Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

вну ў Горках Магілёўскай вобласьці Беларусі

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў Горках Магілёўскай вобласьці. Заснаваная ў 1836 годзе пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 году — Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Горигорецька землеробська школа, Горыгорацкая земляробчая школа, Горыгорацкі земляробчы інстытут, Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскае гаспадаркі, Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Заснаваны 15 жніўня 1840 (184 гады таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Ernst Rudolf von Trautvetter[d][1] і Віталь Віктаравіч Веліканаў[d]
Факультэтаў 16
Колькасьць пэрсаналу 2 тыс., у тым ліку 597 выкладчыкаў
Колькасьць студэнтаў 12 920 (5684 на дзённай форме)
Колькасьць магістрантаў 20 (2011)
Месцазнаходжаньне
Горад Горкі
Вобласьць Магілёўская
Краіна Беларусь
Былыя назвы Горыгорацкая земляробчая школа (1836—1848), Горыгорацкі земляробчы інстытут (1848—1864), Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1933—1948)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.baa.by

Горыгорацкая земляробчая школа — спэцыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа — у Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адзін зь першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расейскай імпэрыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. У 1919 г. адноўлены зноў у Горках.

У 1925 годзе да інстытуту далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Менску ў 1922 г.) і на яго базе створана Беларуская акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаныя ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў БСГА. Цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Мае 16 навучальных карпусоў, 12 гуртажыткаў, бібліятэка зь мільёнам асобнікаў выданьняў, батанічны сад з 880 відамі расьлінаў. У 2011 годзе палова кіраўнікоў земляробчых прадпрыемстваў Беларусі былі выпускнікамі акадэміі.

Факультэты

рэдагаваць

Маецца 60 катэдраў і 16 факультэтаў: 9 — дзённага навучаньня і 5 — завочнага, таксама факультэт давнушнай падрыхтоўкі ды вышэйшая школа аграбізнэсу. Вядзецца падрыхтоўка адмыслоўцаў па 24 спэцыяльнасьцях. Дзённыя факультэты:

