установаў, якія складалі 27,5% працаўнікоў[2].

У бюджэце 2019 году падаткі склалі 77% даходаў[3]. На 9 сьнежня 2020 году налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных установаў Беларусі[4].

27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год даход кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 36,5 млрд рублёў. З гэтай сумы 62% (22,6 млрд рублёў) склалі бюджэты мясцовага самакіраваньня, а рэшту (13,97 млрд рублёў) — рэспубліканскі бюджэт. Пры гэтым падатак на дададзеную вартасьць забясьпечыў 27,4% (звыш 10 млрд руб.) паступленьняў, падаходны падатак — 25,4% (9,28 млрд руб.), а падатак на прыбытак — 15,1% (5,5 млрд руб.). Плацяжы юрыдычных асобаў склалі 94,1% (звыш 34,38 млрд руб.) паступленьняў, у тым ліку ад прыватных прадпрыемстваў — 55,5% (20,28 млрд), зь іх ад малых і сярэдніх — 36,1% (13,18 млрд). Дзяржаўныя прадпрыемствы забясьпечылі 38,6% (14 млрд руб.) паступленьняў. фізычныя асобы, лік якіх сярод падаткаплатнікаў вырас за 2022 год на 1,5 млн чалавек (+40%) да 5,3 млн, самастойна пералічылі 3,1% (звыш 1,1 млрд руб.) ад агульнай сумы даходаў бюджэту. Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) на агульнаўсталяваным парадку падаткаабкладаньня павялічылі выплаты ў 2,8 разы да 536 млн рублёў. Сярод звыш 337 000 дзейнікаў гаспадараньня электронную выплату падаткаў ажыцьцяўлялі 84,5%, зь іх 88,3% юрыдычных асобаў і 82,6% ІП[5].

Бюджэты Рэспублікі Беларусь
Год Даходы, млрд рублёў (млн $) Выдаткі, млрд руб. (млн $) Ухвалены Апошняя папраўка Нястача, млрд руб. (млн. $)
1992 166 (18% СУП) 191[6] (20,7% СУП) 15 студзеня 1992 22 кастрычніка 1992 25 (2,7% ад СУП)
1993 774 (7,9% СУП) 894[7] (9,1% ад СУП) 26 студзеня 1993 120 (1,2% СУП)
1994 8 830 (1 898; 49,6% СУП) 11 311[8] (2 431; 63,5% ад СУП) 22 сьнежня 1993 2 481 (533[9]; 13,9% СУП)
1995 13 069 (1 134; 10,8% СУП) 15 740[10] (1 366; 13% СУП) 17 студзеня 1995 2 671 (232[11]; 2,2% СУП)
1996 36 963 (2 716; 19,2% СУП) 42 441 (3 119; 22,1% СУП) 19 красавіка 1996 17 лютага 1997 5 478[12] (403[13]; 2,9% СУП)
1997 36 601,517 (1 464; 10% СУП) 44 053,2478 (1 762; 12% СУП) 21 лютага 1997 10 чэрвеня 1998 7 451,7308[14] (298[15]; 2% СУП)
1998 98 481 (2 259; 14% СУП) 115 152 (2 641; 16,4% СУП) 29 сьнежня 1997 30 чэрвеня 1998 16 671[16] (382[17]; 2,4% СУП)
1999 414 824 (1 499; 13,7% СУП) 448 352 (1 620; 14,8% СУП) 24 лютага 1999 29 сьнежня 1999 33 528[18] (121[19]; 1,1% СУП[20])
2000 1 493 (1 867; 16,3% СУП) 1 611 (2 015; 17,6% СУП) 31 студзеня 2000 22 лістапада 2000 118[21] (148[22]; 1,3% СУП)
2001 3 223 (2 270; 18,8% СУП) 3 471 (2 445; 20,2% СУП) 11 лістапада 2000 17 сьнежня 2001 248[23] (175[24]; 1,4% СУП)
2002 3 893 (2 158; 14,9% СУП) 4 238 (2 349; 16,2% СУП) 29 сьнежня 2001 30 сьнежня 2002 345[25] (191[26]; 1,3% СУП)
2003 6 105 (2 942; 16,6% СУП) 6 599 (3 180; 18% СУП) 28 сьнежня 2002 30 сьнежня 2003 494[27] (238[28]; 1,4% СУП)
2004 13 223 (6 111; 26,4% СУП) 13 913 (6 430; 27,8% СУП) 29 сьнежня 2003 31 сьнежня 2004 690[29] (319[30]; 1,4% СУП)
2005 18 256 (8 471; 28,1% СУП) 19 166 (8 893; 29,5% СУП) 18 лістапада 2004 21 лютага 2006 910[31] (422[32]; 1,4% ад СУП)
2006 25 508 (11 885; 32,2% СУП) 26 638 (12 411; 33,6% СУП) 31 сьнежня 2005 22 сьнежня 2006 1 130[33] (526[34]; 1,4% СУП)
2007 30 611 (14 245; 31,5% СУП) 32 011 (14 896; 32,9% СУП) 29 сьнежня 2006 28 сьнежня 2007 1 400[35] (651[36]; 1,4% СУП)
