Гудман
Гудман, Гутман, Годман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гудман лац. Gudman / Hudman | |
Gudman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gudo + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гутман, Годман |
Вытворныя формы | Косман |
Зьвязаныя імёны | Мангуд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гудман» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гутаман, Гутман або Годзіман, пазьней Гудман або Годман (Gutamanns[1], Guotman, Godeman, Guðman[2], Gudman[3][4], Godman) і Мангод (Mangod[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Готарт, Саўгут; германскія імёны Gotald, Gotard, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[7], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9].
Адпаведнасьць імя Гудман (лет. Gudmanas) германскаму імю Godeman (Guotman) прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotysman[11].
У Польшчы ў 1629 годзе адзначалася прозьвішча Gutman (Guttman)[12].
У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Sebastianus Guthmannus, Gedano-Borussus[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Кгодманович (1538 год)[14]; пана Миколая Андреевича Кгудмана (1 красавіка 1584 году)[15]; пана Миколая Кгудмана (15 студзеня 1597 году)[16]; Andrzej Gudman (1621 год)[17]; Samuell Gudman (20 кастрычніка 1655 году)[18]; Samuel Gudman (1667 году)[19]; Józef Gudman z Strawlan (1690 год)[20]; Pani Gutmanowa Feltherowa (1771—1772 гады)[21][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Мікалай Андрэевіч Гудман[24] († па 1595) — літоўскі баярын, які меў уладаньні ў Жамойці[19]
- Андрэй Гудман — бяржанскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Казімер Гутман — жыхар вёскі Грандзічаў каля Горадні, які ўпамінаецца ў 1917 годзе[25]
Гутманы (Guttman) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[26].
У XVI ст. існаваў засьценак Гудымінішкі (Гудыминишки) у Жамойцкім старостве[27].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 125.
- ^ Lind E. H. Norsk-isländska dopnamn ock fingerade namn från medeltiden. — Uppsala, 1915. S. 381.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 8. — Lund, 1983. S. 342.
- ^ Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 1346.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 347.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 661.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Юркенас Ю. Балтийские антропоосновы LIAUB-, DAG-, GUD- // Повідомлення Української ономастичної комісії. Вип. 15. — Київ: Наукова думка, 1976. С. 9.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 76.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 579.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 498.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 275.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 236.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 441.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 113.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 309, 329.
- ^ а б Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 274.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 110.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 122.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1318.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 428.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 113, 148.
- ^ Litwa za rzdów ks. Isenburga. — Kraków, 1919. S. 150.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 280.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 87.