  • Мэліярацыйна-будаўнічы. Заснаваны 3 кастрычніка 1919 г. Месьціцца на вул. Мічурына, д. 5. Рыхтуе інжынэраў ды мэліяратараў. Выпускае магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдраў: 1) мэліярацыі ды воднай гаспадаркі, 2) гідратэхнічных збудаваньняў ды водазабесьпячэньня, 3) будаўніцтва ды эксплюатаваньня гідрамэліяратыўных сыстэмаў, 4) сельскага будаўніцтва ды добраўпарадкаваньня тэрыторыяў.
  • Агранамічны. Заснаваны ў 1919 г. Месьціцца на вул. Мічурына, д. 5. Выпускае аграномаў, лугаводаў, нарыхтоўнікаў, насеньневодаў і тэхнолягаў. Вядзе падрыхтоўку магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) земляробства, 2) расьлінаводзтва, 3) кормавытворчасьці, 4) сэлекцыі, насеньневодзтва ды генэтыкі, 5) батанікі ды фізыялёгіі расьлінаў, 6) захоўваньня й перапрацоўкі прадукцыі расьлінаводзтва.
  • Землеўпарадкавальны. Заснаваны ў 1924 г. Месьціцца на вул. Ціміразева, д. 9. Рыхтуе землеўпарадкавальнікаў ды інжынэраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) землеўпарадкаваньня, 2) геадэзіі ды фотаграмэтрыі, 3) кадастру й зямельнага права.
  • Эканамічны. Заснаваны ў 1928 г. Месьціцца на вул. Мічурына, д. 5. Рыхтуе матэматыкаў, мэнэджараў ды эканамістаў. Выпускае магістраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) матэматычнага мадэляваньня эканамічных сыстэмаў аграпрамысловага комплексу (АПК), 2) арганізацыі вытворчасьці ў АПК, 3) кіраваньня, 4) эканомікі ды міжнародных эканамічных адносінаў у АПК, 5) эканамічнай тэорыі.
  • Зааінжынэрны. Заснаваны ў 1930 г. Знаходзіцца на вул. Мічурына, д. 5. Выпускае зааінжынэраў, птушкаводаў ды рыбаводаў. рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) заагігіены, экалёгіі ды мікрабіялёгіі, 2) іхтыялёгіі ды рыбаводзтва, 3) кармленьня сельскагаспадарчых жывёлаў, 4) буйной жывёлагадоўлі й перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі, 5) разьвядзеньня й генэтыкі сельскагаспадарчых жывёлаў, 6) сьвінагадоўлі й дробнай жывёлагадоўлі, 7) біятэхналёгіі ды вэтэрынарнай мэдыцыны.
  • Мэханізаваньня сельскай гаспадаркі. Заснаваны ў 1947 г. Знаходзіцца на вул. Мічурына, д. 5. Выпускае інжынэраў, мэнэджараў ды наладнікаў. Рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 11 катэдраў: 1) мэліярацыйных ды будаўнічых машынаў, 2) трактараў ды аўтамабіляў, 3) тэхналёгіі і арганізацыі мэханізаваных працаў у расьлінаводзтве, 4) сельскагаспадарчых машынаў, 5) мэханізаваньня ды практычнага навучаньня, 6) тэхнічнага абслугоўваньня і рамонту машынаў, 7) фізыкі, 8) бясьпекі жыцьцядзейнасьці, 9) тэхналёгіі мэталаў, 10) тэарэтычнай мэханікі і інжынэрнай графікі, 11) мэханізаваньня жывёлагадоўлі ды электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці.
  • Бухгальтарскага ўліку. Заснаваны ў 1966 г. Знаходзіцца на вул. Мічурына, д. 9. Рыхтуе рахункаводаў ды фінансістаў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) бухгальтарскага ўліку ў сельскай гаспадарцы, 2) фінансаў і кантролю ў сельскай гаспадарцы, 3) статыстыкі ды эканамічнага аналізу, 4) філязофіі ды паліталёгіі, 5) бухгальтарскага ўліку ў галінах АПК.
  • Аграэкалягічны. Заснаваны 1 верасьня 1996 г. Знаходзіцца на вул. Мічурына, д. 5. Рыхтуе аграномаў, садаводаў ды эколягаў. Выпускае магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) аграхіміі, 2) плодаагародніцтва, 3) сельскагаспадарчай біятэхналёгіі ды экалёгіі, 4) сельскагаспадарчай радыялёгіі, 5) абароны расьлінаў, 6) хіміі, 7) глебазнаўства.
  • Бізнэсу ды права. Заснаваны 1 лістапада 2002 г. Месьціцца на вул. Ціміразева, д. 9. Выпускае маркетолягаў, эканамістаў ды юрыстаў. Рыхтуе магістраў эканомікі. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) аграбізнэсу, 2) гісторыі дзяржавы і права, 3) гісторыі ды культуралёгіі, 4) маркетынгу, 5) права.
Дзённы факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў Завочнае навучаньне Магістратура
Мэліярацыйна-будаўнічы 1919 вул. Мічурына, д. 5 2 4 Ёсьць
Агранамічны 1919 вул. Мічурына, д. 5 5 6 Ёсьць Ёсьць
Землеўпарадкавальны 1924 вул. Ціміразева, д. 9 3 3
Эканамічны 1928 вул. Мічурына, д. 5 3 5 Ёсьць
Зааінжынэрны 1930 вул. Мічурына, д. 5 3 7 Ёсьць
Мэханізаваньня сельскай гаспадаркі 1947 вул. Мічурына, д. 5 3 11 Ёсьць
Бухгальтарскага ўліку 1966 вул. Мічурына, д. 9 2 5
Аграэкалягічны 1996 вул. Мічурына, д. 5 4 7 Ёсьць Ёсьць
Бізнэсу ды права 2002 вул. Ціміразева, д. 9 3 5 Ёсьць

Студэнты і выкладчыкі

рэдагаваць

У 2010 годзе ў БДСГА па 26 спэцыяльнасьцях навучаліся 12920 студэнтаў, у тым ліку 5684 на дзённай форме навучаньня. На 61 катэдры 13 факультэтаў (у тым ліку 4 факультэтаў завочнай формы навучаньня) працуюць 597 выкладчыкаў, зь якіх 28 дактароў і 290 кандыдатаў навук, 30 прафэсараў і 225 дацэнтаў.

Выпускнікі

рэдагаваць

Выкладнікі

рэдагаваць
  • Аляксандар Цыганаў, рэктар БДСГА (з 1995).
  • Анатоль Каган, дэкан эканамічнага факультэту, з 2007 — прафэсар катэдры аграбізнэсу.
  • Аляксандар Курдзека, рэктар БСГА (з 2008), прафэсар катэдры фізыялёгіі, біятэхналёгіі і вэтэрынарыі.
  • Маркел Савіцкі, з 1963 году — прафэсар у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка катэдрай расьлінаводзтва.
  • Юрка Гаўрук, беларускі паэт і перакладчык, з восені 1925 дацэнт катэдры беларускай мовы і літаратуры.
  • Ян Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст, дацэнт БСГА з 1925 па 1929 год. Першы Старшыня Рады БНР.