2008 38 152 (17 750; 29,4% СУП) 40 342 (18 769; 31,1% СУП) 26 сьнежня 2007 11 сьнежня 2008 2 190[37] (1 019[38]; 1,7% СУП)
2009 54 899 (19 584; 39,9% СУП) 57 699 (20 583; 41,9% СУП) 13 лістапада 2008 31 сьнежня 2009 2 800[39] (999[40]; 2% СУП)
2010 35 522 (11 865; 21,8% СУП) 38 222 (12 767; 23,5% СУП) 29 сьнежня 2009 27 сьнежня 2010 2 700[41] (902[42]; 1,7% СУП[43])
2011 33 611 (5 996; 11,3% СУП) 39 611 (7 066; 13,3% СУП) 15 кастрычніка 2010 29 сьнежня 2011 6 000[44] (1 070; 2% СУП)
2012 92 772 (11 084; 17,6% СУП) 92 772 (11 084; 17,6% СУП) 30 сьнежня 2011 29 сьнежня 2012 0[45] (0; 0% СУП)
2013 121 720 (13 568; 18,8% СУП) 121 720 (13 568[46]; 18,8% СУП)[47] 26 кастрычніка 2012 28 сьнежня 2013 0[48] (0; 0% СУП)
2014 128 594 (12 533; 16,5% СУП) 128 594 (12 533[49]; 16,5% СУП) 31 сьнежня 2013 0[50] (0; 0% СУП)
2015 167 212 (10 287; 18,6% СУП) 152 141 (9 360; 16,9% СУП) 30 сьнежня 2014[51] 24 верасьня 2015[52] +15 071[53]* (+927[54]; +1,7% СУП[55])
2016 17,763** (8 882; 18,7% СУП) 16,75 (8 376; 17,6% СУП) 30 сьнежня 2015[56] +1,012[57]* (+506; +1,1% СУП)
2017 19,771 (10 226; 18,7% СУП) 17,001 (8 793; 16,1% СУП) 18 кастрычніка 2016[58] +2,771[59] (+1 433; +2,6% СУП)
2018 24,389 (11 954; 19,9% ад СУП) 19,728 (9 669; 16,1% ад СУП) 31 сьнежня 2017[60] +4,661[61] (+2 284; +3,8% СУП)
2019 24,274 (11 621; 18,4% СУП) 21,146 (10 124; 16% СУП) 30 сьнежня 2018[62] +3,127[63] (+1 497; +2,4% СУП)[64]
2020 23,678 (9 622[65]; 15,8% СУП)[66] 25,89 (10 521; 17,3% СУП) 16 сьнежня 2019[67] 2,212 (899; 1,5% СУП)[68]
2021 27,893 (10 988; 15,7% СУП) 28,927 (11 395; 16,3% СУП) 29 сьнежня 2020[69] 1,034 (407; 0,6% СУП)[70]
2022 28,624 (10 833; 14,9% СУП)[71] 32,625 (12 347; 17% СУП) 31 сьнежня 2021[72] 4,001 (1 514; 2,1% СУП)[73]
*+ гэта лішак.
**Пасьля дэнамінацыі 2016 году 1:10 000.
  1. ^ А. Лукашэнка. Бюжэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 412-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 9 чэрвеня 2020 г. Праверана 20 верасьня 2020 г.
  2. ^ Сьвятлана Бусько. Сыстэму аплаты працы бюджэтнікаў чакае рэфармаваньне // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Дэпутаты зацьвердзілі справаздачу аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год // БелТА, 25 чэрвеня 2020 г. Праверана 9 сьнежня 2020 г.
  4. ^ Прырост выдаткаў на сацыяльную сфэру ў 2021 годзе складзе больш за Br3 млрд - Мінфін // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 сьнежня 2020 г. Праверана 9 сьнежня 2020 г.
  5. ^ МПЗ: у 2022 годзе ў кансалідаваны бюджэт паступіла больш за 36,5 млрд рублёў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 27 студзеня 2023 г. Праверана 27 студзеня 2023 г.
  6. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1992 год (рас.). Бачына «Прававая даведка». Праверана 8 траўня 2011 г.
  7. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1993 год (рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  8. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1994 год (рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  9. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1994 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (4652) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  10. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1995 год (рас.). Бачына «Навіны Беларусі» (31 студзеня 2010). Праверана 8 траўня 2011 г.
