Пётар Пац
Пётар Пац (каля 1570 — 19 ліпеня 1642) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (з 1613) і падскарбі дворны літоўскі (з 1635), ваявода троцкі (з 1640).
Панэгірык на сьмерць Пятра Паца | |
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1570 |
Памёр | 6 верасьня 1624 |
Пахаваны | |
Род | Пацы |
Бацькі | Павал Пац Раіна з Валовічаў |
Жонка | Ядвіга з Завішаў Альжбета з Шэметаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Ян ад 2-га шлюбу: Крыштап, Вацлаў, Юры, Фэлікс Ян, Геранім Дамінік, Баніфацы Тэафіл, Міхал Казімер, Казімер, Ганна |
Дзейнасьць | вайсковец |
Быў старостам амсьціслаўскім, радамскім і даўгелішкаўскім. Валодаў мястэчкам Відзамі ў Ашмянскім павеце.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Паўла, кашталяна віленскага, і Раіны з Валовічаў. Меў брата Мікалая.
Абіраўся паслом на соймы. Атрымаў шэраг урадаў.
Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Швэцыяй (1600—1629), Маскоўскай дзяржавай (1609—1618), Асманскай імпэрыяй (1621)[2].
Першы раз ажаніўся зь Ядвігай Завішанкай, другі — з Альжбетай, дачкой кашталяна смаленскага Вацлава Шэмета. У першым шлюбе меў сына Яна, дзеці ад другога шлюбу:
- Крыштап (? — 1633), каралеўскі дваранін
- Вацлаў (памёр маладым), дваранін імпэратара Фэрдынанда
- Юры, які стаў бэрнардынам;
- Фэлікс Ян (? — па 1699), падкаморы вялікі літоўскі
- Геранім Дамінік (? — 1662)
- Баніфацы Тэафіл (? — 1678), абозны вялікі літоўскі
- Міхал Казімер (? — 1682), гетман вялікі літоўскі
- Казімер (? — 1695), біскуп жамойцкі
- Ганна, жонка Караля Пятра Ісайкоўскага, лоўчага вялікага літоўскім, па ягонай сьмерці выйшла за Тэадора Ляцкага, маршалка дворнага літоўскага[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 64. — 377 с.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0