Факультэт
Факультэт (па-нямецку: Fakultät, ад па-лацінску: facultas «магчымасьць, здольнасьць») — вучэбна-навуковае і адміністрацыйнае структурнае падраздзяленьне вышэйшай навучальнай установы, якая зьдзяйсняе падрыхтоўку студэнтаў і асьпірантаў па адной або некалькім роднасным спэцыяльнасьцям, павышэньне кваліфікацыі спэцыялістаў, а таксама кіраўніцтва навукова-дасьледчай дзейнасьцю катэдраў, якія ён аб’ядноўвае.
У вышэйшых навучальных установах шэрагу краін навучальныя падраздзяленьні, якія адпавядаюць факультэтам, могуць называцца дэпартаментамі, інстытутамі, каледжамі[1]. У большасьці краін факультэтамі (англ. faculty) называецца толькі сукупнасьць выкладчыкаў такіх падраздзяленьняў, у англасаксонскай мадэлі адукацыі факультэты, у адроьзненьне ад дэпартамеэнтаў, аддзяленьняў, каледжаў, не ўключаюць у сябе студэнтаў, так як праграмы іх навучаньня часта зьяўляюцца міждысцыплінарнымі.