Казімер Дамінік Агінскі

(пам. 1733) ваявода троцкі і віленскі

Казімер Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (17101730) і віленскі1730). Кавалер Ордэна Белага Арла (1729)[3]. Трымаў Горждаўскае, Ушпольскае, Сейвейскае і Віжаньскае староствы[4].

Казімер Дамінік Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1660
Памёр 10 кастрычніка 1733
Пахаваны
Род Агінскія[2]
Бацькі Ян Самуілавіч Агінскі
Яна з Нарушэвічаў
Жонка Элеанора з Войнаў
Дзеці Юзэф Ян Тадэвуш, Марцыбэла, Тэрэза, Алена, Мар’яна
Дзейнасьць паэт

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Яна Самуілавіча і яго другой жонкі Яны з Нарушэвічаў.

Абіраўся паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 17011702, 1703, 1712. Разам з братам Рыгорам далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засільля Сапегаў у Літве[4]. У часе барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфэдэрацыю[4].

Захапляўся паэзіяй, але не апублікаваў свае творы[4].

У шлюбе з Элеанорай Войнай меў сына Юзэфа Яна Тадэвуша, а таксама дачок Марцыбэлу, Тэрэзу, Алену і Мар’яну[4].

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313.
  2. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 312–313.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  4. ^ а б в г д Zielińska T. Kazimierz Domink Ogiński // Polski Słownik Biograficzny. — 1978. — T. XXIII. — S. 615—617.

Літаратура

рэдагаваць