Літаратура

рэдагаваць
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. Соавт.: Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай», 1986. — 126 с, ил. ISBN 5-7860-0070-2
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Краткий очерк истории и деятельности. Соавт.: В. М. Лившиц, Немыкина И. А., Добролюбов Н. Н., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Ковалев П. А., Кожемяков И. С., Шитов Н. А., Зосимов М. В.. Пуговко А. В., Шерснев П. М., Назаров С. И., Минск: «Ураджай», 1990. — 277 с, 8 л. ил. ISBN 5-7860-0070-2
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Иллюстрированный буклет. Авторы текста. Соавт.: Н. Н. Добролюбов,В. М. Лившиц. Минск: «Полымя», 1990. — 32 с ISBN 985-61-09-8
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. Соавт.: Добролюбов Н. Н.,В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с ISBN 5-7860-0551-8
  • Добролюбов Н. Н.,В. М. Лившиц. Белорусская сельскохозяйственная академия — первое в России высшее сельскохозяйственное учебное заведение. Материал в помощь лектору. К 150-летию со дня открытия. Минск: Белорусское республиканское общество «Знания»,1990. — 24 с.
  • Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. У. М. Ліўшыц Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с ISBN 985-6120-11-Х
  • Беларуская сельскохозяйственная акадэмия (на рус. и бел. языках). 155 лет. Иллюстрированный буклет. Соавт. Цыганав А. Р. У. М. Ліўшыц. Минск: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1995. — 48 с ISBN 985-6120-09-8
  • Горецкие сельскохозяйственные учебные заведения. Очерки истории (1836—1919 гг.). Соавт.:Лившиц В. М., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Цыганов А. Р., Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1997. — 164 с ISBN 985-6120-18-7
  • Горы — Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.:Лившиц В. М., В.Немыкин, А. Р. Цыганов. *У. *
  • Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии 1836—2000 г. Авт.-сост. В. М. Лившиц, 3-е изд., испр. и доп. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2000. — 212 с ISBN 985-6120-51-9
  • Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага "Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с, ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Ліўшыц, У. М. Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. – Горкі : БДСГА, 2020. – 316 с. ISBN 978-985-7231-46
  • Кафедра механизации животноводства и электрификации сельскохозяйственного производства (к 50-летию со дня основания). Соавт.: В. А. Шаршунов, В. М. Лившиц, А. В. Червяков. Горки:, ред.изд. отдел БГСХА, 200. — 86 с.
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. Научно-педагогические школы и основные направления научных исследований. Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, П. А. Саскевич, А. М. Карташевич, Э. А. Петрович. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА, 2001. — 120 с.
  • Первый послевоенный ректор академии. Соавт.: Цыганов А. Р. Лившиц В. М. Горки: ред.-изд. отдел БГСХА, 2001. — 25 с ISBN 985-6120-64-0
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия (студенту-первокурснику). Соавт. А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2001, 60 с ISBN 985-6120-61-6
  • Выдающий агрохимик Беларуси. Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. А. Кадыров. Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 2003. — 32 с, ил. 5 л. ISBN 985-6120-7-5
  • Инновационные разработки Белорусской сельскохозяйственной академии Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. В. Шалак. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 240 с, ил. ISBN 985-6738-58-X
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Соавт. А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 144 с.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 4-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. В. М. Лившиц, Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2005. — 214 с.
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с, ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Научно-педагогические школы Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: история восхождения (к 170 — летию академии). Соавт. А. П. Курдеко, А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. В. Шалак, К. П. Сучков. Минск: «Экоперспектива», 2009. −196 с ISBN 985-469-31-01
  • Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць.100 пытанняў і адказаў (1840—1919).Частка 1. Сааўт. А. П. Курдзека, А. Р. Цыганаў,У. М. Ліўшыц. Горкі: 2010. — 145 с, іл.
  • Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. Соавт. А. А. Герасимович,В. М. Лившиц. Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2010. — 182 с, ил. ISBN 985-467-295-3
  • Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць.100 пытанняў і адказаў (1840—1919).Частка 2. Сааўт. А. П. Курдзека, А. Р. Цыганаў,У. М. Ліўшыц. Горкі: 2013. — 146 с, іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ О приобретении гербария Р.Э. Траутфеттера Императорским Санкт-Петербургским ботаническим садом, On the Obtainment of Ernst Rudolf von Trautvetter’s Private Herbarium by the St. Petersburg Imperial Botanical Garden (рас.) // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 3. — С. 90—94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221