Яўнут Валімонтавіч

ваявода троцкі

Яўнут Валімонтавіч, Яўнуць Валімунтавіч (Ян; каля 1380 — 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода троцкі (з 1413) і віленскі (1432). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Задора».

Яўнут Валімонтавіч

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1380
Памёр 1432(1432)
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Вількаміру, меў маёнткі ў Крожах і Жосьлях[1].

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Яўнут (імя)

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае, што імя Яўнут складаецца з фармантаў -еў-, які паходзіць ад старагерманскага êwa 'закон', і -нунд-, які паходзіць ад германскага nand (nund, -nad, -nud, -nut) 'адважны', 'дужы', 'моцны', 'сьмелы', 'стойкі'. Такім парадкам, Яўнут значыла «Моцны дабрынёй» або «Дабрамір»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum stirpe et genelogia Jawni palatini Trocensis[3], Jawnus palatinus Trocensis[4], Jawnum palatinum Trocensem[5] (2 кастрычніка 1413 году); Jawnus palatine Nouotrocensi (23 кастрычніка 1417 году)[6]; Joanne Jawnis palatino et capitaneo (22 чэрвеня 1421 году)[7]; Johannes alias Jawnis palatinus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[8]; Johannis dicti Jawnus (1427—1428 гады)[9]; wir hettin gerne den woyewod von Tracken Jawnuten gesandt (20 чэрвеня 1430 году)[10]; Jawnus Troczensis palatinus (29 лістапада 1430 году)[11]; Jawnis (22 чэрвеня 1431 году)[12]; Евни воевода Троцкий[13] (27 верасьня 1432 году)[14]; Johannes alias Jownus palatinus Troczensis (15 кастрычніка 1432 году)[15]; Iwan Wolimuntowicz[1]; Jounys, Jaunes (7 лістапада 1432 году)[16]; palatinus Trocensis Jawnyus decollatus interiit (13 лістапада 1432 году)[17]; Jauwned (4 лістапада 1434 году)[18].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя.

Упершыню ўпамінаецца ў 1412 годзе, калі атрымаў урад старосты троцкага, які ў 1413 годзе стаў ваяводзкім. У 1430 годзе мусіў быў быць паслом на зьезд Ягайлы і Тэўтонскага ордэну ў Торуні, але з прычыны іншых справаў не паехаў туды. У пачатку 1432 году стаў ваяводам віленскім, знаходзіўся ў складзе літоўскай дэлегацыі на перамовах з палякамі. Аднак у канцы таго ж году яго разам з братам Румбольдам за падтрымку Сьвідрыгайлы Альгердавіча пакараў сьмерцю Жыгімонт Кейстутавіч[19].

У 1427 годзе прасіў Папу дазволіць яму роспуст з жонкай, якая спрабавала яго атруціць, віленскі біскуп прызнаў яго новы шлюб неправамоцным. Не пакінуў нашчадкаў.

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да актаў Гарадзельскай (1413 год) і Гарадзенскай (1432 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[20]:

• s • iawny • wolimuntowycz
• s • dni yownis • wolimonthowi •

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 318.
  2. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 211.
  3. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 739.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
  8. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 130.
  10. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 907.
  11. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  12. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  13. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  14. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
  15. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  16. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 373.
  17. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 527.
  18. ^ Rowell S. Bears and Traitors, or: Political Tensions in the Grand Duchy, ca. 1440—1481 // Lithuanian Historical Studies. Vol. 2, 1997. P. 55.
  19. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 319.
  20. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 52, 78.

Літаратура рэдагаваць

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, Nr. 11—12, 1913.