Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)

Станіслаў Панятоўскі (16 верасьня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (17221731), ваявода мазавецкі (17311782), кашталян кракаўскі1752); генэрал літоўскай артылерыі (17071709) і кавалерыі швэдзкага войска, генэрал-лейтэнант польскага войска.

Станіслаў Панятоўскі
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цяля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 верасьня 1676
Хойнік[d], гміна Громнік[d], Тарноўскі павет[d], Малапольскае ваяводзтва, Польшча
Памёр 29 жніўня 1762
Рыкі[d], гміна Рыкі[d], Рыцкі павет[d], Люблінскае ваяводзтва, Польшча
Пахаваны Польшча
Род Панятоўскія
Бацькі Францішак Панятоўскі
Алена зь Невяроўскіх
Жонка Тэрэза з Войнаў
Канстанцыя з Чартарыйскіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Казімер, Францішак, Станіслаў Аўгуст, Андрэй, Міхал Юры
Дзейнасьць дыплямат, пісьменьнік і палітык

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Францішка, лоўчага падляскага, і Алены зь Невяроўскіх.

Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад камандаю прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам зь імі перайшоў у часе Вялікай Паўночнай вайны (17001721) на бок караля Швэцыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сілаў Аўгуста Моцнага і расейскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаўу бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыцьцё Карлу XII.

У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасьцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касьцёл і палац — рэзыдэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Ягоныя сыны на сойме 1764 атрымалі княскі тытул[5].

Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў