Мікалай Элерс
Мікала́й Э́лерс (па-дацку: Nikolaj Ehlers; нар. 14 лютага 1996 году) — дацкі хакеіст, нападнік клюбу «Вініпэг Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Мікалай Элерс | ||
---|---|---|
Рост | 182 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 14 лютага 1996[1] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Вініпэг Джэтс | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 9, 2014 Вініпэг Джэтс | |
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў займацца хакеем у Швайцарыі, дзе ягоны бацька Гайнц Элерс выступаў як прафэсійны хакеіст. Запачаткаваў кар’еру ў веку 16 гадоў у складзе клюбу «Біль». Частку сэзону нападнік правёў у галоўнай камандзе, але большую частку ўсё ж такі выступаў за моладзевы склад. Каб палепшыць пэрспэктывы гулец у хуткім часе перайшоў у клюб Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі, дзе адразу ўзяўся за працу. Дзякуючы ўдалым выступам на драфце НХЛ 2014 году быў абраны ў першым раўндзе пад агульным 9 нумарам клюбам «Вініпэг Джэтс».
22 красавіка 2015 году Элерс быў выкліканы ў «Вініпэг Джэтс» дзеля пасьлясэзоннага збору[2]. Элерс быў часткай дружыны ў трэнавальным лягеры вініпэгцаў на сэзон 2015—2016 гадоў. У першым матчы клюба ў рэгулярным сэзону 8 кастрычніка 2015 году дэбютаваў за клюб. 13 кастрычніка 2015 году закінуў свой першы гол у НХЛ, пацэліўшы шайбу ў браму «Нью-Ёрк Рэйнджарз» на Мэдысан-Сквэр-Гардэн[3]. 26 студзеня 2016 году адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Арызоны Каётыз» у Вініпэгу[4]. 4 кастрычніка 2017 году Элерс падпісаў новае сямігадовае пагадненьне з клюбам[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45636/denmark/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Jets recall Nik Ehlers». Winnipeg Jets.
- ^ «Jets’ Nikolaj Ehlers: Scores first NHL goal on power play». CBS Sports.
- ^ «Jets’ Ehlers fourth rookie with hat trick in January». NHL.
- ^ «Jets extend Nikolaj Ehlers». NHL.