Януш Скумін Тышкевіч

(пам. 1642) ваявода віленскі
(Перанакіравана з «Ян Скумін Тышкевіч»)

Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 траўня 1642) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (16071621), ваявода амсьціслаўскі (16211626), троцкі (16261640) і віленскі1640).

Януш Скумін Тышкевіч
Януш Скумін Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Януш Скумін Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1572
Памёр 27 траўня 1642
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Фёдар (Тэадор) Скумін Тышкевіч
Кацярына Ляцкая
Жонка Барбара Нарушэвіч, Соф'я Замяхоўская
Дзеці Кацярына Яўгенія

Трымаў Браслаўскае1588), Навадворскае (16111613) і Юрбарскае1620) староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін Тышкевічы) гербу «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградзкага, і Кацярыны зь Ляцкіх.

Навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швэцыяй. Ваяваў супраць швэдаў у Інфлянтах у вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (16001628) і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).

Аўтар дзёньніка мірных перамоваў з Швэцыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы ў часе складаньня Берасьцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй»[1]., аўтар рукапісу Pastor oecumenicus: Dubowicz kazanie: wypowiedanie osoby

У 1618 зрабіў ахвяраваньне на карысьць кляштару бэнэдыктынаў у Горадні. У 1607 г. быў скіраваны Соймам у якасьці камісара да ракашан, у 1611 г. як стараста наваградзкі і браслаўскі накіраваны ў Прусію, дзе правеў пасьпяховыя перамовы аб новым порце ў Караляўцы для ВКЛ, удзельнік пасольства ў Маскву да В. Шуйскага, у 1613 г. соймавы камісар да вайсковай канфэдэрацыі з маскоўскай кампаніі. З 1621 г сэнатар — ваявода амсьціслаўскі, з 1626 г. — ваявода троцкі, з 1641 г. — ваявода віленскі.

Першы раз ажаніўся ў 1595 з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча (віншавальны твор на гэтаму шлюбу прысьвяціў Я. Пратасовіч), другі — з Соф’яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію (выдадзена ў першым шлюбе за Януша Вішнявецкага, другі раз за Аляксандра Радзівіла).

  1. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 681.

Літаратура

рэдагаваць