Мікалай Стафан Пац

дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
(Перанакіравана з «Мікалай Стэфан Пац»)

Мікала́й Стафа́н Пац (1623 — 8 траўня 1684, Рудава пад Горадняй) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1651—1670), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (з 1671).

Мікалай Стафан Пац
Мікалай Стафан Пац
Мікалай Стафан Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1623
Памёр 8 траўня 1684
Пахаваны
Род Пацы
Бацькі Стэфан Пац
Ганна з Дусяцкіх
Жонка Тэадора з Трызнаў (роспуст)
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп, палітык

Быў старостам крычаўскім, раканцішкаўскім і лаварышкаўскім.

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стафана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх. Меў братоў Станіслава і Крыштапа Жыгімонта.

Разам з братам Крыштапам Жыгімонтам з 1660 году належыў да прыдворнае прафранцускае групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасьцяў й захаваньня ранейшага палітычнага ладу хутка адыйшоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраваньні дзяржавай. Але неўзабаве ўзяў роспуст з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасьвячэньні й быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт зь Віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасаваньня ягонай намінацыі. З гэтай прычыны быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681 годзе[2].

  1. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 183. — 377 с.
  2. ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.

Літаратура

рэдагаваць