Андрэй Агінскі
Андрэй Ігнаці Агінскі (13 красавіка 1740, Тадулін Віцебскага ваяводзтва — 12 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік (1762—1771), рэфэрэндар (1771—1773) і сакратар вялікі літоўскі (1773—1778), кашталян (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783).
Андрэй Агінскі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб Агінскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 красавіка 1740[1][2] Тадулін |
Памёр | 12 кастрычніка 1787[1][3] (47 гадоў) Гузаў |
Род | Агінскія |
Бацькі | Тадэвуш Францішак Агінскі Ізабэла з Радзівілаў |
Жонка | Паўліна з Шэмбекаў |
Дзеці | Юзэфа Соф’я, Міхал Клеафас |
Дзейнасьць | дыплямат |
Біяграфія
рэдагавацьЗ старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка, ваяводы троцкага, і Ізабэлы з Радзівілаў[4].
У траўні 1755 году меў званьне палкоўніка. Увесну 1757 году атрымаў ад бацькі правы на Ашмянскае староства. 4 лістапада 1757 году замяніў свайго бацьку ў надзоры за ашмянскім соймікам. У кастрычніку 1758 году — дэпутат на сойм ад Інфлянтаў. У 1760 годзе атрымаў посах Літоўскага Трыбуналу як ковенскі дэпутат[5].
8 кастрычніка 1762 году атрымаў званьне мечніка літоўскага (як узнагароду за подпіс на маніфэсьце ў абарону правоў польскага шляхціча Брулова). У траўні 1764 году ў Варшаве падпісаў канфэдэрацыю Чартарыйскіх. На каранацыйным сойме даў прысягу Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Быў прыхільнікам узмацненьня каралеўскай улады[5].
Абіраўся паслом на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадоў (на апошнім быў маршалкам), дэпутатам у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Браў удзел у дыпляматычных місіях у Пецярбург, Вену, Бэрлін.
21 ліпеня 1763 году ажаніўся з Паўлінай, дачкой Марка Шэмбэка, старосты берасьцейска-куяўскага, генэрал-ад’ютанта і Ядвігі з Рудніцкіх, зь якой меў сына Міхала Клеафаса[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Andrzej Ignacy Joachim Jozafat h. własnego Ogiński // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 61.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 34.
- ^ а б Князь Андрэй (Ігнацы, Еахім, Есафат) Агінскі Праверана 26 жніўня 2011 г.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 204.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2