  11. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1995 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (11'525) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  12. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1996 год (рас.). Бачына «Бусел». Праверана 8 траўня 2011 г.
  13. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1996 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (13'608) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  14. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1997 год (рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  15. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1997 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (24'995) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  16. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1998 год (рас.). Бачына «Бусел». Праверана 8 траўня 2011 г.
  17. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1998 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (43'596) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  18. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1999 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 траўня 2011 г.
  19. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1999 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (276'661) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  20. ^ Статыстычны штогадовік Рэспублікі Беларусь, 2005 = па-расейску: Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 / Л. Рыбчык. — Менск: Галоўны вылічальны цэнтар Мінстата РБ, 2005. — С. 28—29. — 609 с. — 385 ас.
  21. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2000 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 траўня 2011 г.
  22. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2000 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (799,77) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  23. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2001 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (15 сакавіка 2006). Праверана 8 траўня 2011 г.
  24. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2001 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (1419,82) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  25. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2002 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (10 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  26. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2002 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (1803,89) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  27. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2003 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (3 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  28. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2003 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2074,9) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  29. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2004 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (29 сакавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  30. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2004 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2163,73) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  31. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2005 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (1 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  32. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2005 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2155,13) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  33. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2006 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 сьнежня 2006). Праверана 8 траўня 2011 г.
  34. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2006 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2146,28) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  35. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2007 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2007). Праверана 8 траўня 2011 г.
  36. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2148,89) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  37. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2008 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (11 сьнежня 2008). Праверана 8 траўня 2011 г.
  38. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2149,42) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  39. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (1 лютага 2009). Праверана 8 траўня 2011 г.
  40. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2803,27) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  41. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 траўня 2011 г.
  42. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  43. ^ СУП у 1995-2010 гадох (анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 8 траўня 2011 г.
  44. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год // Зьвязда : газэта. — 19 кастрычніка 2010. — № 204 (26812). — С. 2, 4. — ISSN 1990-763x.
  45. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год // Зьвязда : газэта. — 5 студзеня 2012. — № 2 (27117). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  46. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год (8 971,06 за даляр) // Нацбанк Беларусі, 2014 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  47. ^ Вытворчасьць сукупнага ўнутранага прадукту (Гадавыя дадзеныя) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  48. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2013 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  49. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год (10 260,18 за даляр) // Нацбанк Беларусі, 2015 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  50. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2014 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  51. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2014 г. № 225-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 3 студзеня 2015 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  52. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасьня 2015 г. № 399 «Аб удакладненьні асобных паказьнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2015 год» (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 3 студзеня 2015 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  53. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2016 г. № 395-З «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год» (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 12 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 15 ліпеня 2016 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  54. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  55. ^ Вытворчасьць сукупнага ўнутранага прадукту (2009—2018) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  56. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2015 г. № 341-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 1 студзеня 2016 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  57. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2017 г. № 395-З «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2016 год» (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 17 ліпеня 2017 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  58. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 г. № 431-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 26 кастрычніка 2016 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  59. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 116-З «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 ліпеня 2017 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  60. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 сьнежня 2017 г. № 86-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 5 студзеня 2018 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  61. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2019 г. № 215-З «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 24 ліпеня 2017 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  62. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2018 г. № 160-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 1 студзеня 2019 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  63. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2020 г. № 49-З «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 23 ліпеня 2017 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  64. ^ Сукупны ўнутраны прадукт і сукупны рэгіянальны прадукт у 2019 г. (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, 17 студзеня 2020 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
  65. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь (архіў 1994—2022; 2,4607 рублі за даляр у 2020-м, 2,5385 у 2021-м і 2,6423 у 2022-м) (рас.) // Нацыянальны банк Беларусі, 2023 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  66. ^ Вытворчасьць валавога ўнутранага прадукту (149 721 млн руб у 2020-м і 176 879 у 2021-м) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, 30 сьнежня 2022 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  67. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 сьнежня 2019 г. № 269-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 24 сьнежня 2019 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  68. ^ Дэпутаты зацьвердзілі справаздачу аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 чэрвеня 2021 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  69. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2020 г. № 73-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 1 студзеня 2021 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  70. ^ «Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2021 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 27 чэрвеня 2022 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  71. ^ Валавы ўнутраны прадукт і валавы рэгіянальны прадукт у 2021-2023 гг. (191 374 018 тыс.руб. у 2022-м) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, 23 траўня 2023 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  72. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 сьнежня 2021 г. № 142-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 4 студзеня 2021 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.
  73. ^ Дэпутаты зацьвердзілі справаздачу аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2022 год // БелТА, 28 чэрвеня 2022 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць