Ян Юр’евіч Глябовіч

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Ян Глябовіч (1480 — 23 красавіка 1549) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1516—1542), ваявода віцебскі (1529—1532), полацкі (1529—1542) і віленскі (з 1542), пісар (1530) і канцлер вялікі літоўскі (з 1546).

Ян Глябовіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1480(1480)
Памёр 23 красавіка 1549
Род Глябовічы
Бацькі Юры Глябовіч (сын Глеба)
Жонка Ганна з Барташэвічаў
Соф’я зь Пяткевічаў
Ганна з Заслаўскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Ядвіга
ад 2-га шлюбу: Станіслаў, Крыстына, Соф’я, Ганна, Альжбета
ад 3-га шлюбу: Ян, Альжбета, Барбара, Дарота
Дзейнасьць дыплямат

Як пасаг ад 3-га шлюбу атрымаў частку Заслаўя і Заслаўскага княства. Трымаў Жыжмарскае, Амсьціслаўскае, Бабруйскае (з 1542), Барысаўскае і Радашкавіцкае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын Юр’я, намесьніка смаленскага. Зьвестак пра маці не захавалася.

У 1516 атрымаў урад маршалка каралеўскага. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай вялікай княгіні Боны. У 1522 адзін з гарантаў Жыгімонту Аўгусту заняцьця стальца. У 1529 быў сярод камісараў датычна разьмежаваньня з Каралеўствам Польскім. Паводле Попісу 1528, выстаўляў з сваіх маёнткаў 148 вершнікаў, і яшчэ 88 вершнікаў з маёмасьці 2-й жонкі[1].

Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1534—1537). Перад пачаткам ваенных дзеяньняў, дасылаў з Полаку здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў Маскоўскай дзяржаве. Улетку 1535 разам зь Янам Радзівілам і Юрыем Алелькавічам, кіраваў адной з трох вайсковых груповак, якая мусіла была пад Полацкам падтрымаць дзеяньні галоўнай арміі, але прадухіліць страты Себежа ня здолела. У лютым 1536 разам з гетманам А. Няміровічам спрабаваў вярнуць Себеж, але няўдала.

У сьнежні 1536 на чале пасольства езьдзіў у Маскву, куды прыбыў 11 студзеня 1537. Пасольству не ўдалося скласьці мір зь вяртаньнем страчанага ў 1514 Смаленску. Перамір’е вызначалася на тэрмін 5 гадоў, пры гэтым за ВКЛ заставаўся Гомель, а за Маскоўскай дзяржавай — Себеж і Севершчына. У 1542 зноў з пасольствам у Маскве, перамір’е працягнутае на 7 гадоў.

Падтрымліваў вялікую княгіню Бону ў яе канфлікце зь літоўскімі магнатамі, на Берасьцейскім сойме (1544) такая пазыцыя выклікала галоснае абурэньне, з гэтае прычыны быў у ізаляцыі сярод паноў-рады, хоць і меў тамака найвышэйшае становішча. Калі ў 1540-я паўстала пытаньне пра аб’яднаньне з Польшчай, сьпярша выступаў за больш цесны зьвязак, аднак пазьней быў супраць гэтага.

Варагаваў з Радзівіламі. Так, па беспатомнай сьмерці Станіслава Гаштольда, міма ўдавы — Барбары з Радзівілаў — перавёў усю ягоную маёмасьць на скарб, матываючы вымарачным правам гаспадара. Разам з Хадкевічамі і Осьцікавічамі ствараў апазвцыю ўзмацненьню Радзівілаў.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Барташэвіч, другі — з Соф’яй Пяткевіч, трэці — з Ганнай Заслаўскай (з 1537, паводле іншых зьвестак — зь сярэдзіны 1540-х). У першым шлюбе меў дачку Ядвігу, у другім — сына Станіслава, а таксама дачок Крыстыну, Соф’ю, Ганну і Альжбету, у трэцім — сына Яна, а таксама дачок Альжбету, Барбару і Дароту.

  1. ^ Заяц Ю. Глябовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 540.

Літаратура

рэдагаваць