Ян Радван (?, Вільня — пасьля 1591) — паэт-лацініст, адзін з заснавальнікаў жанру эпічна-гераічнай паэзіі ў ВКЛ.

Ян Радван
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XVI стагодзьдзе[1] або XVI стагодзьдзе
Вільня
Памёр 1592[2] або не раней за 1591
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і паэт-лацініст
Жанр панэгірык
Мова летувіская мова[1] і лацінская мова

Біяграфічныя зьвесткіРэдагаваць

Пра асабістае і грамадзкае жыцьцё Я. Радвана захавалася мала зьвестак. Нарадзіўся ён у Вільні, па веравызнаньні быў кальвініст, паходзіў, хутчэй за ўсё, зь мяшчанскай сям’і. Дакладныя даты нараджэньня і сьмерці яго невядомы. У маладосьці быў зьвязаны з дваром Хадкевічаў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Вільні, вучыўся ў заходнеэўрапейскіх унівэрсытэтах, дыплём атрымаў у Падуі. Падарожнічаў па Эўропе ў сьвіце Хадкевічаў, пазьней служыў у ваяводы смаленскага Я. Абрамовіча.

ТворчасьцьРэдагаваць

Пісаў на лацінскай мове, пасьлядоўнік Вэргілія. Першым вядомым яго творам зьяўляецца чатырохрадковая эпіграма ў выданьні «Дзесяцігадовай аповесьці…» А. Рымшы (Вільня, 1585). У 1590 Ян Карцан выдаў у Вільні вершаваны твор Я. Радвана «Эпіталяма на вясельле Крыштапа Монвіда Дарагастайскага», дзе ня толькі апяваўся шлюб К. Дарагастайскага з Соф'яй Хадкевіч, але і давалася разгорнутае апісаньне Вялікага Княства Літоўскага ў стылі «Песьні пра зубра» М. Гусоўскага. Некалькі вершаў паэта, прысьвечаных Мікалаю і Крыштапу Дарагастайскім, Гжэгажу з Жарнаўца, зьмешчана ў «Абароне пасьцілы эвангельскай» (Вільня, 1591) Гжэгажа з Жарнаўца.

Найбольш значны твор — лацінамоўная паэма «Radivilus, sive de vita…», больш вядомая як «Радзівіліяда…» (3470 радкоў дактылічнага гекзамэтра) у панэгірычным зборніку, выдадзеным у 1592 у Вільні ў гонар памерлага ў 1584 ваяводы віленскага, гетмана вялікага літоўскага, князя Мікалая Радзівіла. У выданьні Яна Карцана акрамя паэмы Я. Радвана зьмешчаны празаічныя прысьвячэньні Яна Абрамовіча, Андрэя Воляна, Яна Руцкага, вершы Яна Радвана, Пятра Раізія, Яна Казаковіча.

ТворыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Sajkowski, A. Od Sierotki do Rybenki: w kregu radziwillowskiego mecenatu / Alojzy Sajkowski. — Poznan: Wydaw. Poznanskie, 1965. — 254 s.
  • Sajkowski, A. Staropolska milosc: z dawnych listow i pamietnikow / Alojzy Sajkowski. — Poznan: Wydaw. Poznanskie, 1981. — 403 s.: il. — ISBN 83-210-0172-6.
  • Кавалёў С. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. — Мн.: Універсітэцкае, 1993. — 100,[2] с. — (Са скарбніцы беларускай культуры). — ISBN 5-7855-0587-8.
  • Скеп’ян, А. Радван // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
  • Скеп’ян, А. Радман Ян / Настасся Скеп’ян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 51. — ISBN 985-11-0214-8.