Рыгор Антоні Агінскі
Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1684—1687) і харунжы вялікі літоўскі (1687—1698), староста жамойцкі (з 1698), гетман польны літоўскі (з 1703)[1].
![]() Р. А. Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702 | |
![]() Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1654 |
Памёр | 17 кастрычніка 1709 (55 гадоў) |
Род | Агінскія |
Бацькі | Ян Агінскі Ганна зь Сямашкаў |
Жонка | Тэафілія з Чартарыйскіх |
Дзеці | Казімер Марцыян, Альжбета Магдалена |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ад 23 траўня 1698 — старосты жамойцкага.
Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[2] на соймы 1690, 1695 і 1696. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя атрады пад Алькенікамі (1700).
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Расеяй. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703), якая ваявала са швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703).
Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя прадстаўнікі роду апекваліся музыкай.
У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686) меў сына Казімера Марцыяна і трох дачок[1], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Рыгор Антоні Агінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў