Казімер Уладзіслаў Сапега
Казімер Уладзіслаў Сапега (1650, места Кодань — 29 красавіка 1703, сяло Капылы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1685—1686) і стольнік вялікі літоўскі (1686) ваявода падляскі (1746—1752), Падскарбі надворны літоўскі (1686—1689), кашталян (1689—1697) і ваявода троцкі (1697)[2].
![]() Казімер Уладзіслаў Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1650 |
Памёр | 29 красавіка 1703 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Ян Фрыдэрык Сапега Канстанцыя з Гербутаў |
Жонка | Францішка з Копцяў Ганна Вінцэнта з Фрэдраў |
Дзеці | Юстына Ганна, Ян Фрыдэрык, Людвіка Алена, Цэцылія Соф’я, Мікалай, Канстанцыя, Ян |
Дзейнасьць | вайсковец |
Біяграфія рэдагаваць
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Мікалая Лявона.
Навучаўся ў езуіцкіх адукацыйных установах у Львове і Брунсбэргу. Працягваў адукацыю на захадзе, наведаў Італію, Францыю, Галяндыю і Нямеччыну.
Па вяртаньні на радзіму ўзяў удзел у бітве пад Хоцінам. Апроч таго, удзельнічаў у войнах з туркамі ў 1673, 1676, 1683.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на сойм 1683. У 1697 на выбарах караля і вялікага князя падтрымаў Аўгуста Моцнага[3].
У першым шлюбе з Францішкай Копец меў сыноў Яна Фрыдэрыка і Мікалая, дачок Юстыну Ганну, Людвіку Алену, Цэцылію Соф’ю і Канстанцыю. У другім шлюбе з Ганнай Вінцэнтай Фрэдра меў сына Яна[4].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
- ^ Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski. — Lwów, 1845. S. 321.
- ^ Kazimierz Władysław Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8