Юзэф Тадэвуш Агінскі
(1700—1736) ваявода троцкі
Юзэф Ян Тадэвуш Агінскі (1700 — 6 сьнежня 1736) — палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр войска ВКЛ (1726), мечнік вялікі літоўскі (1729—1730), ваявода троцкі (з 1730).
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1700 |
Памёр | 6 сьнежня 1736 |
Род | Агінскія |
Бацькі | Казімер Дамінік Агінскі[2] Элеанора з Войнаў |
Жонка | Ганна Карыбут-Вішнявецкая |
Дзеці | Кацярына, Ганарата, Аўгуста, Казімера, Міхал Казімер, Альжбета |
Біяграфія
рэдагавацьСа старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Казімера Дамініка і Элеаноры з Войнаў[3].
Прыхільнік Аўгуста Саксонскага, разам з расейскімі войскамі змагаўся з супраціўнікамі саксонскай групоўкі ў Вялікім Княстве.
У шлюбе з Ганнай Вішнявецкай меў сына Міхала Казімера і 7 дачок: Кацярыну, Ганарату, Аўгусту, Казімеру, Альжбету і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 440. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 439. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4